Свята Цуду
Свята Цуду
Першую Ханукальную свечку ў 2008 годзе яўрэi запалiлi пасля заходу сонца 21 снежня, а свята Ханука працягнецца да 29 снежня. Свята гэта было ўсталявана ў памяць аб падзеi, якой больш за 2 тысячы гадоў. Назва яго перакладаецца як "свята агнёў". Ханука сiмвалiзуе аднаўленне яўрэйскага духоўнага i культурнага жыцця. У 198 г. да нашай эры Іудзея аказалася ў руках Селеўкiдаў (асiрыйскiх грэкаў). Спачатку жыццё яўрэйскага народа часткова нават палепшылася. Але потым уступiў у сiлу закон, якi забараняў пад страхам смяротнага пакарання вывучаць Тору, святкаваць Суботу (Шабат) i весцi адлiк дзён па яўрэйскiм календары. Яўрэйскi народ у 164 годзе да нашай эры ўзняўся на паўстанне. Падняўшыся на храмавую гару, паўстанцы знайшлi ў Храме алей для лампад, у колькасцi, якая была дастатковай для падтрымання агню на працягу толькi аднаго дня. Але тут адбыўся цуд: свяцiльня гарэла роўна восем дзён — менавiта столькi, колькi было неабходна, каб зрабiць новы алей. Згадваючы гэты цуд, яўрэi кожны год роўна восем дзён святкуюць Хануку. Яны кажуць: "Няшмат святла дастаткова для таго, каб рассеяць вялiкую цемру". Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першую Ханукальную свечку ў 2008 годзе яўрэi запалiлi пасля заходу сонца 21 снежня, а свята Ханука працягнецца да 29 снежня. Свята гэта было ўсталява
|
|