Пабыць Дзедам Марозам можа кожны
Пабыць Дзедам Марозам можа кожны
23 снежня ў дзiцячым анкалагiчным цэнтры ў Бараўлянах адбудзецца навагоднi канцэрт, традыцыйны i незвычайны. Традыцыйны — бо падобныя святы для маленькiх пацыентаў i iх бацькоў, якiя месяцамi не пакiдаюць клiнiку, ладзяцца ўжо некалькi гадоў. Як прыгадвае iнiцыятар i iдэйны натхняльнiк праекта Тамара Лiсiцкая, такiх творчых акцый — невялiкiх i маштабных, з удзелам артыстаў, спартсменаў, клоўнаў, ды-джэяў, з падтрымкай звычайных грамадзян i салiдных кампанiй — адбылося ўжо каля 20. А незвычайны — таму, што для хворых дзяцей кожная такая падзея — асобная i запамiнальная нагода для радасцi. Тым больш, калi ўсё адбываецца напярэдаднi Новага года... Зразумела, што галоўная просьба ў дзяцей i бацькоў да Дзеда Мароза — толькi адна. І натуральна, вельмi хочацца, каб ва ўсiх гэта запаветнае жаданне спраўдзiлася. I каб нават у няпростых умовах анкалагiчнага цэнтра панавала чароўная навагодняя атмасфера. Напрыклад, гэтым разам у госцi да дзяцей разам з Дзедам Марозам плануюць зазiрнуць фокуснiк Пётр Стасевiч, артысты Вольга Плотнiкава, Пётр Елфiмаў ды iншыя; а напоўнiць казачнаму дзеду мех з падарункамi можа дапамагчы кожны ахвотны! Варта толькi выбраць "адрасата" i сфармiраваць з некалькiх кампанентаў i добрых пажаданняў у паштоўцы падарунак асабiста для яго. Прычым гаворка не iдзе пра экзатычныя ды вельмi дарагiя рэчы. Памперсы i дзiцячая касметыка, алоўкi i альбомы, канструктары i пазлы, кнiгi i цацкi — усё гэта прынясе радасць, калi будзе падорана ад душы... Паведамiць пра сваё жаданне далучыцца да акцыi i даведацца пра неабходныя рэчы можна праз сайт www.hеlр-mе.bу. Вiкторыя ЗАХАРАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 снежня ў дзiцячым анкалагiчным цэнтры ў Бараўлянах адбудзецца навагоднi канцэрт, традыцыйны i незвычайны. Традыцыйны — бо падобныя святы для малень |
|