21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь № 22

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь № 22 Аб гарантыях захаванасцi грашовых сродкаў фiзiчных асобаў, размешчаных на рахунках i (або) у банкаўскiя ўклады (дэпазiты)  

У мэтах забеспячэння захаванасцi грашовых сродкаў фiзiчных асобаў, размешчаных на рахунках i (або) ва ўклады (дэпазiты) у банках Рэспублiкi Беларусь, i ў адпаведнасцi з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь:

1. Устанавiць, што:

1.1. дзяржава гарантуе поўную захаванасць грашовых сродкаў фiзiчных асобаў у беларускiх рублях i замежнай валюце, размешчаных на рахунках i (або) ва ўклады (дэпазiты) у банках Рэспублiкi Беларусь, i кампенсацыю 100 працэнтаў сумы гэтых сродкаў у валюце рахунку або ўкладу (дэпазiту) у выпадку прыняцця Нацыянальным банкам рашэння аб адклiканнi ў банка спецыяльнага дазволу (лiцэнзii) на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасцi, якi дае права на правядзенне банкаўскай аперацыi па прыцягненні грашовых сродкаў фiзiчных асобаў у банкаўскiя ўклады (дэпазiты), у цэлым або ў частцы правядзення такой банкаўскай аперацыi;

1.2. дзеянне гэтага Дэкрэта не распаўсюджваецца на грашовыя сродкi ў беларускiх рублях i замежнай валюце, размешчаныя на рахунках i (або) ва ўклады (дэпазiты) у банках Рэспублiкi Беларусь фiзiчнымi асобамi, якiя выступаюць у якасцi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў;

1.3. кампенсацыя грашовых сродкаў фiзiчных асобаў у беларускiх рублях i замежнай валюце, размешчаных на рахунках i (або) ва ўклады (дэпазiты) у банках Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам;

1.4. грашовыя сродкi, размешчаныя фiзiчнымi асобамi на рахункi i (або) ва ўклады (дэпазiты) у банках Рэспублiкi Беларусь, iх выдача, а таксама перавод з рахункаў (укладаў) у банках iншых дзяржаў у банкi Рэспублiкi Беларусь не падлягаюць дэклараванню;

1.5. з 2010 года 80 працэнтаў прыбытку Нацыянальнага банка, вызначанага на падставе яго гадавога бухгалтарскага балансу, пры наяўнасцi аўдытарскага заключэння, якое пацвярджае сапраўднасць бухгалтарскай (фiнансавай) справаздачнасцi Нацыянальнага банка, штогод накiроўваецца ў рэзерв дзяржаўнай установы "Агенцтва па гарантаванай кампенсацыi банкаўскiх укладаў (дэпазiтаў) фiзiчных асобаў" (далей — Агенцтва), а астатняя частка выкарыстоўваецца на павелiчэнне (стварэнне) статутнага, рэзервовага i iншых фондаў Нацыянальнага банка;

1.6. абавязковыя ўзносы, якiя пералiчаюцца банкамi i нябанкаўскiмi крэдытна-фiнансавымi арганiзацыямi ў рэзерв Агенцтва ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 8 лiпеня 2008 года "Аб гарантаванай кампенсацыi банкаўскiх укладаў (дэпазiтаў) фiзiчных асобаў" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2008 г., № 172, 2/1466), адносяцца да затрат банкаў па вытворчасцi i рэалiзацыi прадукцыi, тавараў (работ, паслуг), што ўлiчваюцца пры падаткаабкладаннi прыбытку банкаў;

1.7. памер каляндарных узносаў у рэзерв Агенцтва для адкрытага акцыянернага таварыства "Ашчадны банк "Беларусбанк":

з 1 студзеня 2009 г. па 31 снежня 2011 г. складае ў І квартале 2009 г. 0,037 працэнта ад сумы размешчаных фiзiчнымi асобамi на рахунках i (або) ва ўклады (дэпазiты) грашовых сродкаў на першае чысло месяца, якi iдзе за справаздачным кварталам, i ў кожным наступным квартале названага перыяду павялiчваецца на 0,022 працэнта ад памеру папярэдняга каляндарнага ўзносу;

з 1 студзеня 2012 г. вызначаецца ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб гарантаванай кампенсацыi банкаўскiх укладаў (дэпазiтаў) фiзiчных асобаў".

1.8. пры дзяржаўнай рэгiстрацыi Агенцтва дзяржаўная пошлiна не спаганяецца;

1.9. Агенцтва мае права мець пячатку, штамп i бланкi з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь;

1.10. афiцыйнымi выданнямi для апублiкавання гадавой справаздачы Агенцтва i iншай iнфармацыi, прадугледжанай Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб гарантаванай кампенсацыi банкаўскiх укладаў (дэпазiтаў) фiзiчных асобаў", з’яўляюцца рэспублiканскiя друкаваныя сродкi масавай iнфармацыi, вызначаныя Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь афiцыйнымi выданнямi для апублiкавання нарматыўных прававых актаў Нацыянальнага банка.

2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 20 красавiка 1998 г. № 4 "Аб гарантыях захаванасцi сродкаў фiзiчных асобаў у замежнай валюце, што знаходзяцца на рахунках i ва ўкладах (дэпазiтах) у банках Рэспублiкi Беларусь" (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 12, арт. 310);

Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 11 лютага 2003 г. № 8 "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 20 красавiка 1998 г. № 4" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2003 г., № 20, 1/4395);

Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 30 верасня 2005 г. № 13 "Аб унясеннi змянення ў Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 20 красавiка 1998 г. № 4" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2005 г., № 156, 1/6839).

3. Нацыянальнаму банку ўнесцi грашовы ўзнос у суме 100 млрд рублёў для фармiравання маёмасцi Агенцтва.

4. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:

4.1. у 2008 годзе ва ўстаноўленым парадку забяспечыць унясенне са сродкаў рэспублiканскага бюджэту грашовага ўзносу ў суме 100 млрд рублёў для фармiравання маёмасцi Агенцтва;

4.2. пры падрыхтоўцы праекта нарматыўнага прававога акта аб удакладненнi паказчыкаў рэспублiканскага бюджэту на 2008 год улiчыць сродкi, названыя ў падпункце 4.1 гэтага пункта.

5. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальнаму банку да 1 студзеня 2009 г. забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Дэкрэтам i прыняць iншыя меры па яго рэалiзацыi.

6. Да прывядзення заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Дэкрэтам акты заканадаўства прымяняюцца ў той частцы, у якой яны не супярэчаць гэтаму Дэкрэту.

7. Гэты Дэкрэт уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання, з’яўляецца часовым i ў адпаведнасцi з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка.

4 лiстапада 2008 г.

г. Мiнск.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гарантыях захаванасцi грашовых сродкаў фiзiчных асобаў, размешчаных на рахунках i (або) у банкаўскiя ўклады (дэпазiты) У мэтах забеспячэння захав
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика