У гасцях у казкі
У гасцях у казкі
На тэрыторыi Беларускага дзяржаўнага музея архiтэктуры i побыту пад Мiнскам (блiзу вёскi Строчыцы) з’явiўся новы экспанат. Больш чым незвычайны. Мяркуйце самi — гэта... хатка Бабы-Ягi. Дом не пустуе — Баба-Яга, вельмi падобная да Лii Меджынаўны Ахеджакавай, там ва ўсю вядзе сваю гаспадарку. Каб разабрацца, што ж насамрэч адбываецца, мы адправiлiся на месца падзей. "Хацiнка" аказалася вялiкай. Агароджаная высачэзным плотам, над веснiчкамi — каровiн чэрап, побач з домам — курыныя ножкi, упрыгожаныя шыльдачкай "рамонт"... Зрэшты, ля веснiчак жыццё вiруе — людзi ў цёмнай вопратцы i масках на тварах, трымаючы коней пад цуглi, цягнуць двух маладых людзей — сялянскага хлапчука Івана ды баярскую дачку Клаву. Галоўны ў бандзе, чалавек са знешнасцю маладога, але папулярнага ўжо акцёра Артура Смальянiнава, рашуча бухае кулаком у веснiчкi. Адчыняе сама Баба-Яга з сiмпатычным катом на руках. Акiнуўшы гасцей непрыветным позiркам, старая цiкавiцца: — Зноў сваю зграю прыцягнуў? У нас ежы няма. Самi (сумны кiвок на не менш сумнага ката) галадаем. Або (заўважыўшы палонных) гэта свежанiна? Тады занось у двор! Дэлегацыя заходзiць унутр, i веснiчкi з грукатам зачыняюцца. Здаецца, кагосьцi зараз будуць есцi...
Дысней пад Мiнскам "Хацiнка" аказалася вялiкай. Агароджаная высачэзным плотам, над веснiчкамi — каровiн чэрап, побач з домам — курыныя ножкi, упрыгожаныя шыльдачкай "рамонт"... Зрэшты, ля веснiчак жыццё вiруе — людзi ў цёмнай вопратцы i масках на тварах, трымаючы коней пад цуглi, цягнуць двух маладых людзей — сялянскага хлапчука Івана ды баярскую дачку Клаву. Галоўны ў бандзе, чалавек са знешнасцю маладога, але папулярнага ўжо акцёра Артура Смальянiнава, рашуча бухае кулаком у веснiчкi. Адчыняе сама Баба-Яга з сiмпатычным катом на руках. Акiнуўшы гасцей непрыветным позiркам, старая цiкавiцца: — Зноў сваю зграю прыцягнуў? У нас ежы няма. Самi (сумны кiвок на не менш сумнага ката) галадаем. Або (заўважыўшы палонных) гэта свежанiна? Тады занось у двор! Дэлегацыя заходзiць унутр, i веснiчкi з грукатам зачыняюцца. Здаецца, кагосьцi зараз будуць есцi...
Дысней пад Мiнскам
"Хацiнка" аказалася вялiкай. Агароджаная высачэзным плотам, над веснiчкамi — каровiн чэрап, побач з домам — курыныя ножкi, упрыгожаныя шыльдачкай "рамонт"... Зрэшты, ля веснiчак жыццё вiруе — людзi ў цёмнай вопратцы i масках на тварах, трымаючы коней пад цуглi, цягнуць двух маладых людзей — сялянскага хлапчука Івана ды баярскую дачку Клаву. Галоўны ў бандзе, чалавек са знешнасцю маладога, але папулярнага ўжо акцёра Артура Смальянiнава, рашуча бухае кулаком у веснiчкi. Адчыняе сама Баба-Яга з сiмпатычным катом на руках. Акiнуўшы гасцей непрыветным позiркам, старая цiкавiцца: — Зноў сваю зграю прыцягнуў? У нас ежы няма. Самi (сумны кiвок на не менш сумнага ката) галадаем. Або (заўважыўшы палонных) гэта свежанiна? Тады занось у двор! Дэлегацыя заходзiць унутр, i веснiчкi з грукатам зачыняюцца. Здаецца, кагосьцi зараз будуць есцi...
