Пачаўся суд над кіроўцам, які пратараніў “жывы шчыт”
28 октября 2008 Общество
Алег ГРУЗЬДЗІЛОВІЧ, Радыё Свабода Роман Ментюк с супругойСуд Менскага раёна і горада Заслаўя пачаў разгляд крымінальнай справы Рамана Менцюка. Паводле адваката, Раман Менцюк часткова прызнае сваю віну. У залі знаходзяцца супрацоўнікі ДАІ, якія асуджаны раней да двух гадоў умоўна за тое, што выставілі "жывы шчыт". *** Раман Мянцюк - той кіроўца, які без правоў і ў нецьвярозым стане на недазволенай хуткасьці гнаў аўтамабіль “Фольксваген” са Слуцку ў Менск і на ўезьдзе ў сталіцу пратараніў заслону з прыватных аўтамабіляў, якую супрацоўнікі ДАІ выставілі, каб яго спыніць. Тады пацярпела некалькі чалавек і былі пабітыя 5 машын. Гэта здарылася 2-га сакавіка. Суд над міліцыянтамі, якія выставілі заслону зь людзей, адбыўся ў ліпені, і толькі цяпер дайшла чарга судзіць Рамана Менцюка, з-за якога ўся гэтая гісторыя і адбылася. Чаму гэтак доўга сьледчыя рыхтавалі справу да суду? У міліцыі спасылаюцца на тое, што Менцюка толькі два месяцы таму вярнулі з Масквы, дзе ён хаваўся. Між тым варта нагадаць, што пасьля здарэньня Рамана Менцюка не затрымалі, нават не ўзялі падпіску пра нявыезд. Ужо празь некалькі дзён у Маскве разам з жонкай Раман Менцюк узяў удзел у тэлешоў “Хай гавораць”, падчас якога шакаваў гледачоў сваімі выказваньнямі. Адзін з пацярпелых у “жывым шчыце” Юры Пашкевіч, якога таксама запрасілі ў праграму Андрэя Малахава, гэтак адказаў на пытаньне, ці не шкада яму цяпер Рамана Менцюка: “А чаго мне яго шкадаваць? Як правільна казаў адзін дэпутат ў праграме Малахава: “Толькі не зрабіце дзіця ” Канешне, дзіця за бацькоў не адказвае, але якія бацькі - часта такія і дзеці. Яны ж на праграме казалі, што ім было добра, гучала музыка, яны ні пра што ня думалі. А тое, што алькаголю ў крыві было значна звыш нормы, і яны маглі людзей невінаватых пазабіваць! Мяркую, яны пра гэта дагэтуль ня думаюць”. У аварыі пацярпела і трохгадовая дачка Юрыя - Валерыя. Дзяўчынка дагэтуль баіцца аўтамабіляў, а таксама зь недаверам ставіцца да людзей у міліцэйскай форме, кажа спадар Пашкевіч: “У яе яшчэ сьвежыя ўспаміны пра тое, як нас спынілі міліцыянты і адбылася гэтая аварыя”. Пакуль асноўным наступствам “жывога шчыта” стаў суд над міліцыянтамі Аляксандрам Ліхтаровічам і Генадзем Дарагакупцам, якія паставілі прыватныя аўтамабілі ў заслону. Міліцыянтаў пакаралі ўмоўна і прымусілі выплаціць грашовую кампэнсацыю пацярпелым. Пацярпелая Алена Каўпакова паведаміла, што ад аднаго зь міліцыянтаў кампэнсацыю ўжо атрымала, а чаму не прыйшлі грошы ад другога, ёй невядома. Дакладна вядома, што падчас суду Ліхтаровіч і Дарагакупец працягвалі службу ў міліцыі. Ці ўжо звольнілі прызнаных вінаватымі супрацоўнікаў ДАІ? Жанна Трайно з прэсавай службы Менскага ДАІ гэта пацьвердзіла, але больш зьвестак ў яе няма: “У міліцыі яны дакладна больш ня служаць, а куды ўладкаваліся, мне невядома”. Пацярпелыя ў інцыдэнце не выключаюць, што выставяць Раману Менцюку грашовыя прэтэнзіі за нанясеньне маральнай шкоды. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 октября 2008 Общество Алег ГРУЗЬДЗІЛОВІЧ, Радыё Свабода Роман Ментюк с супругойСуд Менскага раёна і горада Заслаўя пачаў разгляд крымінальнай справы Рамана Менцюка.
|
|