Да 1 снежня павінны быць вырашаны ўсе пытанні, звязаныя з рэакцыяй беларускай эканомікі на сусветны
Да 1 снежня павінны быць вырашаны ўсе пытанні, звязаныя з рэакцыяй беларускай эканомікі на сусветны крызіс
Пытаннi ўнутранай i знешняй палiтыкi, у тым лiку ўзаемаадносiнаў з Расiйскай Федэрацыяй i работы беларускай эканомiкi на фоне сусветнага фiнансавага крызiсу, разглядалiся 30 кастрычнiка на нарадзе ў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Лукашэнкi. Па традыцыi абмеркаванне актуальных аспектаў унутры- i знешнепалiтычнага жыцця адбылося з удзелам шырокага кола прадстаўнiкоў зацiкаўленых мiнiстэрстваў i ведамстваў. Абазначаючы тэмы, што выносiлiся на нараду, Кiраўнiк дзяржавы назваў узаемадзеянне з Расiйскай Федэрацыяй, маючае адбыцца пасяджэнне Вышэйшага Дзяржаўнага Савета, цяперашнюю эканамiчную сiтуацыю ў Беларусi ў сувязi з сусветным фiнансавым крызiсам, лiбералiзацыю эканомiкi i дэбюракратызацыю дзяржсiстэмы. "Нашы адносiны з Расiйскай Федэрацыяй павiнны быць больш прадуманымi, арганiзаванымi", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. "Пасля пасяджэння Саўбеза прайшла сустрэча з Прэзiдэнтам Расii. Таму першая тэма нашай нарады — вынiкi сустрэчы на вышэйшым узроўнi з пункту гледжання таго, аб чым мы дамовiлiся, каб мiнiстры i Урад, iншыя ведамствы i структуры маглi б дзейнiчаць у гэтым ключы ў блiжэйшы час у супрацоўнiцтве з Расiяй. Прыкладна ў канцы лiстапада нам давядзецца правесцi ВДС, i гэта пасяджэнне будзе асаблiвым. Я як Старшыня Вышэйшага Дзяржсавета зраблю ўсё для таго, каб унесцi ў парадак дня iстотныя, змястоўныя пытаннi, якiя датычацца самага галоўнага ў нашых адносiнах. У адваротным выпадку ВДС i праводзiць не варта. Гэта значыць усю "драбязу" мы можам разглядаць у рабочым парадку, а прынцыпова трэба разглядаць тыя пытаннi, якiя ўплываюць па сутнасцi на ўзаемаадносiны памiж нашымi дзяржавамi. А такiх пытанняў нямала", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, што парадак дня пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета пачаў фармiравацца яшчэ да пасяджэння Саўбеза. "На Савеце Бяспекi мы яшчэ раз канкрэтызавалi парадак дня i абмеркавалi многiя пытаннi нашых узаемаадносiнаў з РФ. На ўзроўнi прэзiдэнтаў iх таксама разглядалi. І цяпер мы дамовiмся аб канкрэтных дзеяннях па тым цi iншым накiрунку", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт адзначыў, што мае намер заслухаць iнфармацыю аб стане спраў у рэальным сектары эканомiкi i дзеяннях Урада ў сувязi з сусветным фiнансавым крызiсам, якi адбiваецца на эканамiчным развiццi многiх дзяржаў — знешнегандлёвых партнёраў Беларусi. "Няхай гэта для нас менш актуальна, чым для iншых краiн, i гэты крызiс менш за ўсё закрануў Беларусь, але наша рэспублiка не жыве iзалявана. На ўсялякi выпадак трэба рыхтавацца да розных варыянтаў развiцця падзей. Таму вось з гэтых пазiцый i неабходна разглядаць пытаннi функцыянавання беларускай эканомiкi", — сказаў Прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка пацiкавiўся ў cтаршынi праўлення Нацыянальнага банка Пятра Пракаповiча цяперашняй сiтуацыяй на беларускiм фiнансавым рынку i тым, наколькi фiнансавая сiстэма краiны гатова гарантаваць сваю ўстойлiвасць на фоне сусветных фiнансавых крызiсаў. Пры гэтым Прэзiдэнт сказаў: "Я асаблiва хацеў бы падзякаваць насельнiцтву за тое, як людзi сябе паводзяць у гэтай сiтуацыi. Калi, дапусцiм, у шэрагу дзяржаў насельнiцтва пабегла ў банкi, каб забраць свае грошы, то ў нас працэс адваротны. Насельнiцтва давярае банкаўскай сiстэме, i, трэба сказаць, што дзякуючы гэтаму ў нас ёсць стабiльнасць у дзяржаве". Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што блiжэйшым часам ён мае намер падпiсаць шэраг дакументаў, якiя датычацца гарантый насельнiцтву. "Насельнiцтва павiнна быць упэўненым у тым, што iх уклады нiколi не прападуць. I, безумоўна, я буду патрабаваць выканання тут усiх рашэнняў, якiя прымаюцца. Я гаварыў аб тым, што мы адмяняем дэклараванне па ўкладах: нiхто па кiшэнях у насельнiцтва не павiнен "лазiць", таму што вы бачыце даверлiвыя адносiны людзей да дзяржавы. Гэта дарагога каштуе, i мы павiнны пайсцi насустрач людзям па ўсiх накiрунках, у тым лiку i тым, хто прыедзе да нас. Я ўжо гаварыў: да нас едуць замежныя грамадзяне i прапаноўваюць свае грошы, каб мы iх размясцiлi ў беларускiх банках. Значыць, людзi давяраюць, i мы павiнны людзям давяраць, падтрымлiваць iх, дзякаваць не на словах, а на справе", — дадаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт выказаў перакананасць у тым, што цяпер неабходна скарыстацца сiтуацыяй, якая склалася ў свеце, i зрабiць у Беларусi рашаючыя крокi ў бок лiбералiзацыi эканомiкi i ў цэлым жыцця людзей, дэбюракратызаваўшы ўсю iснуючую сiстэму кiравання ў дзяржаве. "Да 1 студзеня ў гэтым плане мы павiнны зрабiць максiмум. Не трэба прыгожа "афармляць" нейкiя пытаннi. Бачым, з’явiлiся пытаннi, дапусцiм, з дэклараваннем (людзi не надта ўжо любяць, калi ў iх пытаюцца, адкуль яны ўзялi грошы) — давайце знiмем гэта пытанне, не будзем у iх пытацца. Бачым, што ёсць праблема з рэгiстрацыяй прадпрыемстваў, бюракратыя задавiла (людзi хочуць працаваць, а мы iм бюракратычныя перашкоды ствараем i задаём лiшнiя пытаннi) — давайце гэту сiстэму дэбюракратызуем аж да заявачнага прынцыпу рэгiстрацыi прадпрыемства. Хоць бы, дапусцiм, па тых накiрунках, дзе апасацца няма чаго, напрыклад, звязаных з вытворчасцю i паслугамi. Гэта значыць нам пад гэты момант трэба зрабiць тое, чаго мы заўсёды баялiся, i тое, чаго не рабiлi раней. Няпраўда, што свабодная эканомiка i рынкавыя адносiны ў плане канкурэнцыi, вызвалення магчымасцяў чалавека — гэта дрэнна. Гэта яны няхай так думаюць, яны (на Захадзе) дапрацавалiся да таго, што "ўгробiлi" рынкавую эканомiку i дэвальвавалi гэтыя паняццi. Мы да свабоднай эканомiкi iшлi спакойна, павiнны ў гэтым напрамку i далей iсцi спакойна. Няма нiчога дрэннага ў тым, што ў нас будзе эканомiка без лiшняй абузы i путаў, у гэтым нiякай небяспекi няма. Таму што асноўныя рычагi ў кiраваннi эканомiкай i iншымi галiнамi мы не страцiлi. У гэтым накiрунку нам трэба iмгненна дзейнiчаць — гэта дасць вельмi добры вынiк. Людзi ж ва ўсiм свеце ўбачылi, якая краiна чаго вартая i якая мадэль сацыяльна-эканамiчнага развiцця больш прымальная. Беларусь у гэтым плане выгадна выглядае, трэба людзям даць гэту альтэрнатыву i даць без бюракратычных затрымак", — падкрэслiў Прэзiдэнт. Ад сусветнага фiнансавага крызiсу Беларусь можа i павiнна мець пэўную карысць, i перадумовы для гэтага ёсць. У гэтай сувязi Прэзiдэнт даручыў Ураду да 1 снежня вырашыць усе пытаннi, звязаныя з рэакцыяй беларускай эканомiкi на фiнансавае бязладдзе на сусветных рынках. У прыватнасцi, будуць скарэктаваныя экспартныя патокi тавараў i пашырана геаграфiя рынкаў збыту. "Тавар неабходна несцi прама спажыўцу", — заўважыў наконт гэтага Аляксандр Лукашэнка. А ўсе прадпрыемствы павiнны працаваць у звычайным для сябе рэжыме. Сiтуацыя ў сусветнай эканомiцы, паводле слоў Прэзiдэнта, — гэта падстава яшчэ раз нагадаць адказным асобам, кiраўнiкам усiх рангаў аб неабходнасцi дабiвацца максiмальнай эфектыўнасцi гаспадарання. У тым лiку — праз больш жорсткi кантроль за расходаваннем бюджэтных сродкаў i змяншэнне сабекошту прадукцыi. Высокая выканальнiцкая дысцыплiна i адказнасць — гэта таксама ляжыць у аснове дасягнення высокiх эканамiчных вынiкаў. Прэзiдэнт запатрабаваў ад Урада дзейнiчаць максiмальна хутка, каб з выгадай для краiны выкарыстаць сiтуацыю ў сусветнай эканомiцы. Кiраўнiк дзяржавы таксама даручыў да 1 лiстапада завяршыць усе асенне-палявыя работы, за выключэннем уборкi кукурузы на зерне i пад’ёму зяблiва. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытаннi ўнутранай i знешняй палiтыкi, у тым лiку ўзаемаадносiнаў з Расiйскай Федэрацыяй i работы беларускай эканомiкi на фоне сусветнага фiнансавага к |
|