21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Супрацоўнікаў трамвайнага парку прымушаюць працаваць кантралёрамі

26.08.2009 14:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

16 декабря 2008 Общество
Павал Гіба, Еўрапейскае радыё для Беларусі Як даведалася Еўрарадыё, інжынеры трамвайнага парку акрамя выконвання сваіх прамых абавязкаў павінны некалькі разоў у месяц падпрацоўваць грамадскімі кантралёрамі.

Супрацоўніца трамвайнага парку: "Гэта палажэнне "Аб грамадскім кантралёры", яго рыхтаваў КУП "Мінсктранс" і спускаў па ўсіх філіялах. Усе працаўнікі паводле гэтага палажэння павінны ездзіць грамадскімі кантралёрамі. Калі палажэнне прызнаюць няслушным… а пакуль мы складаем дамовы нейкія… але ж я не маю права адказваць без дырэктара".

Згодна са словамі намесніка дырэктара па эксплуатацыі мінскага трамвайнага парку Анатоля Лабко, палажэнне гэтае дзейнічае каля трох год. Супрацоўнікі павінны неяк разлічвацца за бясплатны праезд, які ім дае прадпрыемства. Гэты разлік - 8 гадзін працы кантралёрам у месяц.

Анатоль Лабко: "Усе павінны адпрацаваць грамадскім кантралёрам 8 гадзін у месяц. Гэта таму што у супрацоўнікаў бясплатны праезд. Яны ж павінны неяк яго адпрацоўваць, якую-небудзь карысць прынесці прадпрыемству. Гэта рашэнне на ўзроўні КУПа "Мінсктранс" прынята ўжо года тры таму, напэўна".

У трамвайным парку Еўрарадыё гавораць, што ў калегаў няма вялікага жадання правяраць квіткі - усё ж такі ў іх іншыя спецыяльнасці.

Супрацоўніца трамвайнага парку: "Вядома, ніхто не жадае ездзіць кантралёрам, у нас іншыя спецыяльнасці, мы не кантралёры. Усё, я на гэтыя пытанні адказваць не буду без дырэктара, я просты работнік".

Дырэктар трамвайнага парку Расціслаў Юрэня таксама адказвае не вельмі ахвотна: маўляў, у “Мінсктрансе” гэта лепей ведаюць.

Расціслаў Юрэня: "Мы адпраўляем на кантроль у працоўны час, а ў дадатковы нікога не адпраўляем. Павінны адпрацоўваць інжынерна-тэхнічныя работнікі. З тымі, хто працуе па-за штатам, асобнае пытанне. Астатняе пытайцеся ў “Мінсктрансе”.

У "Мінсктрансе" ж пра рашэнне наконт "грамадскіх кантралёраў" гаварыць не хочуць. Калі ўсё ж такі гэтая пастанова існуе на ўзроўні “Мінсктрансу”, атрымоўваецца, што працаваць кантралёрамі павінны не толькі інжынеры трамвайнага, але аўтобусных ды тралейбусных паркаў.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 декабря 2008 Общество Павал Гіба, Еўрапейскае радыё для Беларусі Як даведалася Еўрарадыё, інжынеры трамвайнага парку акрамя выконвання сваіх прамых абавязкаў павінны некалькі разоў у месяц падпрацоўваць грамадскімі кантралёрамі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика