Грыбамі сталi труцiцца болей
Грыбамі сталi труцiцца болей
Дзiўна, але ў ХХІ стагоддзi, суайчыннiкi не стамляюцца дэманстраваць узоры сярэднявечнай цемры. А як яшчэ растлумачыць хваробу 35-гадовага брастаўчанiна, якi трапiў у рэанiмацыю абласной бальнiцы з дыягназам "атручэнне грыбамi"? Ён ужываў у ежу так званыя польскiя грыбы ў сырым выглядзе. Калi медыкi спыталi ў пацыента, навошта так рабiў, чалавек сказаў, што заўсёды так еў. Маладыя, "мякка кажучы", экстрэмалы ўзялi за моду есцi мухаморы i яшчэ горшую брыдоту пад назвай псiлацыбе, каб атрымаць прывiдны кайф. Адным словам, з пачатку сезона i да 20 кастрычнiка на Брэстчыне атруцiлiся сырымi i прыгатаванымi грыбамi 27 чалавек. На шчасце, абышлося без лятальных вынiкаў. Але медыкi так занепакоiлiся сiтуацыяй, што склiкалi ў абласным цэнтры гiгiены i эпiдэмiялогii спецыяльную прэс-канферэнцыю. Спецыялiсты звярнулi ўвагу на тое, што сёлета зафiксаваны выпадкi атручэння нават звычайнымi грыбамi, такiмi, як лiсiчкi i белыя. Адбылося не атручэнне ўласна ядамi, а хранiчныя захворваннi абвастрылiся да крайняй ступенi, iх справакавала ўжыванне цяжкай грыбной ежы. Урачы падкрэслiвалi, што засвоiць грыбы можа арганiзм здаровага чалавека, а вось дзецям, старым, людзям з хранiчнымi захворваннямi грыбы лепей не ўжываць зусiм. Супрацьпаказаны гэтыя дары лесу цяжарным i тым жанчынам, якiя кормяць дзяцей. Урачы-практыкi прасiлi зноў i зноў напамiнаць чытачам, як небяспечна збiраць незнаёмыя грыбы. Летась ад бледнай паганкi ў вобласцi памерла два чалавекi, а гадоў дзесяць таму каварны грыб загубiў усю сям’ю, якая прыехала сюды на адпачынак з Казахстана. Святлана ЯСКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзiўна, але ў ХХІ стагоддзi, суайчыннiкi не стамляюцца дэманстраваць узоры сярэднявечнай цемры. А як яшчэ растлумачыць хваробу 35-гадовага брастаўчанi
|
|