21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Мінску выселена 18 сем’яў неплацельшчыкаў

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску выселена 18 сем’яў неплацельшчыкаў

37 тысяч — у групе рызыкi?

Устаноўлена, што ў сталiцы "жыроўкi" павiнны прыходзiць да жыхароў не пазней, чым 10-га чысла. Разлiкi за кватэру, у адпаведнасцi з заканадаўствам, насельнiцтвам ажыццяўляюцца да 25-га.

За кожны дзень спазнення налiчваецца пеня. Калi запазычанасць "назапашваецца" на працягу доўгага часу, то пеня можа перавышаць асноўны доўг. У вынiку чаго у асобных "неабавязковых" жыхароў збiраюцца вялiкiя сумы. Як паведамiў генеральны дырэктар вытворчага аб’яднання "Мiнская гарадская жыллёвая гаспадарка" Вiктар Вараб’ёў, у пачатку гэтага года пратэрмiнаваная запазычанасць насельнiцтва па плацяжах за кватэру ў сталiцы перавышала 6 мiльярдаў рублёў. Да сённяшняга часу гэтая сума зменшылася на 900 млн рублёў.

Аднак сiтуацыя застаецца досыць вострай: як заўважыў Вiктар Вараб’ёў, на 37 тысячах асабiстых рахункаў мiнчан (6 працэнтаў агульнай колькасцi) "вiсяць" даўгi. Камунальнiкi прымяняюць да гэтых жыхароў самыя розныя меры ўздзеяння. Да самых жорсткiх — сёлета аформлена 120 iскаў у суд на высяленне з кватэры. 18 сем’яў неплацельшчыкаў ужо пазбавiлiся такiм чынам свайго жылля. Паводле слоў Вiктара Вараб’ёва, заўзятыя даўжнiкi перасяляюцца ў менш камфартабельныя памяшканнi, прычым неабавязкова ў Мiнску.

Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
37 тысяч — у групе рызыкi? Устаноўлена, што ў сталiцы "жыроўкi" павiнны прыходзiць да жыхароў не пазней, чым 10-га чысла. Разлiкi за кватэр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика