Заплацілi за рыбку. А зверху — штраф
Заплацілi за рыбку. А зверху — штраф
Паблiзу помпавай станцыi Салiгорскай ПМС работнiкi Салiгорскай мiжрайiнспекцыi затрымалi трактар, у якiм знаходзiлiся тры жыхары вёскi Ананчыцы. Пры аглядзе ў трактарным прычэпе ў рукзаку быў знойдзены ператваральнiк напружання, акумулятар i рыба. Выклiканая следча-аператыўная група мясцовага РАУС выявiла месца незаконнай здабычы рыбы, знайшла iншыя элементы электралавiльнага прыстасавання i лодку. Падчас разбору двое з затрыманых прызналiся ў браканьерстве. Акрамя прыстасавання, у парушальнiкаў канфiскаваны тры сеткi агульнай даўжынёй 30 метраў i 39 асобiнаў шчупака. Рыбу пакiнулi "рыбакам" — з утрыманнем яе кошту. Урон прыродным рэсурсам ацэнены ў асаблiва буйным памеры — больш чым на 6,8 мiльёна рублёў (195 базавых велiчынь). А яшчэ ў Салiгорскi РАУС накiраваны матэрыялы для разгляду пытання аб узбуджэннi крымiнальнай справы. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паблiзу помпавай станцыi Салiгорскай ПМС работнiкi Салiгорскай мiжрайiнспекцыi затрымалi трактар, у якiм знаходзiлiся тры жыхары вёскi Ананчыцы. Пры а
|
|