Дысней пад Мiнскам Аказалася, у цiхае жыццё беларускага музея ўмяшалiся не хто-небудзь, а расiйскае прадстаўнiцтва кампанii "Walt Disney", пры падтрымцы студыi "Тры Тэ" Мiкiты Мiхалкова. Упершыню легендарная казачная карпарацыя робiць казку ў Расii i для Расii; але для пачатку — у Беларусi, дзе праходзяць усе натурныя здымкi. "Кнiга Майстроў" — менавiта так называецца фiльм, — безумоўна, казка. Прычым не заснаваная на якой-небудзь канкрэтнай гiсторыi, гэта арыгiнальны сцэнарый. Але сярод персанажаў другога плана хапае знаёмых з дзяцiнства герояў — ужо ўзгаданая Баба-Яга, Кашчэй Бессмяротны (яго сыграе Гоша Куцэнка)... Дзеянне адбываецца ў няпэўным месцы i часе — умоўна кажучы, гэткая Расiя ўзору ХVII—ХIХ стагоддзяў. У свеце мiрна суiснуюць два розныя пласты жывых iстот — звычайныя i казачныя. Сюжэт, як у любой чароўнай казцы, заснаваны на пошуку. Iснуе дзiўная Кнiга майстроў — калi прачытаць яе цалкам, атрымлiваеш доступ да таямнiчай сiлы. Таму Кнiга — жаданая здабыча для сiлаў зла: Каменнай княжны (Iрына Апексiмава) i яе воiнаў. Але вось незадача — прачытаць кнiгу можа толькi чалавек, дый тое не ўсякi, а толькi сапраўдны майстар сваёй справы. За iм i адпраўляе сваю армiю на чале з галоўным Каменным воiнам (Артур Смальянiнаў), — выкрасцi юнага каменярэза Iвана (Максiм Лакцiёнаў). Паралельна развiваецца нямала дадатковых лiнiй i, зразумела, не абыдзецца без добрай рамантыкi — Iван закахаецца ў дачку Каменнай княжны Кацю (Кацярына Андрэева), i... Словам, дабро пераможа. Усе натурныя здымкi адбывалiся ў Беларусi. Як расказаў менеджар па сувязях з грамадскасцю расiйскага прадстаўнiцтва "Walt Disney" Iгар Патапаў, здымачная група прыглядалася да некалькiх архiтэктурных запаведнiкаў. Насамрэч, не будаваць жа цалкам вёску. Калi высветлiлася, што здымкi пачнуцца ў вераснi-кастрычнiку, спынiлiся на Беларускiм музеi архiтэктуры i побыту. Па-першае, кажуць, залатая восень у нас трымаецца крыху даўжэй. Па-другое, у музеi прадстаўлена нямала ўзораў драўлянага народнага дойлiдства: хаты, свiраны, млыны, карчма, цэрквы — усё сапраўднае — былi перавезены з розных куткоў краiны. I разам з тым, што немалаважна, музей месцiцца зусiм блiзка да вялiкага горада. Iнтэр’еры будуць здымацца ўжо ў Расii, у павiльёнах "Масфiльма". У сапраўднасцi атрымлiваецца так: дзверы дома звонку знаходзяцца пад Мiнскам, а тыя ж дзверы знутры — ужо ў Маскве. "Зробiце крок, апыняцеся на "Масфiльме", — жартавалi з аўтара гэтых радкоў аператары, калi я, знайшоўшы момант, спрабавала падгледзець, што ж там унутры хацiнкi. За парогам — практычна нiчога няма... Дарэчы, хацiнка Бабы-Ягi па сюжэце знаходзiцца ў лясным гушчары, таму яго будуць пазней дамалёўваць на камп’ютары. Будуць у фiльме i анiмаваныя персанажы — напрыклад, чароўны клубок, што пакажа галоўнаму герою дарогу. Працуе ён на манер аўтанавiгатара: не кацiцца моўчкi, куды трэба, а папярэджвае героя загадзя: "праз 500 метраў звярнуць налева". Вядома, што мультыплiкацыйных персанажаў таксама будуць агучваць зоркi расiйскага кiнематографа — напрыклад, Валянцiн Гафт. Конi расiйскiя, кот — беларускi Нягледзячы на тое, што вялiкая частка здымак праходзiць на беларускiх землях, акцёры нашы ў праекце не задзейнiчаны — хiба толькi ў якасцi масоўкi ў некалькiх сцэнах у вёсцы. Нават конi прыбылi з Масквы. Зрэшты, гэта разумна — Смальянiнаву даводзiцца нямала скакаць верхам, таму жывёлам трэба было прайсцi неабходную падрыхтоўку. А вось кот у Бабы-Ягi мясцовы, чорна-белы, з плямкай на носе, завуць Цiшка. Кажуць, яму таксама давялося праходзiць кастынг у рэжысёра Вадзiма Сакалоўскага. На здымках Цiшка паводзiў сябе