Школа імя земляка
Школа імя земляка
Памятная вечарына, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага вучонага Адама Антонавiча Грымаця, прайшла ў в. Ілья Вiлейскага раёна. Адам Грымаць — таленавiты педагог, выкладчык, вучоны — аўтар 10 манаграфiй, больш за 160 навуковых артыкулаў, шэрагу педагагiчных праграм i брашур, метадычных указанняў i рэкамендацый, канцэпцый па педагогiцы i вучэбна-метадычных дапаможнiкаў. Пад яго кiраўнiцтвам было абаронена 30 кандыдацкiх дысертацый. Грымаць — адзiн з iнiцыятараў пераходу Беларускага педунiверсiтэта да шматузроўневай сiстэмы адукацыi. У 1997 годзе прафесар Грымаць быў абвешчаны ААН "Чалавекам года ў галiне адукацыi". "Дваццаць гадоў ён працаваў у адным навуковым накiрунку: фармiраванне маральных iдэалаў школьнiкаў. Гэта сапраўдны педагагiчны подзвiг", — расказала Лiдзiя Казiнец, былая вучанiца Адама Грымаця, дацэнт кафедры педагогiкi БДПУ iмя М. Танка. На вечарыне, арганiзаванай у Iльянскай сярэдняй школе, якую у свой час заканчваў i сам навуковец, акрамя родных i блiзкiх, было таксама шмат сяброў i вучняў Адама Антонавiча. Сярод выступоўцаў, акрамя гасцей, былi таксама i вучнi школы, якая носiць iмя знакамiтага земляка. "Iмпрэзы такога кшталту, прысвечаныя знакамiтым асобам нашай радзiмы, у прыватнасцi — Адаму Грымацю, якi пайшоў з жыцця ў 2000 годзе, у нас праводзяцца ўжо рэгулярна, — сказаў дырэктар Iльянскай школы Iгар Юшко. — Гэта своеасаблiвая традыцыя. Такiм чынам мы стараемся заахвоцiць нашых вучняў да спазнання свайго краю, выхавання патрыятычнага пачуцця ў маладога пакалення. Хацелася б пажадаць, каб, дзякуючы ўдзелу i ў такiх вечарынах, як сённяшняя, вучнi вучылiся ўсведамляць i сваё прызначэнне ў жыццi, навучылiся ставiць мэты для сябе, для свайго жыцця. А што датычыцца арыенцiру — то жыццё i актыўная праца iх земляка Адама Грымаця павiнна стаць надзейнай апорай i прыкладам у жыццi". Iлья Лапато, фота аўтара. Вiлейскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памятная вечарына, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага вучонага Адама Антонавiча Грымаця, прайшла ў в. Ілья Вiлейскага раёна.
|
|