У свеце ўсё менш паважаюць свабоду слова
У свеце ўсё менш паважаюць свабоду слова
Паводле апублiкаванага ў Парыжы даклада мiжнароднай праваабарончай арганiзацыi "Рэпарцёры без межаў", сiтуацыя са свабодай прэсы ў вядучых краiнах свету ў параўнаннi з мiнулым годам пагоршылася. Расiя палепшыла свой рэйтынг i заняла 141-е месца (летась было 144-е). Грузiя перамясцiлася на 120-е месца ў параўнаннi з 66-м, на якiм яна знаходзiлася летась. Падзенне адбылося, як адзначаюць абаронцы правоў журналiстаў, з-за канфлiкту з Расiяй. Тым часам ЗША апусцiлiся са 111-га месца на 119-е. Ізраiль у тым жа рэйтынгу апусцiўся са 103-га месца на 149-е. Iндыя шукае на Месяцы суперпалiва Iндыя запусцiла свой першы месяцовы навукова-даследчы касмiчны апарат — спадарожнiк "Чандраян-1". Акрамя iншага, адной з мэтаў месяцовай экспедыцыi будзе пошук радовiшча гелiя-3 — iзатопу, якi дазволiць атрымаць наймагутнейшае палiва, што прывядзе да перавароту ў сусветнай энергетыцы. З гелiем-3 сучасная навука звязвае вельмi вялiкiя надзеi. Справа ў тым, што ў вынiку тэрмаядзернай рэакцыi адной тоны гелiю-3 з 0,67 тоны дэйтэрыю вызваляецца энергiя, эквiвалентная згаранню 15 мiльёнаў тон нафты. Такiм чынам, прадукты распаду 10 тон гэтых рэчываў змаглi б забяспечваць электраэнергiяй усё насельнiцтва ЗША на працягу цэлага года. Акрамя таго, рэакцыя гелiю-3 з дэйтэрыем не валодае радыеактыўнасцю, гэта значыць абсалютна бяспечная для чалавека. Аб магчымасцi паспяховага вырашэння навуковай праблемы здабычы i транспарцiроўкi гелiю-3 на Зямлю неаднаразова заяўляў былы прэзiдэнт Ракетна-касмiчнай карпарацыi РФ "Энергiя" Мiкалай Севасцьянаў. Аднак шматлiкiя даследчыкi лiчаць гэтую iдэю авантурай. Падушка бяспекi для Беларусi Як стала вядома газеце, Нацыянальны банк Беларусi i Ўрад звярнулiся ў Мiжнародны валютны фонд з просьбай аб прадастаўленнi рэзервовага крэдыту ў памеры ад 2 мiльярдаў долараў ЗША. — Мы маем права на такую просьбу, — пацвердзiў карэспандэнту "Звязды" гэтую iнфармацыю начальнiк упраўлення iнфармацыi Нацбанка Анатоль Драздоў. Каментуючы апошнi крок, Анатоль Драздоў заўважыў, што нiчога звышнатуральнага ў гэтым выпадку не адбылося. — У сувязi з крызiснымi з’явамi, якiя назiраюцца ў суседнiх краiнах, у нашых гандлёвых партнёраў, могуць узнiкнуць праблемы i ў нашай рэспублiцы. У прыватнасцi, заўважана, што пакупнiкi беларускiх тавараў адчуваюць цяжкасцi ў своечасовых разлiках за iх. I для таго каб папярэдзiць негатыўныя з’явы ў нашай эканомiцы, забяспечыць яе бесперабойную працу i зададзеныя тэмпы росту, мы вырашылi сфармiраваць падушку бяспекi. Таму i звярнулiся да такога рэсурсу, як знешнiя запазычаннi. Акрамя таго, мы вывучаем магчымасць атрымання крэдытаў з iншых крынiц: у свеце хапае краiн, з якiмi ў нас склалiся добрыя ўзаемаадносiны i якiя маюць грошы. Мiж iншым, паводле звестак iнфармагенцтваў, мiнiстр фiнансаў Расii Аляксей Кудрын паведамiў аб прынцыповым рашэннi выдзелiць Беларусi стабiлiзацыйны крэдыт Ураду РФ на 2 мiльярды долараў ЗША — па адным мiльярдзе долараў у 2008 i 2009 гадах. Iгар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле апублiкаванага ў Парыжы даклада мiжнароднай праваабарончай арганiзацыi "Рэпарцёры без межаў", сiтуацыя са свабодай прэсы ў вядучых к
|
|