21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кароткi тайм-аўт...

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кароткi тайм-аўт...

Казкі для дарослых

 

У вас бывае так, што ўсё раптам надакучвае? Дом, работа, суседзi, перапоўненыя аўтобусы, чэргi за жэтонам у метро i г.д. i да т.п.? Не ў тым сэнсе, што хочацца, каб яно ўсё знiкла, паляцела ў тартарабары — крый Божа. Няхай будуць i суседзi, i аўтобусы, i мужчыны ў iх, якiя заўсёды робяць выгляд, што спяць, калi ты спыняешся побач з непад’ёмнымi сумкамi...

Проста калi ўсё гэта надакучвае, хочацца ўзяць тайм-аўт. Адключыць тэлефон, схаваць далей ад вачэй мабiльнiк i "залегчы на дно". Днi на тры. Адаспацца, пагартаць глянцавыя часопiсы, папесцiцца ў цёплай ванне з водарнымi дабаўкамi (цяпер у касметычных аддзелах прадаюцца такiя рознакаляровыя шарыкi з солi, апускаеш у ваду — бурбалкi i водар забяспечаныя)...

Я так даўно марыла аб гэтым!.. З таго часу, як выйшла замуж. Днi мiльгалi за днямi, месяцы прабягалi за месяцамi, год iшоў за годам... А я ўсё адкладвала сваю ружовую мару на "наступны раз". Не тое каб я зусiм не адпачывала — проста мой адпачынак складаўся з пастаяннай перамены вiдаў i падвiдаў дзейнасцi. Мыццё вокнаў змянялася чысткай дываноў, прыгатаванне ежы — перасоўваннем мэблi, прасаванне бялiзны — паходамi ў магазiн... Мне гэта не тое каб падабалася — проста так жыла мая мацi, i мая бабуля, i прабабуля... Так, мне здавалася, жылi ўсе жанчыны — у пад’ездзе, у доме, у горадзе, у прасторы i часе, i я ўжо не ўяўляла, што магу жыць неяк iнакш.

Але аднойчы мне сапраўды ўсё надакучыла. Зламалася нейкая ўнутраная спружынка. Цi села батарэйка. І запас жыццесцвярджальнай энергii скончыўся. Я сказала сабе: усё, баста! З заўтрашняга дня я аб’яўляю ўсеагульны байкот. Буду байкатаваць усё, што неабходна рабiць, i рабiць толькi тое, што хочацца. Або ўвогуле не рабiць нiчога. Буду адпачываць i атрымлiваць асалоду ад жыцця. Буду валяць дурня. Цудоўна! I як гэтая iдэя раней не прыйшла мне ў галаву?

Ранiцай, у 6.30, як заўсёды, зазвiнеў будзiльнiк. Я спахапiлася, прывычна саскочыла з ложка... i зараз жа зноў нырнула пад коўдру. Скруцiлася абаранкам i моцна заплюшчыла вочы, каб ужо нiякiя сiлы не здолелi iх расплюшчыць. Праз гадзiну зазвiнеў будзiльнiк з таго боку ложка, дзе спаў муж. Звычайна да гэтага часу на кухонным стале яго ўжо чакаў гарачы сняданак — смажаная каўбаска ("доктарская" цi "астанкiнская"), салата з зелянiны, хрумсткiя тосцiкi з джэмам i кава... Муж падазрона паварушыўся, прыўзняўся, пацягнуў носам паветра... Потым высунуў з-пад коўдры руку i моцна паляпаў па тым месцы, дзе, на яго думку, ужо нiхто не павiнен быў ляжаць. I адразу ўстрапянуўся: "Уставай хутчэй! Ты праспала!" Я прамармытала пад нос нешта для яго незразумелае i павярнулася на другi бок. Муж уключыў настольную лямпу i паднёс будзiльнiк да вуха. Потым удакладнiў час па экране мабiльнага тэлефона. "Ты не захварэла?" — спытаў устрывожана. У адказ я соладка i дастаткова красамоўна пазяхнула. Ён сунуў ногi ў пакаёвыя тапачкi i сумна пацягнуўся на кухню. Аднак назад прыбег даволi шпарка — думаю, ад тупату прачнуўся нават глухаваты сусед знiзу. "Дзе мой сняданак?! — спытаў ён злавесна. — Дзе мая кава??! I чаму ты да гэтага часу яшчэ ў ложку?" "Адчапiся, дай паляжаць, — як мага больш абыякава адказала я. — Прадукты ў халадзiльнiку, смаж, вары — рабi што хочаш. Кава ў шафе, цукар там жа... А мяне — няма". Я закрыла твар яго газетай.

