21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

А на паперы гладка…

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці вывучана сітуацыя з нарыхтоўкай другаснай сыравіны. Адзначана, што шэраг гаспадарчых структур безадказна адносяцца да выканання задання здачы металічнага лому для дзяржаўных патрэб. Не забяспечваюцца ўстаноўленыя тэрміны ўліку, збору і захоўвання другаснай сыравіны, што спрыяе крадзяжу, іншым злоўжыванням.

У поле зроку кантралёраў трапілі шэраг арганізацый спажывецкай кааперацыі. Выяўлена, у прыватнасці, нездавальняючая дзейнасць прыёмных пунктаў спажывецкіх таварыстваў Лёзненскага і Верхнядзвінскага раёнаў.

На момант праверкі ў Верхнядзвінскім райспажыўтаварыстве дзейнічаў толькі адзін нарыхтоўчы пункт прыёмкі ад насельніцтва лому чорных і каляровых металаў. Таму нядзіўна, што гадавое заданне было выканана ў першай дэкадзе кастрычніка толькі на 46 працэнтаў. Да таго ж прыняты металалом захоўваўся на тэрыторыі вытворчай базы, нібы вінегрэт, без адпаведнай сарціроўкі. У агульнай звалцы грувас-ціліся розныя бытавыя металічныя рэчы і прылады, сельгасінвентар, чыгун, адходы электрабытавой тэхнікі. На склад райспажыўтаварыства насуперак дзеючаму заканадаўству былі звезены свінцовыя акумулятарныя батарэі, якія  адпрацавалі свае тэрміны, з пашкоджанымі карпусамі агульнай вагой 400 кілаграмаў.

Дзіўна, што ў райспажыўтаварыстве не аказалася ўласных вагаў для ўзважвання другаснай сыравіны. Як патлумачылі кааператары, свае буйнагабарытныя вагі зламаліся. Таму ўзважванне металалому даводзілася рабіць на вымяральным абсталяванні асфальтабетоннага завода, які знаходзіцца за 10 кіламетраў ад прыёмнага пункта, а гэта дадатковыя расходы.

Між тым аблспажыўсаюз прадаставіў інфармацыю Камітэту дзяржкантролю, што ў Верхнядзвінскім райспажыўтаварыстве  дзейнічаюць пяць пунктаў прыёмкі металалому. Не адпавядала рэчаіснасці і інфармацыя, што ў Лёзненскім райспажыўтаварыстве працуюць чатыры пункты нарыхтоўкі металалому. Магчыма, на паперы і сапраўды іх чатыры, а вось у рабоце можна было ўбачыць толькі два. Таму гадавое заданне па нарыхтоўцы лому чорных металаў лёзненскія кааператары выканалі на 48 працэнтаў, а каляровых – увогуле толькі на 6 працэнтаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці вывучана сітуацыя з нарыхтоўкай другаснай сыравіны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика