"Крапавае брацтва" папоўнiлася
"Крапавае брацтва" папоўнiлася
У чацвер, 23 кастрычнiка, ва ўнутраных войсках МУС Беларусi скончыўся апошнi этап квалiфiкацыйных iспытаў на права нашэння Крапавага берэта. У гэты раз паспаборнiчаць за сiмвал мужнасцi вырашылi больш за 50 ваеннаслужачых, сярод якiх — курсанты факультэта ўнутраных войскаў, ваеннаслужачыя вайсковых часцей, ваеннаслужачыя брыгады спецыяльнага прызначэння, прадстаўнiкi Дэпартамента выканання пакаранняў, супрацоўнiкi палкоў патрульна-паставой службы мiлiцыi i мiлiцыi спецыяльнага прызначэння, спецыяльных ротаў хуткага рэагавання органаў унутраных спраў. Прэтэндэнты дэманстравалi тэхнiку рукапашнага бою, прайшлi пятнаццацiкiламетровы марш-кiдок, якi быў ускладнены дадатковымi заданнямi (адцiснуцца, перапаўзцi, перанесцi раненага). Самым складаным стаў апошнi этап: на шляху — багна, калючы дрот, бар’еры, драўляныя сцены, штурмавая паласа, канатная пераправа. Пасля васьмi кiламетраў перашкодаў усiх, хто дайшоў да фiнiшу, чакаў апошнi iспыт — трэба было вытрымаць дванаццацiхвiлiнны спарынг з адным з прэтэндэнтаў i трыма ўладальнiкамi Крапавых берэтаў. У вынiку ўсе iспыты вытрымалi шаснаццаць байцоў. Усяго ж у Беларусi больш за 600 уладальнiкаў Крапавых берэтаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чацвер, 23 кастрычнiка, ва ўнутраных войсках МУС Беларусi скончыўся апошнi этап квалiфiкацыйных iспытаў на права нашэння Крапавага берэта. У гэты ра |
|