Час бабы Ганны
Час бабы Ганны
Жыхарка вёскi Броўск Свiслацкага раёна Ганна Сяргееўна Лiнкевiч месяц таму адзначыла 104 гады. Наступнай вясной яна збiраецца ехаць лячыць свой зрок, бо адчувае сябе вельмi некамфортна. Так i кажа: "Паеду ў Гродна на аперацыю". Зразумела, час для доўгажыхаркi — не проста механiчны перавод стрэлак на гадзiннiку... У сваякоў Ганны доўгажыхары былi толькi па матулiнай лiнii. Але каб перажыць уласных дзяцей — дзвюх дачок, i дачакацца прапраўнукаў, выпала толькi ёй, звычайнай вясковай жанчыне, колiшняй калгаснай паляводцы. Выпала ёй яшчэ быць бежанкай у эвакуацыi ў Расii падчас Першай сусветнай вайны, а падчас Другой сусветнай вайны стаць вязнiцай нямецкага лагера ў Польшчы. Замуж яна выйшла ў 1934-м, а аўдавела ў 1984-м. Цяпер жыве пад наглядам апошняй дачкi. Любiць слухаць навiны i спяваць песнi. Любiць гаварыць па тэлефоне з унукамi i праўнукамi. Прыгадваючы мiнулае, то сумуе, то ўсмiхаецца. Але ў будучыню глядзiць з аптымiзмам, бо нездарма збiраецца паляпшаць здароўе. Лiшняй на гэтай зямлi сябе не адчувае i жыць хоча адпаведна часу. Анатоль Кляшчук. Свiслацкi раён. Свiслацкi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхарка вёскi Броўск Свiслацкага раёна Ганна Сяргееўна Лiнкевiч месяц таму адзначыла 104 гады. Наступнай вясной яна збiраецца ехаць лячыць свой зрок,
|
|