21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Горад вяртае людзей...

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Горад вяртае людзей... У мiнулым масавы сыход жыхароў вёскi ў горад быў выклiканы калектывiзацыяй — быць калгаснiкамi моладзь не хацела. Адваротны працэс за савецкiм часам не назiраўся, а якая сiтуацыя сёння?

 

 

Гараджан заманiць у вёску можна толькi лепшымi ўмовамi жыцця. А стварыць такiя ўмовы чалавеку можа далёка не кожная гаспадарка.

Вось i давялося патэлефанаваць у гаспадаркi Баранавiцкага i Ляхавiцкага раёнаў, бо ў цэнтрах занятасцi сказалi, што не памятаюць нiводнага выпадку за апошнiя гады, каб нехта пераехаў на пастаяннае жыццё ў вёску.

У аддзеле кадраў сельгаскамбiната "Мiр" доўга шукалi такiх людзей i не знайшлi. Праўда, 10 гадоў таму адна жанчына прыехала з Баранавiчаў, але сёння яна пенсiянерка i такi выпадак можна лiчыць выключэннем.

Пазванiў у ААТ "АграСэрвiсСтандарт", што ў пасёлку Гарадзiшча, i пачуў: з горада ў iх працуе толькi адзiн чалавек на пасадзе юрыста — прыйшла маладая дзяўчына. Прадпрыемства запрашае на працу даярак, жывёлаводаў, майстра-будаўнiка...

— А якiя людзi да вас прыходзяць, як адбiраеце?

— О-о-о, тут выбiраць не даводзiцца, — уздыхнулi ў трубку.

А вось якая сiтуацыя ў сельгаскааператыве "Ляхавiцкi".

— У нас людзей, якiя вярнулiся з горада, няма, бо ўсе рабочыя месцы займаюць свае. Калi ў гаспадарцы прыстойны заробак, а яшчэ можна атрымаць i жыллё, то праблем з кадрамi няма. Людзi ўсе навiдавоку i ты ведаеш — хто ёсць хто — гэта па-першае, а па-другое, калi чалавек не знайшоў месца ў горадзе, то ўзнiкае пытанне: а якi ён спецыялiст? Цi, можа, у яго ёсць шкодныя звычкi? — выказаўся старшыня гаспадаркi А. Вiтко.

Гаворка ў нас iдзе не пра тых, хто пайшоў з вёсак вучыцца, напрыклад на агранома цi настаўнiка, а затым вярнуўся назад. Цiкавасць выклiкаюць гараджане, якiя перабралiся з горада ў вёску працаваць, бо здараецца, што пенсiянеры пераязджаюць, але тут нiчога надзвычайнага няма — пажыць на схiле жыцця на прыродзе ды сваiм агародзе i пры пенсii — сiтуацыя зразумелая.

Ёсць i тыя, хто ездзiць працаваць у блiжэйшыя ад горада гаспадаркi, асаблiва калi там стабiльная зарплата. Але зноў жа, сем’i iх жывуць у горадзе i сувязь з вёскай у такiм выпадку нетрывалая. Сёння працую тут, а заўтра — назад у горад.

І ўсё ж тых, хто перабраўся з горада, хапае, але, у сваёй большасцi, гэта людзi, якiя апынулiся на абочыне жыцця.

У мiнулым вёску пакiдала найперш моладзь актыўная. Нехта паступаў вучыцца ў iнстытуты i тэхнiкумы, а хтосьцi набываў спецыяльнасць у ПТВ i заставаўся ў горадзе. Многiя i з войска ўжо не вярталiся ў вёску.

А апошнiм часам горад аддае вёсцы сваiх жыхароў, тых, з якiмi савецкая ўлада няньчылася, бо тады хто не працаваў, трапляў у катэгорыю дармаедаў, а гэта ўжо крымiнальны артыкул.

У вёску вяртаюцца мужчыны, якiя пакiнулi сем’i i цяпер жывуць у бацькоўскiх хатах. Жыццё прывязана да гарэлкi i нават у сельгаскааператывах для iх работы няма, а найчасцей i самi не хочуць працаваць.

