Гарадзецкi мост
Гарадзецкi мост
Здаецца, колькi той рэчкi Ушачы, толькi без моста цi кладачкi яе не пераадолець. Старая кладка пагойдваецца i хiстаецца, здаецца, вось-вось абрынецца. Колькi ўжо нi рамантаваў яе мясцовы фермер Юрый Нiчыпар, час бярэ сваё. Старэйшым жыхарам, якiя дабiраюцца з райцэнтра ў вёску Гарадзец, карацейшай, як гэтая, дарогi няма. Ад шашы да вёскi ўсяго паўтара кiламетра, калi ж аб’язджаць раку, усе пятнаццаць набягаюць.Тут i бетонны мост быў бы дарэчы, i, магчыма, некалi будзе (быў жа раней, хоць i драўляны). Але жыць i хадзiць трэба сёння. Жарскаму сельсавету, як нi круцi, праблему вырашаць усё роўна давялося б. Згадзіліся да зiмы не адкладваць. Асноўную частку расходаў на будматэрыялы ўзяў на сябе сельсавет. Не засталiся ў баку i самi жыхары з вясковымi дачнiкамi — таксама зрабiлi свой грашовы ўнёсак. Юрый Нiчыпар, хоць i не мостабудаўнiк, сеў за чарцяжы, стварыў сур’ёзны праект (чым не стратэгiчны аб’ект?), разлiчыў нагрузку на збудаванне, бо мост узводзiцца не менш як на дзясятак гадоў. Брыгада работнiкаў кiруемай iм сялянскай (фермерскай) гаспадаркi "Звонь" за некалькi дзён навяла амаль 40-метровы пралёт. Засталося ўмацаваць парэнчы, пафарбаваць дрэва прапiткай для захавання. Учора напрыканцы дня Юрый на радасцях пазванiў: "Завяршылi!" А ў планах, падзялiўся фермер, пасадзiць перад мостам алею, паставiць альтанку, зрабiць са-праўды прыгожы куточак. На здымку: Юрый Нiчыпар (справа), Сяргей Чэвiдаеў, Ягор Спiрыдовiч i Мiкалай Маркевiч на будоўлi моста цераз Ушачу. Анатоль Кляшчук. Фота аўтара - галоўнае на сайце.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здаецца, колькi той рэчкi Ушачы, толькi без моста цi кладачкi яе не пераадолець. Старая кладка пагойдваецца i хiстаецца, здаецца, вось-вось абрынецца.
|
|