Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 599
Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 599
Аб зацвярджэннi страхавых тарыфаў па абавязковым страхаваннi ад няшчасных выпадкаў на вытворчасцi i прафесiйных захворванняў 1. Зацвердзiць прыкладзеныя страхавыя тарыфы па абавязковым страхаваннi ад няшчасных выпадкаў на вытворчасцi i прафесiйных захворванняў на 2009 год. 2. У Правiлах устанаўлення надбавак да страхавых тарыфаў па абавязковым страхаваннi ад няшчасных выпадкаў на вытворчасцi i прафесiйных захворванняў i скiдак з гэтых тарыфаў, зацверджаных Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 25 жнiўня 2006 г. № 531 "Аб устанаўленнi памераў страхавых тарыфаў, страхавых узносаў, лiмiтаў адказнасцi па асобных вiдах абавязковага страхавання" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2006 г., № 143, 1/7867): 2.1. у пунктах 4 i 6 словы "галiны (падгалiны) эканомiкi" замянiць словамi "вiду дзейнасцi"; 2.2. у пункце 7 словы "галiнам (падгалiнам) эканомiкi, адпаведным агульнасаюзнаму класiфiкатару "Галiны народнай гаспадаркi" замянiць словамi "вiдам дзейнасцi, адпаведным Агульнадзяржаўнаму класiфiкатару вiдаў эканамiчнай дзейнасцi". 3. Гэты Указ уступае ў сiлу з 1 студзеня 2009 г. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка. 4 лiстапада 2008 г. г. Мiнск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб зацвярджэннi страхавых тарыфаў па абавязковым страхаваннi ад няшчасных выпадкаў на вытворчасцi i прафесiйных захворванняў 1. Зацвердзiць прыкладз |
|