Жыве такi перасяленец у хаце, а хлеў разбiрае на дровы, але не нарыхтоўвае iх — адпiлуе ад бервяна калодку, пасячэ на палены ды прапалiць грубку, а назаўтра ўсё спачатку.

Пакiдаюць горад i сем’ямi. Тых, хто жыве ў горадзе i гадамi не плацiць за кватэры хапае, але бясконца так цягнуцца не можа. Вось адзiн прыклад.

Гаспадыня з дачкой i двухгадовай унучкай жыла ў трохпакаёвай кватэры, i неўзабаве ў жанчыны з’явiўся сужыцель. А калi за кватэру накапiлася вялiкая сума нядоiмку i паўстала пытанне аб высяленнi, то сужыцель узяўся выплацiць доўг, а для сям’i паабяцаў купiць хату ў вёсцы. На гэтым i дамовiлiся.

Пад Баранавiчамi сужыцель купiў за 2 тыс. долараў хату, у якую сям’я i пераехала, а сам застаўся жыць у кватэры.

Мне часта даводзiцца бачыць гэтых перасяленцаў. Наўкол хаты зелле ў рост чалавека, плот павалены i нiчога не пасаджана. Хоць бы нейкае калiва цыбулi цi корч бульбы — пуста. Жанчыны некуды цягнуцца ў вёску, затым да iх iдуць такiя ж, п’юць гарэлку, а дзiця бывае кiнутым.

"Што яны ядуць, на што жывуць? А што зiмой рабiць будуць?" — пытаюцца суседзi. Нейкiя меры трэба было б прымаць, бо ў такiх умовах дзiця гадаваць нельга. Iншым разам думаю, што можа мне патэлефанаваць у сацыяльную службу, але ўмешвацца ў чужое жыццё...

Змянiлася сацыяльна-эканамiчная сiтуацыя i пэўная катэгорыя людзей аказалася не прыстасаванай да новых умоў, да барацьбы за выжыванне.

У вёсцы некалькi лягчэй, хоць за жыллё не трэба плацiць, а якi там сельгаскааператыў, былых гараджан гэта не турбуе, бо iм не да працы.

Здараецца, што ў сельскай мясцовасцi апынаюцца i дзелавыя людзi. "Прагарэў" адзiн iндывiдуальны прадпрымальнiк i каб разлiчыцца з даўгамi, прадаў усё, што меў. Затым набыў на ўскрайку вёскi хату i стаў фермерам.

Цi знаёмая жанчына, кандыдат навук, жыла ў Маскве, але адтуль вярнулася з дзецьмi да бацькоў i цяпер кiруе доследнай сельгасстанцыяй.

I такiх людзей аддае горад, але яны аселi ў вёсцы з нагоды выключных абставiнаў, якiя i падштурхнулi iх да мiграцыi.

Безумоўна, нейкi спецыялiст i спакусiцца на асобны дом у аграгарадку, але i там у чарзе на жыллё, найперш, стаяць свае работнiкi. А бывае, што новыя дамы пустуюць...

З якога боку тут нi глядзець, але сур’ёзнага перасялення з горада ў вёску не назiраецца.

Магчыма, мае высновы i песiмiстычныя, але так склалася жыццё. Нельга адмаўляць, што дзесьцi ў нейкiм рэгiёне сiтуацыя некалькi iншая, але агульная тэндэнцыя праглядваецца.

Калi ва ўсе нашы гаспадаркi прыйдуць сучасныя тэхналогii, то можа i адпадзе пытанне аб мiграцыi насельнiцтва з горада ў вёску, бо ў эканамiчна развiтых краiнах у сельскай гаспадарцы працэнт насельнiцтва заняты значна меншы. Ёсць над чым працаваць.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулым масавы сыход жыхароў вёскi ў горад быў выклiканы калектывiзацыяй — быць калгаснiкамi моладзь не хацела. Адваротны працэс за савецкiм часа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика