Новости потребкооперацииНаперекор стихии Недавно Минский облисполком отметил своими наградами большую группу участников восстановительных работ, вызванных разрушительными последствиями шквалистого ветра на территории Березинского района 15 июля 2008 года. За грамотные и решительные действия при ликвидации последствий стихии благодарности председателя облисполкома и соответствующего денежного вознаграждения удостоена председатель правления Березинского районного потребительского общества Нина Ивановна Губич. Поздравляем! Николай КОРОЛЬ --------------------------- Рэканструкцыя рынку Хаця калгасаў ужо няма, але па iнерцыi адзiн з буйнейшых у Вiцебску гандлёвых гiгантаў носiць назву унiтарнае прадпрыемства «Смаленскi калгасны рынак». Зараз рынак перажывае грандыёзную рэканструкцыю. Замест фiзiчна i маральна састарэлых гандлёвых радоў праз год, па меркаваннi дырэктара прадпрыемства Сцяпана Клюева, будуць пераважна павiльёны-ралеты. У мадэрнiзацыю трэба ўкласцi звыш васьмi мiльярдаў рублёў. Але рынак не закрываецца поўнасцю. Ён адбудоўваецца паэтапна i адначасова працуе. Асноўная частка гандлёвых радоў часова перамясцiлася на былую аўтастаянку. Давядзецца пацярпець некаторыя нязручнасцi. Затое пры добрых абставiнах праз год-паўтара вiцебскi «Смаленскi калгасны рынак» аблспажыўсаюза абяцае апрануцца ў такую прыгожую «вопратку», што не сорамна будзе перад гасцямi, пакупнiкамi са старажытнага абласнога горада Смаленска. Да якога, дарэчы, з Вiцебска крыху больш за сотню кiламетраў. Вiталiй ФЁДАРАЎ --------------------------- Яблычная «талака» У Вiцебскiм раённым спажывецкiм таварыстве з аддаленай вёскi Хаталi i толькi з сада адной жанчыны-пенсiянеркi паступiла на базу паўтары тоны яблыкаў. Былы педагог, а цяпер пенсiянерка Галiна Iльюшчанка дужа радавалася «кландайку» ў садзе, у якiм толькi яблынь звыш чатырох дзесяткаў. А калi ўраджай паспеў, то пагражаў лiтаральна засыпаць садавiнай. Толькi навошта столькi адной? Яшчэ цяжэй сабраць, а затым захаваць вырашчанае. I гаспадыня падзялiлася сваёй праблемай з дырэктарам суседняй Курынскай сярэдняй школы-сада Таiсай Раманавай. Калега паабяцала Галiне Аляксандраўне, што пастараецца дапамагчы. Слова сваё дырэктар школы стрымала. Неўзабаве пасля абеду, калi ўрокi скончылiся, да сада настаўнiцы-пенсiянеркi падкацiў школьны аўтобус з вёскi Курына. З яго высыпаўся сапраўдны дэсант дзятвы. За кароткi час школьнiкi пад кiраўнiцтвам педагогаў сабралi ўсе яблыкi з сада i нават засыпалi iх у мяхi. А з Вiцебскага райспажыўтаварыства прыслалi грузавы транспарт з экспедытарам i забралi каштоўную сыравiну. Калi ўзважылi, атрымалася паўтары тоны яблыкаў. Вiталiй ФЁДАРАЎ
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Миноблисполком отметил большую группу участников восстановительных работ, вызванных шквалом на территории Березинского района...
|
|