7 лістапада адбудзецца падарожжа назад у СССР
7 лістапада адбудзецца падарожжа назад у СССР
Яго прапануе сваiм гледачам тэлеканал АНТ, якi спецыяльна да гэтага дня падрыхтаваў падарунак — тры пастановачныя канцэрты "Назад у СССР". 60-я. Не спяшайцеся правяраць, цi ўсё ў парадку з тэлевiзарам, калi ўбачыце гэты канцэрт у чорна-белай колеравай гаме. Усё так i павiнна быць — гэта спосаб выразна перадаць дух таго часу (каляровае тэлебачанне ў СССР вядзе адлiк толькi з 1967 года). У астатнiм 60-я "пазнаюцца" па прычосках, касцюмах, сцэнiчных дэкарацыях i, натуральна, па рэпертуары: рок-н-рол Элвiса Прэслi i "Бiтлз", хiты "Апошняя электрычка", "Чорны кот", "Песня пра зайцоў", "Ландышы", "Бэсамэ мучо", "Ямайка" i г.д. 70-я. Палiна Смолава ў ролi жанчыны, якая спявае — пра "Арлекiна", Жанэт у вобразе Марфы Васiльеўны з кiнафiльма "Іван Васiльевiч мяняе прафесiю", Саша Нэма з аповедам пра ўсё, у чым радасць кожнага дня — самае цiкавае будзе ў тым, каб пазнаць папулярных беларускiх артыстаў у нязвыклых вобразах. У якасцi фiнальнага акорду — харавое выкананне славутай "Мой адрас — Савецкi Саюз", адмыслова для тых, хто яшчэ памятае, пра што гаворка. 80-я. У падарожжы па гэтым дзесяцiгоддзi гледачоў будуць суправаджаць вядучыя Яўген Лашкоўскi i Марыя Лемешава, якiя нагадаюць пра атрыбуты часу, ад Алiмпiяды-80 да першых джынсавых куртак Levis. У музычным сэнсе эпоху прадставяць хiты Boney M I Modern Talking, "Ласкавага маю" i "Мiражу", добра знаёмыя песнi "Трава ля дома", "Малiнаўка", "Цудоўнае далёка", "Ягада-малiна", "Паварот", "Фелiчыта" i iншыя. Акрамя канцэртаў, у святочным эфiры 7 лiстапада чакаюцца дзве прэм’еры: поўнаметражны мультфiльм "Iлья Мурамец i Салавей разбойнiк" i фiльм М. Мiхалкова "Дванаццаць". Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яго прапануе сваiм гледачам тэлеканал АНТ, якi спецыяльна да гэтага дня падрыхтаваў падарунак — тры пастановачныя канцэрты "Назад у СССР".
|
|