Дзяржаўная камісiя выбрала для будаўнiцтва беларускай АЭС Астравецкую пляцоўку
Дзяржаўная камісiя выбрала для будаўнiцтва беларускай АЭС Астравецкую пляцоўку
Атамная электрастанцыя ў Беларусi будзе будавацца на Астравецкай пляцоўцы ў Гродзенскай вобласцi. Такое рашэнне прыняла 20 снежня Дзяржаўная камiсiя па выбары месца размяшчэння зямельнага ўчастка для будаўнiцтва АЭС Беларусi, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Мiнiстэрства энергетыкi Беларусi Людмiла Зяньковiч. Гэты выбар зроблены па вынiках вывучэння трох пляцовак — Астравецкай, Краснапалянскай i Кукшынаўскай. Беларусь плануе ўвесцi ў эксплуатацыю два блокi АЭС магутнасцю 1 тыс. МВт кожны. Першы блок павiнен быць уведзены ў 2016 годзе, другi — у 2018 годзе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Атамная электрастанцыя ў Беларусi будзе будавацца на Астравецкай пляцоўцы ў Гродзенскай вобласцi. Такое рашэнне прыняла 20 снежня Дзяржаўная камiсiя п
|
|