21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Па ўсiх i за ўсё

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па ўсiх i за ўсё

Праваслаўныя вернiкi пачалi збiрацца каля галоўнага храма краiны задоўга да пачатку набажэнства. Аднак да прыбыцця Патрыярха на плошчу перад да саборам пускалi толькi акрэдытаваных журналiстаў i запрошаных гасцей. Людзi цярплiва чакалi i добразычлiва прапускалi наперад "шчаслiўчыкаў". Блiжэй да пачатку лiтургii частку вернiкаў прапусцiлi ў храм з разлiкам, каб сабор, насамрэч невялiкi па памерах, не быў перапоўнены. Астатнiя мелi магчымасць удзельнiчаць у службе па-за сценамi храма, дзе быў змешчаны вялiкi экран, на якiм транслявалася набажэнства. Уся саборная плошча i прылеглая да яе тэрыторыя былi затопленыя народам.

Тым часам у Свята-Варварынскiм прыдзеле храма некалькi свяшчэннiкаў спавядалi тых, хто хацеў у гэты дзень прычасцiцца. Храм быў запоўнены вялiкай колькасцю духавенства, манаства, сястрыцтва, але былi тут i дзецi, i старыя, i ветэраны, упрыгожаныя медалямi i ордэнамi, i моладзь. Многiя знайшлi сабе месца на харах, лесвiцах, у прыдзеле. Мiжволi звяртаў на сябе ўвагу свяшчэннiк, якi стаяў справа ад алтара, побач з прадстаўнiкамi дыпмiсiй: на правым баку яго падраснiка былi змешчаны царкоўныя узнагароды, а на левым — ваенныя...

Патрыярх, калi зайшоў у сабор, перш за ўсё пакланiўся мошчам святой Сафii Слуцкай. Любое патрыяршае набажэнства ўвасабляе ў сябе паўнату царквы, бо на iм разам моляцца i вернiкi, i пастыры, i архiрэi, i сам прадстаяцель. Але лiтургiя, якая адбылася 24 кастрычнiка ў Мiнскiм кафедральным саборы, злучыла ў адной малiтве праваслаўных розных памесных цэркваў. Нездарма Патрыярх падкрэслiваў, што ўрачыстасцi ў гонар 1020-годдзя Хрышчэння Русi сведчаць пра еднасць народаў i веры. У лiтургii ўзялi ўдзел Епiскапаты Маскоўскага Патрыярхата, Украiнскай Праваслаўнай Царквы, Рускай Праваслаўнай Царквы за мяжой, Польскай Праваслаўнай царквы, прадстаўнiкi Балгарскай, Сербскай, Чэшскай, Амерыканскай Праваслаўных Цэркваў.

Атмасферу Патрыяршага богаслужэння цяжка перадаць словамi. Гэта дзiўнае пачуццё сапраўды адпавядае святу святаў, якое ствараюць i цудоўны хор, i ўрачыстае адзенне духавенства, i светлыя вочы людзей, i, вядома ж, натхнёная малiтва таго, хто служыць, i тых хто яму саслужвае, а таксама ўсiх вернiкаў. Перад прычасцем людзям было зачытана пасланне Сiнода Беларускай Праваслаўнай Царквы з нагоды 1020-годдзя Хрышчэння Русi. Дзясяткi епiскапаў, сотнi свяшчэннiкаў i мiран мелi магчымасць прычасцiцца Тайнаў Хрыстовых у самога Патрыярха.

— ...Не першы раз Гасподзь дае мне магчымасць знаходзiцца ў межах Белай Русi, —сказаў пасля завяршэння Лiтургii Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы, — i зноў я бачу добрыя i шчодрыя плады сумеснай працы, якая здзяйсняецца любоўю на дабро Царкве i зямной Айчыны. Тут моцная вера, непарушная надзея i дзейная любоў. Усё гэта — плады духоўнага пераўтварэння, сэрцам i душой успрынятага i на працягу вякоў захаванага набожным беларускiм народам...

Свяцейшы Патрыярх яшчэ раз павiншаваў Мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага Фiларэта з 30-годдзем яго архiрэйскага служэння на землях Белай Русi i ўзнагародзiў яго Высокапраасвяшчэнства ордэнам Аляксiя Мiтрапалiта Маскоўскага. На малiтоўную памяць Патрыярх Аляксiй ІI уручыў Мiтрапалiту Фiларэту святыя панагii (невялiкiя абразы, якiя носяць архiрэi на грудзях) i крыж. Мiнскаму Свята-Духаву кафедральнаму сабору Свяцейшы Уладыка падарыў святы Еўхарыстычны посуд, на якiм ў гэты дзень прыносiлася Бяскроўная Ахвяра "па ўсiх i за ўсё".

Мiтрапалiт Фiларэт падзякаваў Патрыярха i падарыў яму спецыяльна зроблены дакладны спiс Мiнскага абраза Божай Мацi, — "як знак шчырай любовi i ўдзячнасцi". Яшчэ адзiн такi спiс знаходзiцца ў Кiеве. Такiм чынам "Мацi Божая Мiнская" зноў сiмвалiчна аб’яднала сталiцы трох краiн, i тры народы, якiя спавядаюць адну веру, аднаго Бога, i аб’яднаныя адной Царквой.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праваслаўныя вернiкi пачалi збiрацца каля галоўнага храма краiны задоўга да пачатку набажэнства. Аднак да прыбыцця Патрыярха на плошчу перад да сабора
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика