Старшыня Віцебскага аблсавету прапанаваў дэпутатам узяць шэфства над "праблемнымі" дзецьмі
16 декабря 2008 Общество
Алена Штраль, BulletinOnline На думку Аляксандра Ацясава, грамадзкім аб'яднаньням і дэпутатам мясцовага ўзроўню трэба каардынаваць намаганьні ў працы з гэтай катрэгорыяй насельніцтва. - Дэпутацкі корпус налічвае на Віцебшчыне амаль чатыры тысячы чалавек, якія разам з жаночымі саветамі і моладзевымі арганізацыямі могуць паўплываць на праблемныя сем'і, - перакананы старшыня аблсавету. Да ліку апошніх спадар Ацясаў перадусім адносіць тыя, адкуль дзецей забіраюць у сацыяльны прытулак, пакуль бацькі ня выканаюць канкрэтныя ўмовы: нехта мусіць кінуць піць, нехта - навесьці парадак у кватэры ды ўладкавацца на працу. Аднак розныя службы кваліфікуюць "нядобранадзейнасьць" сем'яў па розных крытэрах. Інспэкцыя па справах няпоўнагадовых, да прыкладу, вядзе ўлік дзяцей, якія зьдзейсьнілі правапарушэньні або маюць да гэтага сьхільнасьці. У аддзелаў адукацыі свае сьпісы - там тыя, дзе падлеткі не наведваюць школу, уцякаюць з дому і г.д. Таму колькасьць дзяцей, на якіх мусяць зьвярнуць сваю пільную ўвагу дэпутаты, пакуль устанавіць дакладна немагчыма. Аднак, паводле агульных прыкідак, такіх на Віцебшчыне больш за тры тысячы - гэта значыць, прыкладна столькі ж, колькі й дэпутатаў, так што кожны "шэф" можа атрымаць свайго асабістага "гадаванца". Паводле папярэдніх плянаў, дэпутаты, прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый і супрацоўнікі адказных службаў мусяць наведаць усе да адной праблемныя сем'і да наступнага новага году. Тых бацькоў, якія так і ня сталі на шлях выпраўленьня, будуць ушчуваць і караць. А тых, хто здолеў разьвітацца са шкоднымі звычкамі і каму дазволілі забраць дзіця з прытулку назад дахаты, пачнуць стымуляваць: для іх прадугледжаная і матэрыяльная дапамога, і маральная падтрымка. Паводле старшыні аблсавету А.Ацясава, у дзяржаўных сродках масавай інфармацыі трэба болей даваць матэрыялаў пра тых бацькоў, якія ўрэшце-рэшт успомнілі пра сваіх родных дзяцей, выйшлі з запою, загулу ці іншага "праблемнага" стану. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 декабря 2008 Общество Алена Штраль, BulletinOnline На думку Аляксандра Ацясава, грамадзкім аб'яднаньням і дэпутатам мясцовага ўзроўню трэба каардынаваць намаганьні ў працы з гэтай катрэгорыяй насельніцтва.- Дэпутацкі корпус налічвае на Віцебшчыне амаль чатыры тысячы чалавек, якія разам з жаночымі саветамі і моладзевымі... |
|