Пчаліныя сем’i з’явiлiся ў штаце Вiцебскага скурна-венералагiчнага дыспансэра
Пчаліныя сем’i з’явiлiся ў штаце Вiцебскага скурна-венералагiчнага дыспансэра
Пчальнiк з пяцi вулляў з’явiўся ў Вiцебскiм абласным скурна-венералагiчным дыспансэры, паведамiў галоўны ўрач медыцынскай установы Вiктар Спiрыдонаў. Цяпер пацыенты дыспансэра могуць вылечвацца ад немачы пры дапамозе нетрадыцыйнага метаду — апiтэрапii (лячэнне пчалiным ядам i прадуктамi пчалярства). Пчальнiк iснуе на базе аднаго з аддзяленняў дыспансэра, што ўдалечынi ад цэнтральнай часткi горада на беразе ракi Вiцьба, дзе ёсць умовы для медазбору. Абслугоўваннем пчальнiка займаецца пчаляр са стажам, а ў кабiнеце апiтэрапii працуюць вопытныя спецыялiсты. Чатыры вуллi знаходзяцца ў невялiкiм садзе аддзялення, а пяты змешчаны ў кабiнеце спецыяльным спосабам. Адным бокам — лятком — ён выходзiць на двор, так што пчалiная сям’я "працуе" на карысць пацыентаў круглы год. Вiцебскi дыспансэр пайшоў па шляху прызначэння комплекснага лячэння — разам з выкарыстаннем сучасных медыкаментозных назначаюцца нетрадыцыйныя метады. Шырока выкарыстоўваюцца iголкарэфлексатэрапiя, вода- i гразелячэнне, лекавыя травы, а сёлета ўкаранёныя апiтэрапiя, гiрудатэрапiя i гамеапатыя. Гэта звязана з тым, што ў апошнiя гады павялiчылася колькасць хранiчных захворванняў, якiя дрэнна паддаюцца лячэнню i ўстойлiвыя да традыцыйнай тэрапii, што, у сваю чаргу, выклiкана бессiстэмным прымяненнем лекаў, знiжэннем iмунiтэту, адзначыў Вiктар Спiрыдонаў. Паказаннямi для прызначэння апiтэрапii з’яўляецца шырокi спектр неўралгiчных, а таксама дэрматалагiчных i гiнекалагiчных захворванняў. Гiрудатэрапiя выкарыстоўваецца ў лячэннi хранiчнага прастатыту, адэномы прастаты i некаторых iншых хваробаў. Пры гэтым калi п’явак даводзiцца закупляць у спецыяльным гадавальнiку ў Мiнску, то пчолы цяпер заўсёды ў распараджэннi спецыялiстаў вiцебскага дыспансэра. Сяргей КОЧАТАЎ, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пчальнiк з пяцi вулляў з’явiўся ў Вiцебскiм абласным скурна-венералагiчным дыспансэры, паведамiў галоўны ўрач медыцынскай установы Вiктар Спiрыдонаў. |
|