Брэсцкія лаўрэаты ў галiне якасцi
Брэсцкія лаўрэаты ў галiне якасцi
Дзясятая цырымонiя ўзнагароджання лепшых прадпрыемстваў вобласцi ў галiне якасцi адбылася ў Брэсцкiм аблвыканкаме. Сёлета ў конкурсе ўзялi ўдзел 26 прадпрыемстваў, з якiх 6 сталi лаўрэатамi i 11 пацвердзiлi гэта званне. Усяго за дзесяць гадоў у конкурсе ўдзельнiчалi звыш 150 прадпрыемстваў, лаўрэатамi сталi 40 прадпрыемстваў, з iх 12 пацвердзiлi гэта званне двойчы, 8 — тройчы i 3 — чатыры разы. 24 прадпрыемствы атрымалi прэмii Урада. Сярод лаўрэатаў конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублiкi Беларусь" — 76 прадпрыемстваў вобласцi. Прадукцыя 31 прадпрыемства—лаўрэата вобласцi вызначана лепшай на рынку Расiйскай Федэрацыi i размешчана ў каталогi праграмы "100 лепшых тавараў Расii". Сёлета прэмii Урада Рэспублiкi Беларусь за дасягненнi ў галiне якасцi атрымалi ААТ "Белавежскi" i ВРУП "Брэстаблгаз". Званне дыпламанта — у ААТ "Жабiнкаўскi камбiкормавы завод". Лаўрэатамi конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублiкi Беларусь на рынку Расiйскай Федэрацыi" названы 8 абласных прадпрыемстваў. 44 прадпрыемствы з’яўляюцца лаўрэатамi конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублiкi Беларусь". У гэтай намiнацыi, дарэчы, Брэсцкая вобласць лiдзiруе сярод iншых рэгiёнаў. Званне "Лепшы менеджар па якасцi" заваявала Галiна Цiтова, галоўны спецыялiст па менеджменту — начальнiк аддзела сiстэм менеджменту РУП "Баранавiцкi аўтаагрэгатны завод". Уладальнiкамi нагруднага знака "Лiдар якасцi" за асабiсты ўнёсак у дасягненне найвышэйшых вынiкаў у галiне якасцi прадукцыi, паслуг i сiстэмнага менеджменту сталi дырэктар ПУМП "КОМПО" Мiхаiл Белавусаў i генеральны дырэктар ААТ "Савушкiн прадукт" Аляксандр Саўчыц. Кар. "Звязды".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзясятая цырымонiя ўзнагароджання лепшых прадпрыемстваў вобласцi ў галiне якасцi адбылася ў Брэсцкiм аблвыканкаме. Сёлета ў конкурсе ўзялi ўдзел 26 пр
|
|