21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хто павінен падаваць падатковую дэкларацыю аб сукупным гадавым даходзе

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хто павінен падаваць падатковую дэкларацыю аб сукупным гадавым даходзе

Адразу трэба нагадаць, што, згодна з Законам РБ "Аб падаходным падатку з фiзiчных асобаў", сёлета даходы, атрыманыя фiзiчнымi асобамi не па месцы асноўнай працы, абкладаюцца падаходным падаткам па стаўцы 15 працэнтаў i не падлягаюць дэклараванню.

Разам з тым, у пачатку наступнага года шэраг фiзiчных асобаў павiнны падаць падатковую дэкларацыю ў тым выпадку, калi яны атрымлiвалi даходы ад фiзiчных асобаў, якiя не з’яўляюцца падатковымi агентамi. У гэтым выпадку дэклараванню падлягаюць даходы ад платнага адчужэння (у тым лiку шляхам продажу, мены, рэнты) на працягу 5 гадоў больш як адной кватэры, дачы, садовага домiка з гаспадарчымi пабудовамi, гаража i аднаго зямельнага ўчастка, калi гэтая нерухомасць належыць фiзiчным асобам на праве ўласнасцi; даходы, атрыманыя ад продажу, мены цi рэнты на працягу года больш як аднаго аўтамабiля цi iншага транспартнага сродку; даходы, атрыманыя ад платнага адчужэння аб’ектаў нерухомай маёмасцi, што адносяцца да нежылых памяшканняў. Дэклараваць трэба таксама даходы, якiя атрымлiвалi фiзiчныя асобы ад платнага адчужэння каштоўных папер i фiнансавых iнструментаў тэрмiновага рынку, уключна даходы ад рэалiзацыi iмянных прыватызацыйных чэкаў "Жыллё" i "Маёмасць", даходы ад платнага адчужэння доляў арганiзацый у статутным фондзе арганiзацый; даходы ад платнага адчужэння аб’ектаў iнтэлектуальнай уласнасцi; даходы ад платнага адчужэння маёмасцi, якая раней выкарыстоўвалася ў прадпрымальнiцкай дзейнасцi ў якасцi асноўных сродкаў для вытворчасцi тавараў, выканання работ, паслуг i iнш.

Падатковую дэкларацыю аб сукупным гадавым даходзе павiнны падаваць i тыя плацельшчыкi, якiя атрымлiвалi сёлета даходы з крынiц за межамi Беларусi, а таксама калi такiя фiзiчныя асобы з’яўляюцца падатковымi рэзiдэнтамi нашай краiны. Да такiх даходаў адносяцца грашовыя сродкi, атрыманыя за мяжой цi з-за мяжы, у тым лiку пры дапамозе банкаўскiх пераводаў, паштовых адпраўленняў i iнш.

Як удакладнiлi рэдакцыi ў прэс-цэнтры Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь, фiзiчныя асобы, якiя не прызнаюцца падатковымi рэзiдэнтамi нашай краiны, бо знаходзiлiся на тэрыторыi Беларусi менш як 183 днi ў годзе, вызваляюцца ад падачы ў падатковы орган дэкларацыi аб сукупным гадавым даходзе за гэты год.

фiзiчныя асобы, якiя не прызнаюцца падатковымi рэзiдэнтамi нашай краiны, бо знаходзiлiся на тэрыторыi Беларусi менш як 183 днi ў годзе, вызваляюцца ад падачы ў падатковы орган дэкларацыi аб сукупным гадавым даходзе за гэты год.

Падатковую дэкларацыю па вынiках года павiнны падаць у падатковую iнспекцыю i тыя грамадзяне, якiя атрымлiвалi iншыя даходы, па якiх вылiк падатку не ўскладзены на падатковых агентаў. Да такiх даходаў можна аднесцi сумы, якiя атрыманыя ў якасцi кампенсацыi маральнай шкоды фiзiчнымi асобамi па рашэннi суда шляхам выдачы такiх сродкаў з дэпазiтнага рахунку адпаведнага раённага (гарадскога), абласнога, Мiнскага гарадскога суда.

Акрамя гэтага, фiзiчныя асобы могуць падаць падатковую дэкларацыю аб сукупным гадавым даходзе за 2008 год, калi на працягу года яны мелi права, аднак не скарысталiся цi скарысталiся не ў поўным аб’ёме стандартнымi, сацыяльнымi, маёмаснымi падатковымi вылiкамi i (або) маюць права на атрыманне прафесiйнага падатковага вылiку.

Асобна трэба адзначыць тое, што ў 2009 годзе плацельшчык можа падаць падатковыя дэкларацыi за тры мiнулыя гады (2008, 2007 i 2006), па якiх падатковым органам будзе ажыццяўляцца пераразлiк падатковага падатку.

Вяртанне залiшне выплачанай сумы падаходнага падатку ажыццяўляецца на працягу аднаго месяца пасля дня падачы фiзiчнай асобай заявы аб вяртаннi падатку.

Бланкi падатковых дэкларацый набываюцца падаткаплацельшчыкамi самастойна. Такiя бланкi будуць прадавацца ў спецыялiзаваных крамах i кiёсках, у тым лiку непасрэдна ў iнспекцыях Мiнiстэрства па падатках i зборах (адрасы апошнiх можна ўдакладнiць у падатковых iнспекцыях па месцы пастаноўкi на ўлiк). Фiзiчныя асобы могуць падаваць у падатковую iнспекцыю запоўненую дэкларацыю, форму якой можна набыць на афiцыйным сайце Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь www.nalog.by цi вывесцi яе з прававой базы.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адразу трэба нагадаць, што, згодна з Законам РБ "Аб падаходным падатку з фiзiчных асобаў", сёлета даходы, атрыманыя фiзiчнымi асобамi не па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика