З дзяцінства цягнецца рука да смакаты з "Харчавіка"
З дзяцінства цягнецца рука да смакаты з "Харчавіка"
Перш, чым непасрэдна пачаць размову пра вытворчасць кандытарскiх вырабаў на бабруйскiм ААТ "Чырвоны харчавiк", звернем увагу на два паведамленнi з сеткi Іntеrnеt. "Санiтарныя ўрачы шукаюць на прылаўках Свярдлоўскай вобласцi патэнцыйна небяспечныя прадукты... У дзiцячым харчаваннi, малацэ, цукерках, шакаладзе з Паднябеснай было вызначана ўтрыманне меламiну. Гэта ядавiтае хiмiчнае рэчыва стала прычынай узнiкнення розных захворванняў больш чым у 53 тысяч дзяцей Кiтая. Чацвёра малых памерлi. У чатырох гандлёвых пунктах Заўралля знойдзены кiтайскi заменнiк сухога малака. 245 кiлаграмаў "Sunnу Milkу" зняты з рэалiзацыi. На Паўднёвым Урале на 13 прадпрыемствах гандлю выяўлены кiтайскiя цукеркi, печыва, зефiр, кексы i мармелад. Спынены продаж 453 кiлаграмаў кандытарскiх вырабаў. Таксама зняты з продажу 3,5 тоны "Sunnу Milkу" i 89 кiлаграмаў "Залатой далiны" (rеgiоns.ru/nеws 14.10.2008). Наступнае паведамленне больш даўняе, але ад гэтага не менш цiкавае. "У прадпрымальнiка з прыморскага гарадка ў Перу ўзнiкла блiскучая iдэя пачаць на сваёй фабрыцы выраб мармеладу i печыва з водарасцяў. З сыравiнай праблем не было. Высновы японскiх акеанолагаў, зробленыя на падставе шматгадовых эксперыментаў былi такiмi: прадукцыя папярэджвае развiццё ракавых клетак, нармалiзуе ўзровень халестэролу, танiзуе сардэчную дзейнасць i, як кажуць, пераўзыходзiць па сваiх паказчыках вiагру. Нездарма цуда-печыва i цуда-мармелад у асноўным раскупляюцца пакупнiкамi-мужчынамi" (tiwу.соm 15.11.2003). У гэтых двух паведамленнях — дыяпазон уплыву на арганiзм чалавека сцiплых, адносна танных кандытарскiх вырабаў, якiя сёння мы можам сустрэць на палiцах крамаў. Будзем лiчыць што беларускiя санiтарныя ўрачы не дапусцяць з’яўлення ў краiне прысмакаў з меламiнам цi iншай атрутай. Але цi не лепш усё ж есцi сваё i быць спакойным за дзяцей i мужчын? Тым больш, што экспансiя замежных кандытарскiх вырабаў працягваецца. Калi ў 2007 годзе на наш рынак было ўвезена мармеладу, пасцiлы, зефiру больш за 600 тон, то ў гэтым годзе ўжо больш за 1000! Няма сумнення, што сёлета будзе пераўзыдзена i агульная мiнулагодняя лiчба ўвезеных кандытарскiх вырабаў у 15 000 тон. У гэтых умовах прадукцыя бабруйскага ААТ "Чырвоны харчавiк" набывае выключную значнасць. Яна дазваляе супрацьстаяць замежнай навале i забяспечвае пакупнiку магчымасць выбару. Гiсторыя гэтага прадпрыемства бярэ пачатак з канца ХIХ стагоддзя, аднак выразным вытворцам кандытарскiх вырабаў фабрыка стала толькi пры савецкай уладзе. З 1924 года дзецi пралетарыяў i сялян пачалi атрымлiваць ад яе спачатку халву, потым карамель. Сучасны "Чырвоны харчавiк" вырабляе 120 найменняў найсмачнейшай прадукцыi — халвы, зефiру, мармеладу, цукерак. Апошнiх пяць гадоў яго ўзначальвае Мiкалай Пiлiпавiч Чыслоў. Мiкалай Пiлiпавiч — невыпадковы чалавек, родам ён з недалёкай ад Бабруйска вёскi Новае Вялiчкава, прыйшоў на фабрыку ў 1979 годзе пасля завочнага заканчэння Магiлёўскага тэхналагiчнага iнстытута. Да гэтага за плячамi была вучоба ў Бабруйскiм механiка-тэхналагiчным тэхнiкуме, служба ў войску, праца на шынным камбiнаце. Абранне iм прафесii механiка машын для харчовай прамысловасцi адбылося свядома. Нават дыпломны праект у iнстытуце Мiкалай Пiлiпавiч абараняў па тэме непасрэдна звязанай з вытворчасцю. Прыйшоўшы на "Чырвоны харчавiк" ён доўгi час працаваў тут галоўным механiкам, галоўным iнжынерам, машыны i працэсы ведае да тонкасцяў. Менавiта з яго iмем звязаны эканамiчныя дасягненнi прадпрыемства апошнiх гадоў — стабiльная праца калектыву пры пастаянным росце вытворчасцi i збыце гатовай прадукцыi. Адзначым пры гэтым, што прадукцыя гэта спецыфiчная, яна мае абмежаваны тэрмiн захоўвання i не ўваходзiць у кошык пражытковага мiнiмуму. А гэта значыць, што калi маецца рост яе продажу, то людзi сапраўды маюць у ёй патрэбу i галасуюць за якасць рублём. — За дзевяць месяцаў гэтага года пры плане росту вытворчасцi ў 110 працэнтаў намi дасягнуты паказчык — 112,7 працэнта, ёсць падставы меркаваць, што будуць пераўзыдзены i гадавыя паказчыкi, — кажа Мiкалай Пiлiпавiч. — Наша прадукцыя на айчынным рынку даўно заняла тое месца, якое ёй належыць па праву. Гандлёвая марка (брэнд) "Чырвонага харчавiка" стала беларускай нацыянальнай прыкметай i паспяхова прадстаўляе нашу краiну за мяжой. Расiйскi спажывец даўно цэнiць нашу марку. Тры гады таму мы перажылi цяжкасцi ў сувязi са змяненнем парадку налiчэння ПДВ у разлiках з Расiяй, аднак сёння пастаўляем у гэту краiну каля 4,5 тыс. тон зефiру i мармеладу. Нядаўна нам удалося дамовiцца наконт яе пастаўкi ў некаторыя гандлёвыя сеткi Санкт-Пецярбурга i Масквы, i мы з упэўненасцю глядзiм на гэты рынак. — Вiдавочна, падставы для аптымiзму хаваюцца ў тэхналогiях i сыравiне? — Так. У першую чаргу. Нашы тэхналогii маюць свае сакрэты. На самых адказных працэсах працуюць сапраўдныя майстры справы. Нiякiмi рэцэптамi цi iнструкцыямi iх вопыт не замянiць. Пакупнiкi з далёкага замежжа патрабуюць, каб мы пастаўлялi свой зефiр i мармелад такiмi, якiмi яны былi трыццаць, а то i пяцьдзесят гадоў таму. I мы з гэтым паспяхова спраўляемся. — Выходзiць, на прадукцыi "Чырвонага харчавiка" ў Еўропе фармiруецца паняцце сапраўднага смаку? — Менавiта так. У Iзраiлi жыве вялiкая колькасць ураджэнцаў з былога Саюза i з Бабруйска ў прыватнасцi. Спажыванне нашага зефiру з нязменнай кардоннай каробкi "Ружа" выклiкае ў iх настальгiчны ўспамiн, гонар за родны горад i Беларусь. Мы ўлiчваем гэта i iмкнёмся дагадзiць густу. Як вынiк — пастаўкi прадукцыi ў гэту краiну даволi значныя. Пастаўляем мы свае вырабы i ў Злучаныя Штаты, Германiю, Украiну, Малдову, Латвiю (нягледзячы на тое, што ў гэтай краiне маецца свой гiгант кандытарскай вытворчасцi — фiрма "Лайма"). У параўнаннi з мiнулым годам экспарт нашай прадукцыi ўзрос на 130 працэнтаў. Дзякуючы пашырэнню фiрменнага гандлю за апошнiя гады змянiлася карцiна i на ўнутраным рынку. У Мiнску мы адкрылi свой фiрменны магазiн у гандлёвым цэнтры "Glоbо" па вул. Уманскай, 54. Калi ў мiнулым годзе мы пастаўлялi ў гандлёвую сетку штомесяц каля 900 тон прадукцыi, то цяпер ужо каля 1200 тон. I гэта пры тым, што ў гандлi нашы зефiр, халва цi мармелад у большай частцы фасуюцца i прадаюцца без спасылкi на вытворцу. Пакуль гандаль супрацiўляецца беларускай прадукцыi, спажывец самастойна вызначыў нам годнае месца. Наш эканамiчны поспех мог бы быць яшчэ большым, калi б была магчымасць самiм вызначаць цану на свае вырабы. Крыўдна, што гандаль увозiць дарагое i не вельмi якаснае ў той час, як выдатныя беларускiя харчовыя прадукты вытворцам даводзiцца прадаваць нiжэй iх спажывецкага кошту. На ўнутраным рынку любое павышэнне цаны трэба абгрунтоўваць i рэгiстраваць. Скажам, з-за немагчымасцi адкарэктаваць цэны на зефiр (у сувязi з павышэннем кошту на цукар i iншыя кампаненты рэцэптуры), яго рэнтабельнасць за дзевяць месяцаў гэтага года на ўнутраным рынку склала ўсяго каля 10 працэнтаў. У гэты ж час пастаўкi зефiру за мяжу па дастаткова высокiх цэнах даюць адчувальны прыбытак. Нягледзячы на значны кошт нашых вырабаў у Расii, мы не саступаем там у продажы вядомай расiйскай фабрыцы "Ударнiца". Вернемся да якасцi зыходнай сыравiны i паглядзiм на звычайную халву. Гэты салодкi прысмак вядомы з V стагоддзя да н.э. Тэхналогiя яго вырабу добра вядомая, але даволi складаная, раней яна перадавалася выключна па спадчыне. У склад сланечнiкавай халвы ўваходзяць цукар, патака, салодкавы корань, смакавыя i араматычныя рэчывы. Да галоўнага кампанента — зярнят сланечнiку — асаблiвая ўвага. Аказваецца, прысмак можна вырабiць не з усiх, а толькi са спецыяльных сартоў гэтай культуры. Прадпрыемства робiць спробы вырасцiць такi сланечнiк самастойна, але пакуль вымушана завозiць яго з Расii i спажывае ў колькасцi каля 4,5 тыс. тон у год. Важныя ў сланечнiку не толькi хiмiчныя паказчыкi, але i размеры ядра зярняцi, яго вiльготнасць (адна тысяча зярнятак павiнна важыць не меньш 55 грамаў, а вiльготнасць складаць не больш 7 працэнтаў). Патака на вытворчасць халвы таксама iдзе не любая, а толькi крухмальная. Яе вытворчасць у краiне — Ахiлесава пята кандытараў. У невялiкiх аб’ёмах яе вырабляе драгiчынскi завод "Экзон-глюкоза", а таксама крухмала-патачны завод у Красным Беразе Гомельскай вобласцi. Магутнасцяў гэтых прадпрыемстваў не хапае, ды i цэны на айчынную крухмальную патаку на 50 працэнтаў вышэйшая за iмпартную. Таму бабруйскiя вытворцы завозяць яе з Украiны. Усе зыходныя кампаненты для халвы (у тым лiку i лекавая салодка) праходзяць прыдзiрлiвы ўваходны кантроль, i толькi пасля гэтага трапляюць на вытворчасць. Паспытайце бабруйскую халву i вы пераканаецеся ў тым, што яе адрознiвае вытанчаны смак сапраўднага паўднёвага прысмаку. А якая разнастайнасць халвы можа чакаць вас у блiжэйшай краме: халва цукровая, халва з ванiльным пахам, сланечнiкавая халва з какосам, з макам, мiндалём, карыцай, iзюмам i, нават, халва ў шакаладзе! Магчыма, вы ўсё гэта паспытаеце, калi блiжэйшая крама сапраўды працуе для вас — спажыўца... Не менш адказна падыходзяць на "Чырвоным харчавiку" i да вырабу iншых вiдаў прадукцыi. Высокай якасцi ў многiм спрыяе атэстацыя вытворчасцi на адпаведнасць стандарту СТБ 1470-2004 "Сiстэмы якасцi. Кiраванне якасцю харчовых прадуктаў на аснове аналiзу рызыкi i крытычных кантрольных кропак". Гэта вельмi важны дакумент i важная атэстацыя. Раней, калi ўсе харчовыя прадукты былi экалагiчна чыстымi, не было вострай неабходнасцi кантраляваць iх вытворчасць. Аднак апошнiм часам свет змянiўся. Пастаянна мяняецца экалогiя, з’явiлася генетычна мадыфiкаваная сельскагаспадарчая сыравiна, у сельскагаспадарчай вытворчасцi прымяняюцца ўсё новыя i новыя ядахiмiкаты, кансерванты, гарманальныя прэпараты, фарбавальнiкi, араматызатары i г.