Дарагiя суайчыннiкi!
Дарагiя суайчыннiкi!
Вiншую вас з Днём Кастрычнiцкай рэвалюцыi.
Перамога Вялiкага Кастрычнiка адкрыла новую старонку ў сусветнай гiсторыi. Абвясцiўшы прынцып права нацый на самавызначэнне, яна стварыла небывалыя раней магчымасцi для нацыянальнага адраджэння, паскоранага сацыяльна-эканамiчнага i культурнага развiцця народаў. Менавiта дзякуючы ўстанаўленню савецкай улады беларусы ўпершыню набылi сваю дзяржаўнасць — Беларускую Савецкую Сацыялiстычную Рэспублiку. Нашы прадзеды i дзяды шчыра верылi ў iдэалы рэвалюцыi — раўнапраўе i сацыяльную справядлiвасць. У вельмi складаных умовах яны будавалi братэрскi саюз народаў СССР. Не шкадавалi жыцця ў барацьбе з iншаземнымi захопнiкамi. Дабiвалiся значных поспехаў у мiрны час, ствараючы магутны навукова-вытворчы патэнцыял, асвойваючы космас, выкарыстоўваючы ў iмя прагрэсу прыродныя рэсурсы. Аддаючы данiну павагi гiстарычным падзеям, сёння наша краiна ўпэўнена рухаецца наперад. Дынамiчна развiваецца эканомiка, паляпшаецца жыццё людзей, умацоўваюцца абараназдольнасць дзяржавы i сацыяльна-палiтычная стабiльнасць грамадства, расце мiжнародны аўтарытэт Беларусi. Усё гэта вынiк правiльнага стратэгiчнага курсу, якi падтрыманы беларускiм народам i паслядоўна рэалiзуецца ў складаных сучасных умовах. Ад усёй душы жадаю вам, дарагiя суайчыннiкi, аптымiзму, здароўя, шчасця, новых дасягненняў i дабрабыту. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вiншую вас з Днём Кастрычнiцкай рэвалюцыi. Перамога Вялiкага Кастрычнiка адкрыла новую старонку ў сусветнай гiсторыi. Абвясцiўшы прынцып права нацый н
|
|