З суботы — "новае" паляванне
З суботы — "новае" паляванне
З першай суботы лiстапада ў краiне "стартуе" чарговы асенне-зiмовы сезон палявання на пушных паляўнiчых жывёл усiмi дазволенымi спосабамi — загонам, з засады, з падыходу, у тым лiку з паляўнiчымi сабакамi. Доўжыцца ён будзе, згодна з Правiламi вядзення паляўнiчай гаспадаркi i палявання, да апошняй нядзелi студзеня. Падчас сезона можна будзе паляваць на андатру, зайца-беляка i зайца-русака, лясную i каменную кунiцу, ляснога тхара, амерыканскую норку, гарнастая, ласку, звычайную вавёрку. У светлы час сутак будзе дазволена здабываць жывёлу любога полу i ўзросту. Адначасова па 15 снежня працягваецца летне-асеннi сезон палявання на вадаплаўную i баравую дзiчыну, перапёлку, вальдшнэпа, галубоў шызых i вяхiра, рабчыка i шэрую курапатку; асенне-зiмовы сезон палявання на лася, высакароднага аленя, дзiка, казулю любога полу i ўзросту ўсiмi дазволенымi спосабамi — загонам, з засады, з падыходу, у тым лiку з паляўнiчымi сабакамi, на зайцоў з ганчакамi i хартамi (якiя маюць палявы дыплом), а таксама на бабра i выдру. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З першай суботы лiстапада ў краiне "стартуе" чарговы асенне-зiмовы сезон палявання на пушных паляўнiчых жывёл усiмi дазволенымi спосабамi — |
|