д. Таму сусветная супольнасць, заклапочаная гэтымi фактарамi, выпрацавала адпаведныя метады абароны. На харчовых прадпрыемствах Еўропы яны ажыццяўляюцца згодна з нацыянальнымi нарматыўнымi дакументамi на падставе дырэктывы Савета Еўрапейскай супольнасцi 93/43. Беларусь таксама iдзе ў нагу з гэтым працэсам i вытворчасць "Чырвонага харчавiка" яскравае таму сведчанне. Гэта пацвярджаюць высокiя ўзнагароды шматлiкiх конкурсаў i выстаў. У лютым з мiжнароднага конкурсу "Лепшы прадукт 2008 года" 15-й мiжнароднай выставы "Прадэкспа-2008" яно прывезла залатыя ўзнагароды за зефiр "Бела-ружовы", мармелад "Фруктовыя забавы сметанковыя", цукеркi "Малочныя забавы". У красавiку "Чырвоны харчавiк" удзельнiчаў у выставе "Intеrfооd-2008" у Санкт-Пецярбургу, у маi — у выставе-конкурсе "Усерасiйская марка (III тысячагоддзе). Знак якасцi ХХI стагоддзя", з якой прывезены таксама залаты Знак якасцi за бела-ружовы зефiр. Тэхналогiя вырабу зефiру на "Чырвоным харчавiку" пабудавана на выкарыстаннi пекцiну. Пекцiн — (ад грэчаскай реktоs — згорнуты, застылы) гэта рэчыва з клейкiмi ўласцiвасцямi раслiннага паходжання, якое адносiцца да растваральных харчовых валокнаў. Самая каштоўная яго ўласцiвасць — ачышчаць арганiзм ад радыеактыўных элементаў, таксiчных металаў i пестыцыдаў. Пекцiн знiжае ўтрыманне халестэрыну, паляпшае крываток, спрыяе паляпшэнню абмену рэчываў. Бабруйскiя вытворцы ўжываюць яго пры прыгатаваннi сумесi цукровага яблычнага пюрэ як асновы для наступнага вырабу зефiрнай масы. Пакуль пекцiн яны купляюць у Францыi, хоць згодна з Пастановай Савета Мiнiстраў Беларусi ад 31 жнiўня 2007 г. № 1122 плануецца да 2010 года пабудаваць завод па вырабе пекцiну магутнасцю 600 тон у год з адходаў цукровай вытворчасцi ў СЭЗ "Вiцебск". Калi гэта адбудзецца, тады беларуская кандытарская i фармацэўтычная прамысловасць пазбавяцца замежнай залежнасцi па гэтым вiдзе прадукцыi i здолеюць больш аптымiстычна глядзець у будучыню. Аднак якасць бабруйскага зефiру ад гэтага не зменiцца. Яе, як i раней, будзе вызначаць выдатны нi з чым не параўнальны смак. Бо ў яго фармiраваннi акрамя сыравiны ўдзельнiчае традыцыйная тэхналогiя адсадкi зефiрнай масы на драўляныя латкi i добрае бiяполе рук кандытара праз якiя праходзiць кожная зефiрынка. Верагодна, на Захадзе так любяць гэты прысмак з-за таго, што яго стварае славянская пяшчота. — Ну, а цi спраўджваецца замежная iнфармацыя наконт спецыфiчных якасцяў мармеладу? Цi ўжываюцца ў вытворчасцi тыя цуда-водарасцi, пра якiя мы згадвалi ў пачатку гэтага артыкула? — зноў пытанне да дырэктара. — Мы выкарыстоўваем агар у колькасцi 10—12 тон у год для прыгатавання мармеладнага жэле. Агар уяўляе сабой парашок, атрыманы з бурых марскiх водарасцяў. Ён валодае выдатнай здольнасцю згушчэння водных раствораў а таксама здольнасцю выводзiць з арганiзма радыенуклiды i цяжкiя металы (свiнец, ртуць i iнш.). Не выключана, што японскiя вучоныя адшукалi ў агары i нейкiя iншыя каштоўныя ўласцiвасцi, бо апошнiм часам Японiя актыўна скупляе яго на сусветных рынках. Кошт на агар iмклiва расце. Мы купляем агар у Чылi. Аднак пры прыгатаваннi некаторых гатункаў мармеладу выкарыстоўваем i жэлацiн. — Вiдаць, для кандытараў ён павiнен вызначацца асаблiвай чысцiнёй? — Так. У нашай краiне выраб такога жэлацiну амаль не наладжаны. Даводзiцца купляць яго за мяжой, хоць гэта харчовая дабаўка таксама з’яўляецца лячэбнай для цэлага шэрагу хваробаў касцей i суставаў. — Асновай большасцi вашых вырабаў з’яўляецца звычайны яблык. Вiдавочна, хоць у гэтым мы не маем залежнасцi ад замежнага? — Да яблыкаў у нас свае патрабаваннi. Спажываем у асноўным асеннiя гатункі, багатыя пекцiнам. Польскiх яблыкаў не спажываем. Купляем яблыкi ў буйных садавiнных гаспадарках Беларусi, якiя гарантуюць нам экалагiчную чысцiню гэтых пладоў. У месяц "Чырвоны харчавiк" перарабляе iх каля 220 тон. Як бачыце, наша вытворчасць экалагiчна чыстая, што i забяспечвае высокi попыт на нашу прадукцыю. Дастаткова сказаць, што працуем мы практычна з колаў: задзел гатовай прадукцыi на складзе не перавышае двухсутачнай прадукцыйнасцi. Штомесяц 200—250 тон прадукцыi iдзе за мяжу. Вытворчасць наша выгадная. Абарот капiталу не перавышае двух месяцаў. Прадпрыемства амаль не мае перад сабой запазычанасцi клiентаў, у тым лiку i з боку спажывецкай кааперацыi. — Вам можна спачываць на лаўрах... — Да гэтага далёка. Мы сочым за тым, у якiм накiрунку рухаюцца канкурэнты. У Расii з года ў год назiраецца рост вытворчасцi кандытарскiх вырабаў, а значыць i нам спыняцца нельга. Хаця расiйскiм вытворцам прасцей: у iх больш самастойнасцi i менш справаздачнасцi. Наша ж прадпрыемства кантралюецца па 13 паказчыках! А на маю думку, дастаткова было б па двух — рэнтабельнасцi i прыбытку. Ёсць тут над чым падумаць. Тым больш, што "Чырвоны харчавiк" сапраўды развiваецца дынамiчна — рост прадукцыйнасцi працы апярэджвае колькасны рост супрацоўнiкаў. I гэта пры тым, што ў яго складзе акрамя асноўнай вытворчасцi вялiкае далучанае сельгаспрадпрыемства ў Цялушы. Некалi з iм былi праблемы, але зараз i яно выходзiць на самаакупнасць. Калi ёсць гаспадар, то ён праявiць сябе ўсюды. Немагчыма ў адным артыкуле расказаць пра разнастайныя бакi дзейнасцi "Чырвонага харчавiка". Гэта прадпрыемства развiваецца ўпэўнена i дынамiчна. Старыя традыцыi тут гарманiчна суiснуюць з сучаснымi маркетынгавымi даследаваннямi рынку i выкананай з густам, змястоўнай рэкламай. Грунтуючы сваю стратэгiю на заваёве замежных рынкаў, бабруйскiя вытворцы не абыходзяць увагай i беларускi рынак. Кожны з нас, пакаштаваўшы любы са 120 яго вырабаў, адчуе сапраўдную асалоду i гонар за тое, што зроблена ў Беларусi. Гандлярам пакiдаем сайт прадпрыемства ў сетцы інтэрнэт — www.zеfir.bу, — на якiм змешчаны поўны пералiк i цэны на прадукцыю. Вiктар Хурсiк.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перш, чым непасрэдна пачаць размову пра вытворчасць кандытарскiх вырабаў на бабруйскiм ААТ "Чырвоны харчавiк", звернем увагу на два паведамл
|
|