Сядзiш на "Аднакласнiках"? Плацi!
Сядзiш на "Аднакласнiках"? Плацi!
ПаWWWуцінне ад Вiкторыi ЗАХАРАВАЙ
Сацыяльная сетка "Аднакласнiкi. Ру" зрабiла рэгiстрацыю карыстальнiкаў платнай. Цяпер пасля ўводу даных аб сабе навiчкам прапануецца даслаць СМС-паведамленне для актывацыi ўлiковага запiсу, iнакш немагчыма атрымаць доступ да старонак iншых каментарыяў, адпраўляць паведамленнi, пакiдаць каментарыi i ацэньваць фотаздымкi. Кошт СМС, напрыклад, для расiйскiх карыстальнiкаў вагаецца ад 28,41 да 35,4 рублёў у залежнасцi ад аператара сувязi, для беларускiх — 1800—2000 рублёў. Адмiнiстрацыя "Аднакласнiкаў" сцвярджае, што актывацыя ўлiковага запiсу — вымушаная мера, неабходная для падтрымання парадку ў сетцы i абароны карыстальнiкаў ад аўтаматычнай рассылкi спама. Тым не менш, актывацыя — не адзiная платная паслуга ў сетцы. Гэтаксама з лiпеня гэтага года дзейнiчае паслуга "Невiдзiмка" (для беларусаў яе кошт — 5000—6900 рублёў), якая дазваляе знаходзiцца ў сетцы i на старонках iншых карыстальнiкаў ананiмна. Акрамя таго, за тыя ж грошы ёсць магчымасць дакупiць месца для дадатковых фотаздымкаў (калi хочаце размясцiць больш як 10 фота), а для ўжо змешчаных можна "набыць" добрыя ацэнкi i высокi рэйтынг. У цяперашнi час "Аднакласнiкi" — найбуйнейшая сацыяльная сетка ў Расii, якая аб’ядноўвае 22 мiльёны карыстальнiкаў як на постсавецкай прасторы, так i за мяжой. Зрэшты, як прагназуюць аналiтыкi, з пашырэннем платных паслуг тэмпы росту "Аднакласнiкаў" прыкметна зменшацца. Затое ад гэтага выйграюць працадаўцы — у большасцi расiйскiх фiрмаў i офiсаў доступ да сацыяльных сетак забаронены або абмежаваны, бо яны лiчацца "забойцамi працоўнага часу". Сацыяльныя сеткi, якiя дзейнiчаюць у Беларусi, напрыклад www.раrtа.bу І www.bеlаrusу.bу, за свае паслугi з карыстальнiкаў грошай — пакуль што — не бяруць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сацыяльная сетка "Аднакласнiкi. Ру" зрабiла рэгiстрацыю карыстальнiкаў платнай. Цяпер пасля ўводу даных аб сабе навiчкам прапануецца даслаць
|
|