Адметным стаў не толькі новы прэзiдэнт ЗША, але i першая лэдзi
Адметным стаў не толькі новы прэзiдэнт ЗША, але i першая лэдзi
Паводле апошняй iнфармацыi, дэмакрат Абама на выбарах прэзiдэнта ЗША набраў 62,3 мiльёна галасоў амерыканцаў, у той час як рэспублiканец Джон Макейн — 55,2 мiльёна. Абаме атрымалася забяспечыць сабе больш за 340 галасоў у калегii выбаршчыкаў, тады як для перамогi дастаткова было i 270. Галасаванне выбаршчыкаў адбудзецца ў снежнi, а iнаўгурацыя Абамы i яго напарнiка — будучага вiцэ-прэзiдэнта — Джо Байдэна павiнна прайсцi 20 студзеня 2009 года. Натуральна, у ЗША памяняўся не толькi прэзiдэнт, але i першая лэдзi. Замест рахманай памагатай, якая заўсёды знаходзiцца ў ценю свайго высокапастаўленага мужа, якой была Лора Буш, на палiтычную сцэну выходзiць незалежная, разважная i стыльная Мiшэль Абама, юрыст па адукацыi. Як пiшуць амерыканскiя СМІ, Мiшэль стварае ўражанне iдэальнай: яна разумная i думае самастойна, яе знешняя прывабнасць выглядае натуральна, трымаецца на публiцы яна пышна, у яе ёсць такая важная якасць, як самаiронiя, апранаецца яна не занадта сэксапiльна, але з густам. Акрамя таго, яна разбiраецца ў мужчынах i разумее, на каго можна рабiць стаўкi — нездарма ж, нягледзячы на адтапыраныя вушы, яна ўсё ж выбрала сабе мужам Барака Абаму. Тэрмiн паўнамоцтваў Мядзведзева застанецца ранейшымПрэзiдэнт Расii Дзмiтрый Мядзведзеў учора звярнуўся з першым Пасланнем да Федэральнага Сходу. Сярод iншага Мядзведзеў прапанаваў павялiчыць тэрмiн прэзiдэнцкiх паўнамоцтваў да шасцi гадоў, а паўнамоцтваў дэпутатаў Дзярждумы — да пяцi гадоў. Аднак, як заявiла начальнiк дзяржаўна-прававога ўпраўлення прэзiдэнта РФ Ларыса Брычава, гэта не будзе распаўсюджвацца на дзеючых кiраўнiка дзяржавы i дэпутатаў Думы. Паводле яе слоў, для занясення змяненняў у канстытуцыю рэферэндум не спатрэбiцца. Змяненнi ўступяць у сiлу пасля ўхвалення адпаведнага канстытуцыйнага закона рэгiянальнымi парламентамi. Амерыканскiя ваенныя разбамбiлi афганскую вёску, дзе праходзiла вяселлеУ вынiку авiяўдару загiнулi дзясяткi чалавек, у асноўным, жанчыны i дзецi, паведамляе AP са спасылкай на сведчаннi пацярпелых, дастаўленых у бальнiцу Кандагара. Амерыканскае камандаванне заявiла, што не мае нiякай iнфармацыi аб дадзеным iнцыдэнце. Аднак яе пацвердзiў прэзiдэнт Афганiстана Хамiд Карзай, заявiўшы на прэс-канферэнцыi ў Кабуле аб шматлiкiх ахвярах сярод мiрнага насельнiцтва ў вынiку авiяўдараў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле апошняй iнфармацыi, дэмакрат Абама на выбарах прэзiдэнта ЗША набраў 62,3 мiльёна галасоў амерыканцаў, у той час як рэспублiканец Джон Макейн — |
|