стрымана, а вось у паўзах памiж сцэнамi спрабаваў забiцца ў кут i жаласлiва мяўкаў — напэўна, не мог апрытомнець ад шчаслiвай магчымасцi сядзець увесь дзень на руках у самой Ахеджакавай. Не кожнаму выпадае такi дэбют у кiно! Самi ж артысты пры кожнай паўзе хуталiся ў коўдры — сёлета восень у нас хоць i залатая, але з халодным ветрам, а хацiнка стаiць практычна ў чыстым полi, i прадзiмаецца, на жаль, вельмi добра. — Самае складанае ў гэтых здымках — надвор’е, — дзелiцца Максiм Лакцiёнаў, выканаўца галоўнай ролi каменярэза Iвана. — Холад пастаянны, ды яшчэ дажджы час ад часу набягаюць. Але працаваць з такiмi акцёрамi — гэта непаўторнае адчуванне, я раней бачыў iх у тэлевiзары, чытаў у газетах, а тут хоп! — i мы ў адным праекце. Натуральна, прысутнiчае i мандраж, тым больш, гэта дэбютная роля, але ў любым выпадку, лiчу, мне вельмi пашанцавала! Стараюся ўсё прыкмячаць i ўспрымаць, што робяць акцёры i як. У адной са сцэн, да прыкладу, Максiму трэба было сказаць Ахеджакавай: "Дурная ты старая баба". — Вядома ж, страшна было, — прызнаецца хлопец, — але ж гэта я не Ахеджакавай, а самой Бабе-Язе, гэта проста роля... А яшчэ я ўпершыню сядзеў на канi! Нiчога лепшага дагэтуль у жыццi не было. I нават па камянях дзяўбаць спадабалася — мне далi малаток i сказалi: "Дзяўбi, як хочаш"... Але ўсяго я вам не раскажу, што атрымалася, самi пабачыце! Дарэчы, для ролi сялянскага хлопца Iвана акцёру давялося крыху змянiць знешнасць — адрасцiць валасы i асвятлiць iх. А Вользе Ергiнай (баярская дачка Клава, якую разам з Iванам скралi каменныя воiны), якая таксама дэбютуе ў вялiкай ролi, — эпiзадычныя ў актрысы ўжо былi, — спатрэбiлася толькi пафарбаваць валасы ў ярка-рыжы колер. — А вяснушкi ў мяне свае такiя, — смяецца дзяўчына, — таму iх з нуля не малююць, толькi робяць трохi ярчэйшымi. Увогуле я з дзяцiнства марыла зняцца ў казцы! Па ролi я баярская дачка — капрызнае дзiця, якое хоча атрымаць адразу ўсё. Клава марыць удала выйсцi замуж — усё адно за каго. Але яна не адмоўная гераiня, хутчэй, камiчная. Правобраз яе — напэўна, усё ж Марфушачка-душачка з фiльма-казкi "Марозка". Я сама вельмi люблю гэту казку, i Марфуша ў маёй ролi, безумоўна, прысутнiчае. Самым складаным для Вольгi, як нi дзiўна, стаў не пранiзлiвы холад, а сцэна з яе выкраданнем: "Я дагары нагамi вiсела на канi! Вось гэта было самае цяжкае!". У Артура Смальянiнава на пляцоўцы няма нiводнай вольнай хвiлiны. Правадыр каменных воiнаў (дарэчы, адзiны з iх без маскi — вiдаць, гэта ў сiлаў зла асаблiвы знак адметнасцi) заняты пастаянна. Але высветлiць, як Артур адчувае сябе ўнутры казкi, усё ж удалося. — Мне вельмi падабаецца здымацца ў казках, — ззяе галiвудскай усмешкай акцёр. — Гэта ж хулiганiць можна! Мой персанаж адмоўны, яму нiкога не шкада i шкада быць не можа, бо ён каменны, i сэрца ў яго каменнае, ён не адчувае нiчога. Вось прывезлi да Бабы-Ягi сёння свежанiны, яна нас за гэта будзе лячыць... А палоннiкаў няма чаго шкадаваць... Так што, калi маiм персанажам будуць палохаць дзяцей, я не пакрыўджуся. Галоўнае, каб мной не палохалi! ...Толькi Лiя Ахеджакава настолькi ўвайшла ў ролю, што журналiстаў катэгарычна не заўважала — лiчыла, што пабочныя людзi на здымачнай пляцоўцы "разбураюць патрэбную атмасферу". Таму народную артыстку Расii нiхто ад працы не адцягваў — а раптам, калi i не з’есць, то зачаруе? У пракат фiльм плануецца выпусцiць восенню наступнага года. Кацярына ЧАСТНОВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На тэрыторыi Беларускага дзяржаўнага музея архiтэктуры i побыту пад Мiнскам (блiзу вёскi Строчыцы) з’явiўся новы экспанат. Больш чым незвычайны. Мярку
|
|