21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Да лета другаснае жыллё сталiцы iстотна патаннее?

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да лета другаснае жыллё сталiцы iстотна патаннее?

Праз 8 месяцаў жыллёвы "квадрат" можа апусцiцца да 1,5 тыс. USD

Такi смелы доўгатэрмiновы прагноз па развiццi другаснага рынку нерухомасцi ў Мiнску карэспандэнту "Звязды" прапанаваў разгледзець старшыня савета Беларускай асацыяцыi "Нерухомасць" Мiкалай Прасталупаў.

Няўстойлiвая стабiлiзацыя

Цэны на другасным рынку жылля Мiнска ўжо на працягу двух апошнiх месяцаў трымаюцца на ўзроўнi 2000—2050 долараў за квадратны метр агульнай плошчы аднапакаёвых i двухпакаёвых кватэр. Сярэднi кошт аднапакаёвай кватэры ўпэўнена трымаецца ў дыяпазоне 72—73 тысячы долараў. Яшчэ тыдзень таму асобныя iнфармацыйныя агенцтвы паведамлялi аб тым, што асноўны попыт на аднапакаёвыя кватэры абмежаваны ў сярэднiм сумай $48 тыс., а двухпакаёвыя — $72 тыс.

Пасля гэтага ў народзе пачалi гуляць чуткi, што, у сувязi з ажыятажным попытам на свабодныя грашовыя сродкi, пэўная колькасць уласнiкаў лiквiдных жылых "квадратаў" пачала актыўна "скiдваць" сваю нерухомую маёмасць значна танней за рынкавы. Эксперт нашага выдання запэўнiў, што такой тэндэнцыi сярод беларускiх прадаўцоў другаснага жылля сёння не назiраецца. Знiжаць цэны нiхто з гаспадароў жыллёвай нерухомасцi пакуль не збiраецца.

Нагадаю, што, згодна з iнфармацыяй Iнфармацыйнага каталога рэспублiканскага выдання "Нерухомасць Беларусi", самыя слабенькiя па якасцi, а таму i самыя танныя аднапакаёвыя кватэры прапануюцца пакупнiкам за 56—57 тысяч долараў. Але гэтыя старыя "хрушчоўкi" i раней карысталiся мiнiмальным попытам. Цяпер адносна лiквiдныя кватэры ў пяцiпавярховых дамах з агульнай плошчай да 35 квадратных метраў каштуюць у межах ад 60 да 65 тысяч долараў. Уладальнiкi стандартных кватэр увогуле нiяк не адрэгавалi на апошнiя падзеi, якiя зараз разгортваюцца вакол сусветных рынкаў нерухомай маёмасцi.

Справа ў тым, што сёння нiхто дакладна не можа спрагназаваць, якiм чынам, калi i як моцна сусветная фiнансавая "лiхаманка" паўплывае на памер заробкаў сярэдняга класа работнiкаў нашай краiны. У сувязi з гэтым прадаўцы не карэктуюць цэннiкi раней выстаўленага на продаж жылля. Асаблiва ўлiчваючы той факт, што амаль 90 працэнтаў здзелак на другасным рынку з’яўляюцца альтэрнатыўнымi, калi чалавек прадае адну кватэру, каб купiць iншую.

Рэальны попыт працягвае знiжацца

За апошнiя некалькi месяцаў прапанова аб’ектаў жыллёвай нерухомасцi на другасным рынку сталiцы працягвала павялiчвацца i цяпер дасягнула 8 тысяч кватэр. А вось рэальны попыт за апошнi месяц знiзiўся. Паводле ацэнак суразмоўцы, на сёння амаль палова патэнцыяльных пакупнiкоў не новых кватэр выкарыстоўвалi заёмныя сродкi за кошт банкаўскiх крэдытаў. Дзяржаўныя банкi, як i раней, працягваюць выдаваць крэдыты пад рэальныя заробкi клiентаў i iх паручыцеляў.

А вось асобныя камерцыйныя банкi да апошнiх падзей маглi часам i "заплюшчваць вочы" на рэальныя даходы пазычальнiкаў i выдавалi даволi буйныя сумы грошай. Зараз жа амаль усе камерцыйныя банкi абмяжоўваюць крэдыты на набыццё жылля ў межах 10—20 тысяч долараў.

У сувязi з гэтым iстотная колькасць патэнцыяльных пакупнiкоў жылля была вымушана адмовiцца ў блiжэйшы час вырашаць свае жыллёвыя праблемы. У вынiку попыт на другасным рынку на кватэры рэзка знiзiўся. Аднак i гэтая падзея амаль нiяк не паўплывала на кошт прапановы кватэр. На другасным жа рынку жылля сталiцы пакуль не працуе эканамiчны прынцып попыту i прапановы, а больш дзейнiчае эмацыянальны i псiхалагiчны фактар. Гаспадары кватэр не згодныя з тым, што iх жыллё можа хутка i моцна патаннець. Таму цэны застаюцца на ранейшым узроўнi нават пры нулявым попыце.

Камерцыйнае жыллё пачынае таннець

Мiкалай Прасталупаў упэўнены, што ў блiжэйшыя два месяцы на другасным рынку жылля ў Мiнску нiчога не зменiцца. Разам з тым наш эксперт адзначыў, што ў апошнiя тры месяцы назіраецца тэндэнцыя, калi пэўная колькасць забудоўшчыкаў пачала знiжаць цэны на камерцыйнае жыллё ў новабудоўлях. Мiж iншым, у Мiнску хапае i такiх забудоўшчыкаў, якiя ўпарта трымаюць цэны на жыллё ў межах 1,9—2 тысячы долараў за квадратны метр. Невядома, на каго разлiчана такое жыллё, бо цяпер пакупнiкi згодныя купляць новыя квадратныя метры не даражэй чым за 1,7—1,8 тыс. долараў.

Кватэры iстотна патаннеюць летам?

Даволi кардынальны сцэнарый развiцця падзей на другасным рынку жылля ў Мiнску прапанаваў нашаму выданню Мiкалай Прасталупаў на доўгатэрмiновую перспектыву. На яго погляд, у выпадку, калi сусветны фiнансавы крызiс насамрэч iстотна зачэпiць фiнансавыя iнстытуты Расii, то вясной у нашай блiжэйшай суседкi адбудзецца моцнае патанненне жыллёвай нерухомасцi. Пасля гэтага ўжо традыцыйна жыллё праз некалькi месяцаў можа патаннець у сталiцы i абласных цэнтрах нашай краiны. Мiкалай Прасталупаў амаль цалкам упэўнены ў тым, што пры такiм сцэнарыi квадратны метр жылля старых "хрушчовак" у сталiцы будзе каштаваць не больш за 1,5 тысячы долараў.

Такому iстотнаму патанненню не зусiм лiквiднага жылля будзе спрыяць масавае развiццё долевага будаўнiцтва ў нашай краiне. Ужо сёння ў Мiнску iснуе магчымасць заключаць дагаворы на долевае будаўнiцтва па кошце 1,5—1,6 тысячы долараў за квадратны метр. Падобныя цэны долевага будаўнiцтва з цягам часу будуць мець тэндэнцыю на знiжэнне, лiчыць эксперт нашага выдання.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праз 8 месяцаў жыллёвы "квадрат" можа апусцiцца да 1,5 тыс. USD Такi смелы доўгатэрмiновы прагноз па развiццi другаснага рынку нерухомасцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика