...
...
Узровень аўтамабiлiзацыi насельнiцтва Беларусi перавысiў аналагiчныя паказчыкi некаторых еўрапейскiх краiн. Па колькасцi аўтамабiляў на 1 тыс. жыхароў Беларусь перагнала Венгрыю, Польшчу, Славакiю i Чэхiю. Да прыкладу, у Польшчы на 1 тыс. жыхароў прыходзiцца 243 аўтамабiлi, у Беларусi — 261, а ў Германii 545. ДАІ не будзе штрафаваць за адсутнасць на аўтамабiлi зiмовых шынаў, але будзе ўлiчваць гэты фактар пры ДТЗ у асенне-зiмовы перыяд, падкрэслiў ч.в.а.начальнiка ДАI МУС Беларусi Васiль Бульбянкоў. Работнiкi службы бяспекi руху не патрабуюць, а настойлiва рэкаменндуюць вадзiцелям у мэтах уласнай бяспекi памяняць гуму на "зiмовую". У вiцебскiм раёне мясцовы жыхар 1951 г.н. кiраваў самаробным трактарам без дзяржнумароў i на аўтадарозе каля вёскi Шапурова не справiўся з кiраваннем, скiнуўся ў кювет i перакулiўся. У вынiку ўнук, якi быў з iм у якасцi пасажыра, трапiў пад трактар. 11-гадовае дзiця памерла на месцы. Каранцiн па шаленстве аб’яўлены ў двух раёнах Вiцебска, дзе былi выяўленыя дзве загiнулыя лiсы. Даследаваннi паказалi, што яны былi хворыя. Адзiн вiцябчанiн, якi звярнуўся па дапамогу, праходзiць курс вакцынацыi. Прафiлактычныя мерапрыемствы праводзяцца ў раёне гарадской клiнiчнай бальнiцы №1 i прыватнага сектара на беразе ракi Лучэса. Спецыялiсты ажыццяўляюць падворны абыход, каб выявiць тых, хто мог мець кантакт з хворымi жывёламi, праводзяць вакцынацыю свойскай жывёлы i пазачарговы адлоў бадзячых катоў i сабак. Расiя мае намер аказаць Украiне сядзейнiчанне ў павышэннi бяспекi пляцоўкi Чарнобыльскай атамнай станцыi, паскарэннi пачатку вываду яе з эксплуатацыi. На гэтыя мэты мяркуецца выдаткаваць $17 млн. У Iркуцкай вобласцi ў адным з кафэ ахоўнiк застрэлiў 39-гадовага наведвальнiка, якi ўчынiў скандал з-за высокай цаны на чай. Ахоўнiку не спадабалася абурэнне наведвальнiка высокiм коштам кубка гарбаты, пачалася спрэчка. Размова працягвалася на вулiцы. Пасля гутаркi на павышаных танах ахоўнiк стрэлiў з траўматычнага пiсталета "Аса". Падазроны ў забойстве затрыманы. Учора ноччу ў Маскве ўладальнiк дарагой iншамаркi быў забiты пасля таго, як паспрабаваў аказаць супрацiўленне рабаўнiку. Зламыснiк, пагражаючы пiсталетам, паспрабаваў высадзiць мужчыну з аўтамабiля Rаngе Rоvеr Sроrt, аднак гаспадар машыны аказаў супрацiўленне. Тады злачынец стрэлiў яму ў галаву i знiк на скрадзенай машыне. Вадзiцель аўтамабiля ад атрыманага ранення памёр. Як падлiчылi спецыялiсты, у Расii кожны другi люксавы аўтамабiль выкрадаецца з прымяненнем сiлы i зброi. Штодзень у Маскве ажыццяўляецца да дзесяцi выкраданняў дарагiх iншамарак. Рэстаран у горадзе Гiён на поўначы Iспанii прапануе "антыкрызiснае" абедзеннае меню ўсяго за 1 еўра. Мэта акцыi — дапамагчы жыхарам горада ў складанай эканамiчнай сiтуацыi. За 1 еўра ($1,26) наведвальнiкам прапануюць суп з морапрадуктаў, рабрынкi з рысам, курыцу альбо анчоўсы з салатай, а таксама хлеб, напой i дэсерт. Чэргi ў рэстаране, разлiчаным на 49 месцаў, пасля з’яўлення новага меню значна выраслi. У адзiн з дзён установа абслужыла каля 200 наведвальнiаў. Страты рэстаран мяркуе пакрыць за кошт добрай выручкi ў выхадныя днi. У Iталii ва ўзросце 110 гадоў памёр апошнi iтальянскi ветэран Першай сусветнай вайны. Зараз у свеце засталося 7 удзельнiкаў той вайны — трое ў Вялiкабрытанii, двое — у Канадзе, па адным — у Аўстралii i ЗША. ПОЎНЫ АБЗАЦ
Пудзель па мянушцы Чучы выбег на ўзлётна-пасадачную паласу мiжнароднага аэрапота ў Бостане (ЗША) i каля 17 гадзiн уцякаў ад супрацоўнiкаў наземных службаў. Сабачка прыляцеў з Дэтройту i выбраўся з клеткi падчас выгрузкi багажу. Яго спрабавалi злавiць 15 палiцэйскiх, пажарныя i нават электрыкi, але безвынiкова. У вынiку не менш за васем рэйсаў былi затрыманыя, спазненне складала да паўгадзiны. Калi Чучы прагаладалася, яе, нарэшце, удалося падманiць з дапамогай ежы. Ветэрынар апрацаваў ёй раны i драпiны, пасля чаго пудзель уз’яднаўся з гаспадарамi. Ювелiрныя ўпрыгажэннi на суму амаль у мiльён долараў удалося ўкрасцi з магазiна ў цэнтры Мiлана мыйшчыку вокнаў. Крадзеж адбыўся ў адным з самых шыкоўных ювелiрных магазiнаў горада. Калi мужчына, апрануты ў звычайную ўнiформу, устанавiў насупраць вокнаў страмянку i стаў працiраць вокны, нiхто не западозрыў нiчога дрэннага. Аднак замест таго, каб вымыць вокны ўстановы, размешчанай на самым ажыўленым месцы горада, мужчына акуратна развiнцiў шкло i склаў у вядро ўпрыгажэннi. Пасля гэтага ён спакойна злез з лесвiцы i знiк у натоўпе. Хто ён быў i куды знiк, давядзецца высветлiць палiцыi. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узровень аўтамабiлiзацыi насельнiцтва Беларусi перавысiў аналагiчныя паказчыкi некаторых еўрапейскiх краiн. Па колькасцi аўтамабiляў на 1 тыс. жыхаро
|
|