Узброены крымінальнiк паранiў мужа з жонкай i праваахоўнiка
Узброены крымінальнiк паранiў мужа з жонкай i праваахоўнiка
У Мiнску ў скверы паблiзу вулiцы Русiянава праваахоўнiкi лiквiдавалi злачынца, якi паранiў з пiсталета мужа з жонкай, а пасля адкрыў стралянiну па супрацоўнiках мiлiцыi. Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, каля паловы першай ночы ў мiнулую нядзелю ў аператыўна-дзяжурную часць паступiў трывожны сiгнал аб тым, што невядомы ў адной з кватэр дома № 29 на Русiянава нанёс агнястрэльныя раненнi яе гаспадарам. Супрацоўнiкi мiлiцыi, якiя тэрмiнова прыбылi на месца здарэння, высветлiлi, што невядомы на глебе непрыязных адносiнаў страляў у 50-гадовага гаспадара i паранiў яго ў жывот i абедзве нагi, а яго жонцы прастрэлiў руку. Удакладнiўшы прыкметы злачынца ў вiдавочцаў, нарад ППСМ ГУУС у складзе двух прапаршчыкаў мiлiцыi кiнуўся наўздагон небяспечнаму крымiнальнiку. Апошняга праваахоўнiкi заспелi ў скверы: ён сядзеў на лаўцы i размаўляў па мабiльнiку. Аднак, калi злачынец убачыў, што да яго наблiжаюцца людзi ў форме, выхапiў з-пад курткi пiсталет i пачаў страляць па мiлiцыянерах. У вынiку адзiн з прапаршчыкаў быў паранены ў нагу. Праваахоўнiкi, якiя ўпэўнiлiся, што паблiзу няма людзей, былi вымушаны выкарыстаць табельную зброю i лiквiдаваць крымiнальнiка. Як высветлiлася, "паслужны спiс" знiшчанага злачынца яшчэ той: 58-гадовы ўраджэнец Мiнскага раёна быў неаднаразова судзiмы за хулiганства, крадзёж i нанясенне цяжкiх цялесных пашкоджанняў. На руках у забiтага знаходзiўся пiсталет Макарава, нумар якога быў знiшчаны — спiлаваны. Што датычыцца пацярпелых, то ўсе яны шпiталiзаваныя. Зараз па гэтым факце праводзiцца далейшае расследаванне, высвятляюцца прычыны i акалiчнасцi здарэння. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску ў скверы паблiзу вулiцы Русiянава праваахоўнiкi лiквiдавалi злачынца, якi паранiў з пiсталета мужа з жонкай, а пасля адкрыў стралянiну па суп |
|