21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Крэдыт? Магчымаcці ёсць

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крэдыт? Магчымаcці ёсць

Напярэдаднi Новага года некаторыя банкi прыпынiлi выдачу новых крэдытаў. Аднак, як высветлiла "Звязда", набыць з дапамогай крэдыту сабе альбо свайму блiзкаму чалавеку ў падарунак да Новага года тэлевiзар, аўтамабiль або нават кватэру — магчымасць застаецца. Хоць, канешне, яна значна скарацiлася.

Напрыклад, Белаграпрамбанк, згодна з iнфармацыяй афiцыйнага сайта, а па кантактным тэлефоне мяне запэўнiлi, што верыць ёй можна, выдае крэдыты на будаўнiцтва жылля (пакуль толькi ў беларускiх рублях) пад 17 працэнтаў гадавых для асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў i пад 20 працэнтаў — на агульных падставах. Максiмальная сума крэдыту залежыць ад плацёжаздольнасцi крэдытаатрымальнiка, але не больш за 300 млн рублёў i не больш за 90 працэнтаў ад кошту жылога памяшкання. Крэдыт даецца тэрмiнам на 20 гадоў.

Працягвае крэдытаванне будаўнiцтва жылля i "Беларусьбанк" — таксама пакуль толькi ў беларускiх рублях: пад 15 працэнтаў на 15 гадоў — для асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў i пад 20 працэнтаў — на агульных падставах..

Некаторыя банкi працягваюць крэдытаванне па раней заключаных дагаворах, але прыём новых пакетаў дакументаў часова прыпынiлi. Так, напрыклад, БПС-Банк, якi раней па крэдытаваннi насельнiцтва супрацоўнiчаў з 11 аўтадылерамi i 4 будаўнiчымi арганiзацыямi, пакуль не бярэцца за афармленне крэдытаў на любыя мэты. А банк "Масква-Мiнск" ажыццяўляе крэдытаванне толькi спажывецкiх патрэб з выкарыстаннем пластыкавай карткi: да 4,5 млн беларускiх рублёў (пад 20 працэнтаў гадавых плюс 20 тысяч беларускiх рублёў штомесяц — камiсiя банка) альбо да 2 000 долараў (пад 15 працэнтаў гадавых плюс 10 долараў камiсiйных кожны месяц) на 2 гады. Каб атрымаць такую суму, неабходна мець даход не меншы за 300 долараў ЗША ў эквiваленце. РРБ-Банк таксама крэдытуе толькi спажывецкiя патрэбы, але максiмальная сума тут нiжэйшая: да 1 мiльёна ў беларускiх рублях альбо да 1000 долараў (еўра). Затое працэнты на крэдыт у рублях нiжэйшыя — 16 пунктаў, праўда трохi большыя камiсiйныя — штомесяц трэба будзе плацiць 25 тысяч. У замежнай валюце працэнтная стаўка такая самая — 15 працэнтаў гадавых плюс 10 долараў альбо еўра камiсiйных штомесяц. У названым банку можна скарыстацца безнаяўным рублёвым крэдытам, максiмальная сума яго будзе 3 мiльёны, працэнты i камiсiйныя выплаты — як i пры атрыманнi наяўных грошай. Крэдыты тут даюцца тэрмiнам на 12 месяцаў.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.     "З любоўю з Беларусi"

Пад такой назвай днямi ў Варшаве ў Зале кангрэсаў з вялiкiм поспехам прайшоў канцэрт, якi адбываўся ў рамках культурнай акцыi "Мы — беларусы", падтрыманай Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Канцэрт стаў з’явай у культурным жыццi польскай сталiцы. Усяго на канцэрце прысутнiчала каля 3 тысяч гледачоў.

Iм сваё майстэрства падарылi ансамблi "Песняры", "Сябры", "Верасы", Ядзвiга Паплаўская i Аляксандр Цiхановiч, Iна Афанасьева i Iрына Дарафеева...

Таксама поспех мелi эстрадны ансамбль беларускай меншасцi ў Польшчы "Прымакi", вядомы ансамбль "Чэрвонэ гiтары", спевакi Агнешка Канарска, Дамiнiка Рыдзь, Малгажата Глувка, Кшыштаф Рымшэвiч, Себасц’ян Плявiнскi, усяго звыш 70 артыстаў.

На канцэрце прысутнiчалi прадстаўнiкi дыпламатычных мiсiй Азербайджана, Арменii, Аўстрыi, Боснii, Iнданэзii, Iрака, Казахстана, Кыргызстана, Лiтвы, Малдовы, Македонii, Панамы, Расii, Саудаўскай Аравii, Славакii, Славенii, Турцыi, Узбекiстана, Украiны, Харватыi i iншых краiн, кiраўнiцтва i актыў таварыстваў "Польшча — Усход" i "Польшча — Беларусь" i iншых. Нашым пасольствам пры фiнансавай падтрымцы Культурнага цэнтра Беларусi ў Польшчы былi запрошаны на канцэрт кiраўнiцтва рэягiянальных i мясцовых органаў улады, кiраўнiкi арганiзацый i прадстаўнiкi беларускай меншасцi, прадстаўнiкi грамадскасцi з Беластока, Бельска Падляскага, Бяла-Падляскi Гайнаўкi, Гданьска, Зялёнай Гуры, Лодзi, Мiнска Мазавецкага, Семятыч i iншых гарадоў. Поўная праграма канцэрта запiсвалася АНТ, паказ яго ў Беларусi плануецца 25 снежня 2008 года.

Леанiд Тугарын.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi Новага года некаторыя банкi прыпынiлi выдачу новых крэдытаў. Аднак, як высветлiла "Звязда", набыць з дапамогай крэдыту сабе альб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика