21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дети войны

26.08.2009 13:23 — | БелТА  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: БелТА

Дети войны
30.10.2008 08:00
1945 год. 11 января: Беларускія дзеці вяртаюцца на радзіму. Савецкае Інформбюро ў аператыўнай зводцы 3 ліпеня 1944 года паведамляла аб страшэнных злачынствах гітлераўскіх мярзотнікаў. Фашысцкія вампіры арганізавалі літаральна паляванне на беларускіх дзяцей. Немцы акружалі вёскі, урываліся ў хаты, хапалі дзяцей на вуліцах і цэлымі эшалонамі адпраўлялі іх ў лагеры "донараў". У гэтых лагерах фашысцкія забойцы выкачвалі з дзяцей кроў для пералівання раненым гітлераўскім афіцэрам і салдатам. Ад вялікай страты крыві загінулі тысячы беларускіх дзяцей. Частка дзяцей, над якімі немцы не паспелі завяршыць сваіх гнусных намераў, была вывезена гітлераўцамі на тэрыторыю Польшчы, дзе дзеці разышліся па гарадах і сёлах. Урад Беларусі арганізаваў зварот іх на радзіму. У рэспубліку прыбылі ўжо першыя тры тысячы дзяцей. Большасць з іх канчаткова знясілены, распрануты, абарваны. На прыёмных пунктах, куды прыбываюць дзеці, яны адчуваюць мацярынскі клопат і ўвагу. Дзеці атрымліваюць вопратку, абутак і харчаванне. Прымаюцца меры да хутчэйшага знаходжання бацькоў прыбыўшых дзяцей. Дзеці, бацькі якіх загінулі ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў, накіроўваюцца ў дзіцячыя дамы. Многіх дзяцей ўзялі на выхаванне працоўныя рэспублікі. Пры бальніцах у Брэсце, Баранавічах і Стаўбцах адкрыты спецыяльныя аддзяленні, дзе лечацца ўсе хворыя і знясіленыя прыбыўшыя дзеці. Дзяцей, накіраваных дадому, па шляху следвання абслугоўваюць сталовыя, харчовыя ларкі, адкрытыя на буйнейшых чыгуначных станцыях рэспублікі. 14 красавіка, Асіповічы: Перапіска беларускіх дзяцей з Маршалам Жукавым. Выхаванцы Ліпіцкага дзіцячага дома Асіповіцкага раёна напісалі калектыўнае пісьмо Камандуючаму вайскамі 1-га Беларускага фронту Маршалу Савецкага Саюза тав. Жукаву. У пісьме дзеці расказалі савецкаму палкаводцу аб сваім жыцці і вучобе, аб сваіх бацьках, якія загінулі смерцю храбрых у баях за Радзіму. Маршал Жукаў у адказ прыслаў пісьмо дзецям. У ім ён піша: "Дзякуй вам, рабяты, за ваша пажаданне паспяховага разгрому ненавіснага ворага. Беларускія дзеці, асабліва дзеці слаўных партызан, перажылі многа гора і пакут у перыяд часовай нямецкай акупацыі Беларусі. Зараз вораг выгнаны з нашай зямлі і знішчаецца Чырвонай Арміяй у сваім звярыным логаве. Жадаю вашаму калектыву, рабяты, дружнага і шчаслівага жыцця. Маршал Савецкага Саюза Жукаў". -0-
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дети войны 30.10.2008 08:00 1945 год. 11 января: Беларускія дзеці вяртаюцца на радзіму.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика