Шкодны рэцэпт ад 45-гадовай гамяльчанкі
Шкодны рэцэпт ад 45-гадовай гамяльчанкі
Пазбаўленне волi мiнiмум на 8 гадоў пагражае раней судзiмай за ўхiленне ад утрымання дзяцей жанчыне, якую на гэты раз затрымалi супрацоўнiкi ўпраўлення па наркакантролi i супрацьдзеяннi гандлю людзьмi УУС Гомельскага аблвыканкама. Беспрацоўная грамадзянка ў хатнiх умовах шляхам немудрагелiстых хiмiчных доследаў атрымлiвала, а потым збывала на дыскатэках сярод моладзi псiхатропныя рэчывы. Як паведамiў начальнiк абласнога ўпраўлення па наркакантролi i супрацьдзеяннi гандлю людзьмi Юрый Маркевiч, зараз у адносiнах да яе ўзбуджана крымiнальная справа па артыкуле аб незаконным абароце наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў. Праводзячы вобыск па месцы жыхарства затрыманай, аператыўнiкi былi здзiўленыя, калi знайшлi 42 падробленыя медыцынскiя рэцэпты на набыццё медпрэпаратаў, якiя ўтрымлiваюць у сваiм складзе псiхатропныя рэчывы, а таксама адбiткi пячатак медустаноў i кампаненты, неабходныя для вырабу метамфетамiну. Некалькi рэцэптаў было канфiскавана ў аптэках г. Гомеля, дзе затрыманая паспела ўжо набыць адпаведныя прэпараты. Усяго за 11 месяцаў года на тэрыторыi Гомельскай вобласцi было выяўлена амаль 600 злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў. Больш за 73 кiлаграмы наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў выключана з незаконнага абароту. Ірына Асташкевiч.
У Брэсце на вул. Чырвонагвардзейскай мiлiцыянеры затрымалi "Мерседэс Бэнц", у якiм беспрацоўны вёз 84 рулоны iмпартнай тканiны без дакументаў. Тавар на 84 мiльёны рублёў у беспрацоўнага канфіскавалі. Забiў i закапаў У Лунiнецкi РАУС звярнулася 27-гадовая жыхарка горада i заявiла, што з мая 2000 года адсутнiчае яе мацi, якая пражывала з бацькам. Следства ўстанавiла, што ў час скандалу мужчына штурхануў п’яную жонку i яна, падаючы, стукнулася галавой аб дзверцы печкi. Убачыўшы, што жонка ў хуткiм часе памерла, мужчына вынес труп i закапаў на ўчастку зямлi па вул. Мiнскай. Былi праведзеныя раскопкi, i астанкi жанчыны знайшлi на ўказанай пустцы. Такi зяць! Па нейкай прычыне ў в. Патапавiчы Ляхавiцкага раёна зяць моцна пабiў 84-гадовую цешчу. Жанчыну адвезлi ў бальнiцу, але тая праз некалькi дзён памерла. Прычына смерцi высвятляецца. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пазбаўленне волi мiнiмум на 8 гадоў пагражае раней судзiмай за ўхiленне ад утрымання дзяцей жанчыне, якую на гэты раз затрымалi супрацоўнiкi ўпраўленн
|
|