Расіяне лiчаць Беларусь самай стабiльнай i паспяховай па развiцці краiнай у СНД
Расіяне лiчаць Беларусь самай стабiльнай i паспяховай па развiцці краiнай у СНД
Аб гэтым сведчаць вынiкi апытання, праведзенага Усерасiйскiм цэнтрам вывучэння грамадскай думкi, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Згодна з даследаваннем, стабiльнай i паспяховай у плане развiцця краiнай лiчаць Беларусь 51 працэнт расiян. Другое месца ў апытаных заняў Казахстан — 40 працэнтаў. На трэцiм месцы з вялiкiм адрывам ад лiдараў знаходзiцца Азербайджан. Яго развiццё палiчылi паспяховым i стабiльным 11 працэнтаў рэспандэнтаў. Астатнiя краiны СНД набралi не больш як 9 працэнтаў, а замыкаюць спiс Таджыкiстан i Грузiя, набраўшы 3 працэнты i 1 працэнт адпаведна. У рэйтынгу даверу расiян лiдарам краiн СНД першую пазiцыю таксама заняла Беларусь: Аляксандру Лукашэнку давяраюць 44 працэнты расiян. Прэзiдэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву — 35 працэнтаў. У рэйтынгу даверу трэцяе месца заняў з iстотным адставаннем ад лiдараў Прэзiдэнт Азербайджана Ільхам Алiеў — 7 працэнтаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым сведчаць вынiкi апытання, праведзенага Усерасiйскiм цэнтрам вывучэння грамадскай думкi, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
|
|