Ён выпiсаў яшчэ парачку кругоў па пакоi i паскакаў на кухню. Але зараз жа зноў вярнуўся, прысеў на край ложка. "Слухай... Калi ты з-за таго, што я ўчора ў Пашы затрымаўся — дык гэта мы ў шахматы гулялi. А пахла ад мяне не шахматамi, а гарэлкай, таму што Пашка прэмiю атрымаў... Ты чуеш?" Я дэманстратыўна засапла. Ён уздыхнуў i паплёўся на кухню... На нейкi час усталявалася цiшыня. "А дзе мая белая кашуля?! — пачула я праз паўгадзiны лямант. — Мая любiмая кашуля, якую твая мама прывезла мне з Масквы мiнулым летам? Праз дзве гадзiны ў мяне сустрэча з самiм Шыловiчам, i я не хачу пры iм выглядаць як апошнi лох!".

Вось табе i на... Цiкава, што мiнулым летам кашуля, i сапраўды купленая маёй мамай на распродажы ў адным з маскоўскiм гiпермаркетаў, была падвергнутая з боку мужа жорсткай абструкцыi. Ён сказаў (зразумела, не маме, а мне), што пагодзiцца надзець яе толькi пад дулам пiсталета. I вось цяпер...

Муж трос кашуляй над маёй галавой. "Ты бачыш, якая яна пакамечаная? Тэрмiнова паднiмайся, я ўключаю прас". "Ого, — падумала я,— ён, аказваецца, ведае, як гэта робiцца!" (Дакладней, я здагадвалася, што ён пра гэта ведае, проста не была ўпэўненая.) З кухнi пацягнула гарэлым. "Астанкiнская!.." — войкнуў муж i кiнуўся на пах. Я паспрабавала заплюшчыць вочы i даглядзець прыемны сон, якi прыснiўся пад ранiцу. Але сон не iшоў... Праз паўгадзiны бразнулi ўваходныя дзверы. Белая кашуля так i засталася ляжаць на ложку. Цiкава, у чым ён пайшоў? Не, зусiм не цiкава. Хаця... Можна зазiрнуць у шафу i паглядзець, якая з сямi кашуль там адсутнiчае. Ага, няма фiсташкавай. I гэта — да карычневага вельветавага пiнжака? Божухна, якi жах, якая адсутнасць густу! Але... якое гэта мае значэнне сёння, калi я адпачываю?

Я папаўзла на кухню, менавiта папаўзла, цi паплялася, — абы толькi не бегчы, як заўсёды. У цэнтры стала стаяў уключаны прас. Побач з iм узвышалася горка перасмажанай "астанкiнскай", у бляшанцы з кавай загразла мокрая чайная лыжачка... "Якая жудасць", — перакрывiлася я, выскрабаючы з бляшанкi каву, збiтую ў камячкi...

Пасля сняданку думалася i дыхалася лягчэй. Чым займаюцца людзi, калi яны нiчога не робяць? Чытаюць, валяюцца на канапе, глядзяць тэлевiзар... Я нацiснула кнопачку пульта. У пакой уварвалiся знаёмыя гукi, якiя звычайна суправаджаюць рэкламу пральнага парашка. "Мыйце бялiзну толькi нашым парашком, i яна заўсёды будзе заставацца белай", — паведамiў бадзёры i звонкi жаночы голас. "Ой, — падумала я, — а як жа мая бялiзна, замочаная яшчэ ўчора зранку? Трэба праверыць. Гэта не зойме шмат часу".

...Пена ў тазiку абсела, вада набыла жаўтаватае адценне, што падалося падазроным. "Прыйдзецца мыць... У выглядзе выключэння, — уздыхнула я. — А потым — адразу ў ложак, да тэлевiзара".

Тут патэлефанаваў муж. "Што робiш?" — "Ляжу", — схлусiла я. На некалькi секундаў узнiкла паўза. Крыху павiсела — i мы зноў прадоўжылi гаворку. "Пасля сустрэчы ў Шыловiча i разбору палётаў у нас будзе прыём, — паведамiў ён. — Але з банкета я магу зматацца. Давай куды-небудзь сходзiм, у кiно, напрыклад, хочаш?" — "Не-а", — адказала я, як мне здалося, нахабна. "Мы ж сто гадоў нiкуды не хадзiлi!" — узвiнцiўся ён. "Тым больш нiчога не страцiм. Слухай, не перашкаджай адпачываць!" "Ну тады... скажы хоць, што купiць на вячэру? Я збiраюся заехаць у магазiн". — "Што-небудзь такое, каб не трэба было гатаваць. Напрыклад, чыпсы, салёныя арэшкi, кансерваваныя ананасы, торцiк, кока-колу i бутэлечку "Балтыкi"...".

На тым канцы проваду ўсталявалася цiшыня. "У цябе непрыемнасцi на працы? Ты ператамiлася?" — асцярожна пацiкавiўся муж. "Насупраць, я нiколi не адчувала сябе так добра!" — сказала я i кiнула трубку. Зноў легла ў ложак, але сон не iшоў. За сценкай у суседзяў пачалi свiдраваць... Знiзу заспяваў на ўвесь голас глухаваты Iван Паўлавiч. На балконе некалькi разоў каркнула варона... Зазванiў тэлефон, але я не зняла трубку (а мабiльны адключыла яшчэ з вечара). Праз гадзiны дзве, блiжэй да абеду, на парозе нечакана намаляваўся муж, нагружаны бауламi i пакетамi. Калi на кухнi ён пачаў разгружаць iх, з грукатам выкладваючы на стол прадукты, я не вытрымала, паднялася i пайшла паглядзець. На стале ўжо знаходзiлiся: вялiкi кавалак вяндлiны, "батон" сыравэнджанай каўбасы, курыца-грыль, агуркi з памiдорамi, салодкi перац, зелянiна, маслiны без костачак, сыр з вялiзнымi дзiркамi, тры бутэлькi дарагога белага вiна, бутэлька "Марцiнi" i многае-многае iншае...

"А дзе мая "Балтыка"?" — капрызлiва запытала я, не звяртаючы ўвагi на месячны запас прадуктаў. "Балтыку" я пакiнуў табе ў якасцi суцяшальнага прыза, — заспакоiў мой суджаны. — Шыловiч пахвалiў мяне за справаздачу, i ўвогуле за работу... Пасля чаго было вырашана перанесцi банкет у нашу кватэру. Праз дзве гадзiны награнуць госцi — няшмат, чалавек пятнаццаць... Ну, ад сiлы дваццаць. Так што апранайся, мiлая, i — да плiты. А то часу на макiяж не застанецца..."

Я адкрыла рот, каб сказаць яму нешта да непрыстойнасцi агiднае. Але не паспела — у дзверы пазванiлi. "Ну вось i першыя ластаўкi", — засмяяўся муж i пабег адчыняць. Я кiнулася ў ванны пакой — наводзiць прыгажосць... Ён увайшоў туды, пакуль я яшчэ не паспела зачынiцца. Абняў i прыцiснуў да сябе: "...А адпачнём мы ў снежнi. Разам. Я вазьму дзве пуцёўкi ў якую-небудзь экзатычную краiну. Згодна?"

Я паглядзела на яго з замiлаваннем i злосцю: "У нас, лiчы, дваццаць чалавек на парозе, а ты — пра нейкi курорт. Дапамажы лепей адсунуць ад сценкi стол!".

...Заўтра я абавязкова зраблю гэта. Заўтра... Вазьму тайм-аўт. I нарэшце высплюся...

Наталля УЛАДЗIМIРАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вас бывае так, што ўсё раптам надакучвае? Дом, работа, суседзi, перапоўненыя аўтобусы, чэргi за жэтонам у метро i г.д. i да т.п.? Не ў тым сэнсе, шт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика