21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гэты небяспечны, але прыцягальны "Байкер"

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэты небяспечны, але прыцягальны "Байкер"

Доўгачаканую i даўно абяцаную прэм’еру мюзiкла "Байкер" мiнчане i госцi сталiцы ўбачаць 8 лiстапада ў Палацы Рэспублiкi.

Дарэчы, летась у Мiнску быў прадстаўлены толькi маленькi ўрывак з будучай пастаноўкi, а вось цалкам яе раней за сталiцу — гэтай вясной i летам — убачылi жыхары Гродна, Бабруйска i Брэста. Але, як лiчаць аўтары праекта — кампазiтар Уладзiмiр Кандрусевiч, рэжысёр-пастаноўшчык i аўтар дыялогаў Генадзь Давыдзька, мастак-пастаноўшчык i мастак па касцюмах Венiямiн Маршак, харэограф Надзея Тарашкевiч, — гэта чаканне апраўданае. Усе элементы мюзiкла, ад дэкарацый да вакальных партый, зробленыя максiмальна дасканала. Мiнчан чакае сапраўднае шоу працягласцю больш як 2 гадзiны — вiдовiшчнае i яркае, з напружаным сюжэтам i блiскучымi дыялогамi, з эмацыянальна насычанай музыкай i сучаснай пластычнай харэаграфiяй, i пры ўсiм тым — з глыбокай мараллю... Кажуць, у якасцi сюрпрызу рыхтуецца яшчэ дадатковы нумар.

"Байкер" — гэта сучаснае прачытанне знакамiтага скандальнага рамана ў лiстах Шадэрло дэ Лакло "Небяспечныя сувязi". Кiнаверсii гэтага рамана прынеслi аўтарам мноства прэстыжных узнагарод, але паставiць яго ў форме мюзiкла раней за беларускi прадзюсарскi цэнтр "Спамаш" нiхто не вырашаўся.

У цэнтры сюжэта — перапляценне лёсу дзвюх моцных асобаў: гаспадынi начнога клуба Элеаноры i яе былога каханка, а цяпер моднага рэжысёра, байкера Франка. Імкнучыся адпомсцiць свайму працiўнiку, Элеанора распачынае складаную iнтрыгу, куды ўцягвае i Франка. Але ўменне граць на чалавечых слабасцях на гэты раз робiць ахвярай саму Элеанору, а ў жыццё Франка ўрываецца сапраўднае каханне, што становiцца для байкера i найвялiкшым шчасцем, i адначасова трагедыяй... У галоўных ролях занятыя Iван Вабiшчэвiч (уладальнiк спецыяльнага прыза Алы Пугачовай "Залатая зорка Алы" Мiжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў папулярнай музыкi "Юрмала-2008"), актрыса i тэлевядучая Вера Палякова, артысты прадзюсарскага цэнтра "Спамаш" Дарыя (фiналiстка тэлепраекта "Народны артыст-2"), Iван Буслай i Алена Ланская.

У планах пастаноўшчыкаў пасля мiнскай прэм’еры — паказаць мюзiкл у гастрольным туры па Беларусi, а пазней таксама ў Расii i ва Украiне.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Доўгачаканую i даўно абяцаную прэм’еру мюзiкла "Байкер" мiнчане i госцi сталiцы ўбачаць 8 лiстапада ў Палацы Рэспублiкi. Дарэчы, летась у М
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика