Трэці тур парадаваў буйнымi перамогамi
Трэці тур парадаваў буйнымi перамогамi
Адбылiся ўсе матчы трэцяга тура групавога раўнда Лiгi чэмпiёнаў. У адрозненне ад буйных лiкаў, якiя былi зафiксаваны ў аўторак, серада прынесла менш эфектыўны футбол. Група А: "Бардо" (Францыя) — ЧФР (Румынiя) — 1:0, "Чэлсi" (Англiя) — "Рома" (Італiя) — 1:0; Група В: "Iнтэр" (Iталiя) — "Анартосiс" (Кiпр) — 1:0, "Панацiнайкас" (Грэцыя) — "Вердэр" (Германiя) — 2:2; Група С: "Шахцёр" (Украiна) — "Спортынг" (Партугалiя) — 0:1, "Базэль" (Швейцарыя) — "Барселона" (Iспанiя) — 0:5; Група D: "Атлетыка" (Iспанiя) — "Лiверпуль" (Англiя) — 1:1, ПСВ (Галандыя) — "Марсэль" (Францыя) — 2:0; Група Е: "Манчэстар Юнайтэд" (Англiя) — "Селтык" (Шатландыя) — 3:0, "Вiльярэал" (Iспанiя) — "Ольбарг" (Данiя) — 6:3; Група F: "Баварыя" (Германiя) — "Фiярэнцiна" (Iталiя) — 3:0, "Сцяўа" (Румынiя) — "Лiён" (Францыя) — 3:5; Група G: "Фенербахчэ" (Турцыя) — "Арсенал" (Англiя) — 2:5, "Порту" (Партугалiя) — "Дынама" (Кiеў) — 0:1; Група H: "Зенiт" (Расiя) — БАТЭ (Беларусь) — 1:1, "Ювентус" (Iталiя) — "Рэал" (Iспанiя) — 2:1. Групавы раўнд Кубка УЕФА стартаваў23 кастрычнiка адбылiся матчы першага тура групавога раўнда Кубка УЕФА. ЦСКА пачаў з буйной перамогi над "Дэпартыва". "Севiлья" абыграла "Штатгарт", а "Удзiнэзе" — "Тотэнхэм". Вось вынiкi матчаў. Група А: "Шальке-04" (Германiя) — ПСЖ (Францыя) — 3:1, "Твентэ" (Галандыя) — "Расiнг" (Iспанiя) — 1:0; Група В: "Галатасарай" (Турцыя) — "Алiмпiякас" (Грэцыя) — 1:0, "Герта" (Германiя) — "Бенфiка" (Партугалiя) — 1:1; Група С: "Севiлья" (Iспанiя) — "Штутгарт" (Германiя) — 2:0,"Партызан" (Сербiя) — "Сампдорыя" (Iталiя) — 1:2; Група D: "Удзiнэзе" (Iталiя) — "Тотэнхэм" (Англiя) — 2:0, "Дынама" (Загрэб, Харватыя) — НЕК (Галандыя) — 3:2; Група Е: "Херэнвен" (Галандыя) — "Мiлан" (Iталiя) — 1:3, "Брага" (Партугалiя) — "Портсмут" (Англiя) — 3:0; Група F: "Жылiна" (Славакiя) — "Гамбург" (Германiя) — 1:2, "Астан Вiла" (Англiя) — "Аякс" (Галандыя) — 2:1; Група G: "Капенгаген" (Данiя) — "Сент-Эцьен" (Францыя) — 1:3, "Русенборг" (Нарвегiя) — "Бруге" (Бельгiя) — 0:0; Група H: ЦСКА (Расiя) — "Дэпартыва" (Iспанiя) — 3:0, "Нансi" (Францыя) — "Фейернорд" (Галандыя) — 3:0. "Дынама" нарэшце выйгралаМiнскае "Дынама" перарвала серыю з дзевяцi паражэнняў запар i пакiнула апошнi радок турнiрнай таблiцы чэмпiянату Кантынентальнай хакейнай лiгi. Гэта стала магчымым дзякуючы гасцявой перамозе над васкрасенскiм "Хiмiкам" — 3:1. Такiм чынам, у дывiзiёне Усевалада Баброва "бела-блакiтныя" па-ранейшаму займаюць апошняе, шостае месца, набраўшы 14 ачкоў у 20 матчах. Аднак у агульнай таблiцы рэгулярнага першынства сталiчны клуб перамясцiўся з 24-га на 23-i радок. Наступны паядынак беларусы правядуць 28 кастрычнiка. Дома яны памераюцца сiламi з казанскiм "Ак Барсам". Фiнальныя туры — у 14 гадзiнАсацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прыняла рашэнне, што ўсе матчы 29-га i 30-га тураў чэмпiянату краiны ў вышэйшай лiзе пачнуцца ў адзiн i той жа час. Такiм чынам, 9 i 16 лiстапада каманды будуць сустракацца ў 14 гадзiн. Бэкхэм у "Мiлане"?Англiйскi паўабаронца Дэвiд Бэкхэм, якi выступае ў амерыканскай лiзе MLS за "Лос-Анджэлес Гэлэксi", у студзенi можа стаць гульцом "Мiлана". Вiцэ-прэзiдэнт "Мiлана" Адрыяна Галiянi заявiў, што клуб збiраецца ўзяць футбалiста ў арэнду. "Так, мы думаем пра гэта i вядзём перамовы з яго агентам. Спадзяюся, зможам узяць яго ў арэнду. У пачатку студзеня ён прыляцiць у Мiлан. Тады мы i плануем заключыць кантракт. Дэвiд зацiкаўлены ў тым, каб выступаць за наш клуб".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбылiся ўсе матчы трэцяга тура групавога раўнда Лiгi чэмпiёнаў. У адрозненне ад буйных лiкаў, якiя былi зафiксаваны ў аўторак, серада прынесла менш э |
|