Мерныя злiткi атрымалi стыпендыяты Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба
Мерныя злiткi атрымалi стыпендыяты Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба
17 снежня адбылося ўрачыстае ўшаноўванне стыпендыятаў Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба, якiя паказалi высокiя вынiкi на ХХІХ Алiмпiйскiх гульнях i ХIII Паралiмпiядзе ў Пекiне, а таксама ўручэнне iмянных пасведчанняў стыпендыятам клуба на наступны год. Дыпломы, пасведчаннi i падарункi спартсменам уручыў старшыня цэнтральнага савета рэспублiканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання "Прэзiдэнцкi спартыўны клуб" Дзмiтрый Лукашэнка. Ён падзякаваў спартсменам "за блiскучыя спартыўныя вынiкi", паказаныя на спаборнiцтвах чатырохгоддзя. 125 спартсменаў i спартсменаў-паралiмпiйцаў, а таксама 10 трэнераў будуць атрымлiваць стыпендыi налета, паведамiў кiраўнiк Прэзiдэнцкага клуба. "Дзякуючы вашым адметным выступленням, павялiчылася не толькi колькасць стыпендыятаў, але i памер стыпендый. Ванкувер-2010 i Лондан-2012 вашы арыенцiры ў нашай сумеснай працы", — адзначыў Дзмiтрый Лукашэнка. Падзяку Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба, а разам з ёй i 10-грамовыя мерныя плацiнавыя злiткi атрымалi 25 спартсменаў. Сярод iх Наталля Ануфрыенка (баскетбол), Аляксандр Буйкевiч i Валерый Прыёмка (фехтаванне), Аляксей Iгнатовiч i Настасся Марачкоўская (спартыўная гiмнастыка), Алена Фiлiпава (барацьба вольная), Iрына Кулеша, Сяргей Лагун, Генадзь Махвiеня, Настасся Наваковiч (цяжкая атлетыка), Вiктар Вабiшчэвiч (плаванне). Памочнiк Прэзiдэнта па пытаннях фiзiчнай культуры i спорту Генадзь Аляксеенка адзначыў, што дзякуючы падтрымцы Прэзiдэнцкага клуба, стыпендыяты "змаглi падрыхтавацца i ўзяць удзел у Алiмпiйскiх гульнях, дзе паказалi дастойныя вынiкi", i выказаў спадзяванне, што "такiя мерапрыемствы будуць стымулам для ўдасканальвання свайго майстэрства" i надалей. Стыпендыяты, якiя паднялiся на п’едэстал мiжнародных спаборнiцтваў сёлета, а гэта гiмнастка Анастасiя Iванькова (групавое практыкаванне) i Уладзiмiр Iзотаў (плаванне) атрымалi 100-грамовыя плацiнавыя злiткi. Сярэбраны прызёр Алiмпiяды ў Пекiне ў дзесяцiбор’i Андрэй Краўчанка падзяку атрымлiваў з фармулiроўкай "За волю да перамогi i спартыўны характар". А да яе — 200-грамовы плацiнавы злiтак. Чэмпiён i прызёр Паралiмпiяды ў плаваннi Раман Макараў узнагароджаны 300-грамовым злiткам, а самы важкi, 500-грамовы дастаўся таксама чэмпiёнцы i прызёрцы Паралiмпiяды ў веласпорце Алене Драздовай. Як пасля прызнаўся ў iнтэрв’ю капiтан беларускай зборнай на Паралiмпiядзе ў Пекiне Раман Макараў, для яго самае важнае — увага, якую праяўляюць да спартсменаў, i ў тым лiку да паралiмпiйцаў. "Прэзiдэнцкi спартыўны клуб заўсёды з разуменнем ставiўся да iнваспорту. I тое, што з гэтага года стыпендыi алiмпiйцаў i паралiмпiйцаў зраўнялi, гаворыць пра тое, што сацыяльная палiтыка нашай дзяржавы развiваецца гэтак жа, як у самых заможных краiнах свету. У сучасным спорце дасягненне высокiх вынiкаў немагчыма без адпаведнага фiнансавання, таму ўдвая прыемна, што Прэзiдэнцкi спартыўны клуб аказвае i матэрыяльную падтрымку ў выглядзе стыпендый i каштоўных падарункаў". Мiнiстр спорту i турызму Аляксандр Грыгараў адзначыў, што "магутная дзяржава — гэта перадавая навука i эканомiка, здаровая нацыя i высокiя вынiкi спартсменаў." Мiнiстр нагадаў, што ў Пекiне 28 беларусаў узнiмалiся на п’едэстал гонару, сярод iх 11 зусiм маладых спартсменаў ва ўзросце ад 18 да 21 года. "Андрэй Арамнаў, Андрэй Багдановiч i Артур Лiтвiнчук — вось касцяк нашай будучай алiмпiйскай зборнай." Аляксандр Грыгараў адзначыў вялiкую ролю Прэзiдэнта краiны ў развiццi спорту i ўручыў старшынi Прэзiдэнцкага клуба Дзмiтрыю Лукашэнку ад iмя беларускай мiсii на Алiмпiядзе ў Пекiне памятны медаль. Алена КРАВЕЦ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 снежня адбылося ўрачыстае ўшаноўванне стыпендыятаў Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба, якiя паказалi высокiя вынiкi на ХХІХ Алiмпiйскiх гульнях i ХIII |
|