Фотафакт. Першая аптэка у Гродна
29 октября 2008 ОтКлик
s13.ru Першую аптэку ў старажытным Гродна заснавалі езуіты ў 1687-м годзе. Яе паслугамі карысталіся спачатку выхаванцы і выкладчыкі езуіцкага калегіума, заснаванага Стэфанам Баторыем. А ў 1709-м годзе для карыстання аптэкаю быў узведзены адмысловы будынак, што выходзіў на Рынкавую плошчу. З таго часу паслугамі аптэкі пачалі карыстацца ўсе грамадзяне. У гэты ж час ў горадзе жыў Жан Эмануіл Жылібер - францускі ўрач і батанік, імем якога названы стары парк ў горадзе. Ён быў ініцыятарам стварэння ў аптэцы адмысловай лабараторыі, што займалася вытворчасьцю лекавых прэпаратаў з траваў. Пасьля ўваходу Гродна ў склад Расеі, аптэкаю валодалі такія грамадскія дзеячы як Ян Адамовіч, Казімір Стэфаноўскі, што адкрыў на базе аптэкі першую філію Чырвонага Крыжа. А таксама Эдуард Стэмпэўскі — мэр Гродна ў 1922-1927 гадах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 октября 2008 ОтКлик s13.ru Першую аптэку ў старажытным Гродна заснавалі езуіты ў 1687-м годзе.
|
|