21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вадзяная арыфметыка

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вадзяная арыфметыка

Жыхары, у каго няма лiчыльнiка, заплацяць па сабекошце?

Згодна з адпаведным заданнем, камунальнiкi павiнны забяспечыць да канца гэтага года 100-працэнтнае абсталяванне ўсяго жылфонду прыборамi ўлiку вады. Аднак запланаваны ўзровень скараецца з вялiкiмi цяжкасцямi. Работнiкi жыллёва-эксплуатацыйных службаў iншым разам схiляюцца да неправамерна жорсткiх адмiнiстрацыйных мераў: кшталту, не ўстановiце прыборы ўлiку — адключым ваду. Зразумела, што такiя дзеяннi недапушчальныя. З iншага боку, праблема ўлiку спажывання камунальных паслуг застаецца надзвычай актуальнай.

Як заўважыў генеральны дырэктар вытворчага аб’яднання "Мiнская гарадская жыллёвая гаспадарка" Вiктар Вараб’ёў, у сталiцы 565 тысяч асабiстых "кватэрных" рахункаў. Па кожным з iх плацяжы выстаўляюцца iндывiдуальна, з улiкам фактычнага спажывання канкрэтных аб’ёмаў паслуг. Паводле апошнiх даных, у Мiнску ўстаноўлена больш чым 8,3 тысячы групавых лiчыльнiкаў цеплавой энергii, а таксама 5,8 тысячы сiстэм рэгулявання. У такiм разе аўтаматыка павiнна адэкватна рэагаваць на тэмпературу паветра на двары.

У кватэрах мiнчан павiнна быць устаноўлена больш чым 1,2 мiльёна прыбораў улiку спажывання халоднай вады. Пакуль планавы ўзровень выкананы на 91,8 працэнта. Для таго каб выйсцi на патрэбныя лiчбы, засталося не так ужо шмат часу (менш чым два месяцы). Якiм чынам плануецца выканаць заданне? Як адзначыў Вiктар Вараб’ёў, сiтуацыю прааналiзавалi ва ўрадзе. Падчас вывучэння выяўлена 14 тыповых прычын, на падставе якiх жыхары адмаўляюцца ад устаноўкi лiчыльнiкаў. Тры з iх былi прызнаны ўважлiвымi. Iснуюць сiтуацыi, калi жыхар доўгi час адсутнiчае i не можа своечасова прыбыць для ўстаноўкi лiчыльнiка. Немэтазгодна абсталёўваць такiмi прыборамi вельмi зношаны жылфонд i дамы малапавярховай забудовы, якiя ў перспектыве плануецца знесцi. Таксама нельга ўстанавiць "вадамер" там, дзе для гэтага няма тэхнiчнай магчымасцi (да прыкладу, калi канструкцыi водазабеспячэння "замураваныя" ў сцены). Адпаведна, заўважыў Вiктар Вараб’ёў, па сталiцы заданне па абсталяваннi кватэр лiчыльнiкамi прапанавана зменшыць на 10 тысяч адзiнак. Тыя жыхары, якiя не трапiлi ў катэгорыю ўважлiвых прычын адмовы ад устаноўкi прыбораў улiку, будуць разлiчвацца за ваду па больш высокiх тарыфах. Паводле iнфармацыi Вiктара Вараб’ёва, плануецца, што з пачатку наступнага года жыхарам без лiчыльнiкаў выставяць адпаведныя плацяжы па сабекошце. У сярэднiм гэта ў некалькi разоў больш, чым па "звычайным" тарыфе. Застаецца дадаць, што пакуль адпаведнае рашэнне канчаткова не зацверджана.

Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхары, у каго няма лiчыльнiка, заплацяць па сабекошце? Згодна з адпаведным заданнем, камунальнiкi павiнны забяспечыць да канца гэтага года 100-працэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика