Праваслаўным хрысціянам Беларусi
Праваслаўным хрысціянам Беларусi
Дарагiя суайчыннiкi!
Сардэчна вiншую вас са знамянальнай для ўсяго праваслаўнага свету датай — 1020-годдзем Хрышчэння Русi. Значнасць i патаемнасць гэтай вялiкай падзеi не гаснуць з цягам часу, а па-свойму асэнсоўваюцца i перажываюцца кожным новым пакаленнем. Прыняцце Праваслаўя стала паваротным момантам у лёсах усходнiх славян. Узнёсласць хрысцiянскага вучэння, яго сiла i аўтарытэт садзейнiчалi маральнаму ператварэнню i ачышчэнню людзей. Царква адыграла важную ролю ў сцвярджэннi маральных каштоўнасцяў i iдэалаў нашага народа. З веку ў век яна захоўвала i перадавала лепшыя традыцыi мiласэрнасцi, працавiтасцi i адданасцi Радзiме. Пад уплывам хрысцiянства сфармiравалiся такiя рысы нацыянальнага характару, як самаадданасць, талерантнасць, спачуванне i пачуццё справядлiвасцi. I сёння Праваслаўная царква застаецца вернай свайму абавязку перад Богам i Айчынай, з’яўляецца чыстай крынiцай мудрасцi i надзеi, згуртоўвае грамадства, дапамагае захоўваць стабiльнасць i згоду ў нашым беларускiм доме. Жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў у добрых справах i пачынаннях, шчасця, мiру i дабра. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка. 24 кастрычнiка 2008 года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагiя суайчыннiкi! Сардэчна вiншую вас са знамянальнай для ўсяго праваслаўнага свету датай — 1020-годдзем Хрышчэння Русi. Значнасць i патаемнасць г |
|