Выбарчы шлейф
Выбарчы шлейф
Яшчэ адна пяцёрка скаргаў аб непрызнаннi вынiкаў выбараў па некаторых акругах не была задаволена Цэнтральнай камiсiяй Заяўнiкi спасылалiся на няроўныя ўмовы ў размяшчэннi агiтацыйных матэрыялаў кандыдатаў, разыходжаннi ў колькасцi галасоў i наведвальнiкаў выбарчых участкаў, меркаванае ўскрыццё урнаў для галасавання (у якасцi доказаў прад’яўлялi фотаздымкi), прымус да датэрмiновага галасавання. Дарэчы, прысутнiчаў пры разглядзе сваёй скаргi толькi адзiн былы кандыдат. Супрацоўнiкi ЦВК у сваю чаргу па вынiках праведзенай iмi праверкi адзначалi, што iнфармацыя ў скаргах або не заснаваная на выбарчым заканадаўстве, або доказна не пацвярджаецца, мае характар здагадак i не можа быць прынятая да ўвагi. Як вынiк — нi адна са скаргаў не была задаволена. У гутарцы з журналiстамi старшыня Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў Лiдзiя Ярмошына выказала спадзяванне, што гэтым пасяджэннем удалося паставiць кропку ў выбарчай кампанii-2008. Пры гэтым яна заўважыла, што некаторыя з накiраваных у ЦВК скаргаў "маюць другi адрас — Мандатная камiсiя першай арганiзацыйнай сесii, якая адбудзецца 27 кастрычнiка". — Сённяшняе пасяджэнне яшчэ раз пацвердзiла той факт, што многiя скаргi падаюцца проста таму, што кандыдатам крыўдна, а не таму, што мелiся нейкiя падставы для таго, каб прад’явiць скаргу, — падкрэслiла старшыня ЦВК. — Дарэчы, хацела б звярнуць увагу, што нават тады, калi дапускаецца нейкае фатаграфаванне, то яно здзяйсняецца некарэктна. Усе фатаграфii зробленыя ў розных светлавых рэжымах i ўвогуле не могуць аб чым-небудзь сведчыць. Лiдзiя Ярмошына выказала спадзяванне, што "27 кастрычнiка Мандатная камiсiя паспяхова прызнае ўсе паўнамоцтвы абраных дэпутатаў". Нагадаем, што першую сесiю дэпутатаў чацвёртага склiкання правядзе старшыня ЦВК. Асноўнымi на гэтым пасяджэннi будуць арганiзацыйныя пытаннi. Трэба прызнаць паўнамоцтвы новага дэпутацкага корпуса, тайным галасаваннем абраць старшыню i яго намеснiка, утварыць пастаянныя камiсii i абраць iх кiраўнiцтва i iншае. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ адна пяцёрка скаргаў аб непрызнаннi вынiкаў выбараў па некаторых акругах не была задаволена Цэнтральнай камiсiяй Заяўнiкi спасылалiся на няроўн
|
|