Адкуль у корпусе электралічыльнiка з’явiлася адтулiна?
Адкуль у корпусе электралічыльнiка з’явiлася адтулiна?
З вёскi Агарэвiчы Ганцавiцкага раёна паступiла не зусiм звычайнае пытанне: як спажыўцу правесцi лабараторную экспертызу... пластыкавага корпуса электралiчыльнiка? Гiсторыя, расказаная нам, падалася ў нечым спрэчнай, таму асобу заяўнiка мы вырашылi не называць. Такiм чынам, аднаму вясковаму жыхару ў 2004 годзе быў заменены электралiчыльнiк. Iм сям’я карысталася да нядаўняга часу i нiякiх праблем не ведала. 29 верасня гэтага года дом наведаў кантралёр, якi зноў жа нiякiх заўваг i прэтэнзiй не выказаў. Яны з’явiлiся ў наступнай праверкi, што адбылася 4 снежня: пры дапамозе лiхтарыка кантралёры знайшлi на адным з бакоў корпуса электралiчыльнiка невялiкую прасвiдраваную адтулiну. На думку спецыялiстаў, у яе можна было ўстаўляць нейкi прадмет, якi б замаруджваў рух дыска. Iншымi словамi, гаворка магла iсцi пра тое, што такiм чынам гаспадары эканомiлi на аплаце спажытай электраэнергii. Быў выпiсаны адпаведны акт, у якiм адлюстроўвалася сума ўрону, што абавязаны былi кампенсаваць вяскоўцы — крыху больш за 20 тысяч рублёў. I вось з гэтым катэгарычна не пагадзiлiся гаспадары. Справа нават не ў грошах, сцвярджалi яны, "калi будзе трэба, мы i большую суму гатовы заплацiць". Вяскоўцы сцвярджалi, што нiякiх адтулiн у корпусе электралiчыльнiка нiколi не рабiлi, адкуль i як з’явiлася яна — не ведаюць... Са слоў намеснiка начальнiка па збыце Ганцавiцкiх раённых электрасетак Iгара Буксы вынiкала, што заяўнiкi расказалi не ўсё. У прыватнасцi, што кантралёры знялi электралiчыльнiк, паклалi яго ў пакет, апламбiравалi i аддалi яго гаспадарам. З iм на раённую камiсiю адпаведных спецыялiстаў ездзiла жонка галавы сям’i. Камiсiя не толькi засведчыла вiдавочны факт наяўнасцi адтулiны ў пластыкавым корпусе, якую, дарэчы, без спецыяльнага iнструмента не зробiш, але i выявiла падрапаны алюмiнiевы дыск унутры лiчыльнiка. Пашкоджаннi былi характэрнымi для выпадкаў, калi нейкiм прадметам замаруджвалi яго рух. Як сказаў далей Iгар Сцяпанавiч, не пагадзiўшыся з высновамi камiсii, жанчына павезла электралiчыльнiк у Брэст. А там, акрамя ўжо названых пашкоджанняў, знайшлi яшчэ i... пагрэшнасць у рабоце прыбора, якая складала 16,5 працэнта ад колькасцi спажытай электраэнергii. Iншымi словамi, пры карыстаннi такiм лiчыльнiкам са спажытых 100 кВт электраэнергii фактычна да аплаты падлягала колькасць, меншая за вышэйназваную лiчбу. На думку спецыялiстаў, пагрэшнасць магла стаць вынiкам умяшання ў працу прыбора названым раней спосабам. — Можна меркаваць, што адтулiна ў корпусе лiчыльнiка з’явiлася памiж наведваннямi нашымi кантралёрамi гэтага домаўладання — з 29 верасня па 4 снежня, — сказаў Iгар Букса. — Таму i сума кампенсацыi ўрону была налiчана такой невялiкай па памерах. Быў узяты гэты прамежак часу, улiчана колькасць электрапрыбораў у доме i ад гэтай лiчбы адмiнусавана колькасць спажытай электраэнергii, што была зафiксавана да пашкоджання корпуса лiчыльнiка. Iншыя шляхi з’яўлення адтулiны на корпусе Iгар Букса абверг. "Так, прыборы праводзяць паверку, iх стан кантралюецца. Пры замене электралiчыльнiка працэдура адбываецца пад роспiс карыстальнiка, маўляў, заўваг не маю. З гэтага часу ён нясе адказнасць за захаванасць i спраўнасць прыбора". Напрыканцы суразмоўца дадаў, што рашэнне раённай камiсii спецыялiстаў грамадзяне могуць абскардзiць на камiсii вышэйшага ўзроўню, якая адбудзецца на гэтым тыднi ў Баранавiчах. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З вёскi Агарэвiчы Ганцавiцкага раёна паступiла не зусiм звычайнае пытанне: як спажыўцу правесцi лабараторную экспертызу... пластыкавага корпуса электр
|
|