Мiтрапалiт Тадэвуш Кандрусевiч: Калi б Каталiцкi Касцёл у Беларусi меў 700 святароў, было б вельмi
Мiтрапалiт Тадэвуш Кандрусевiч: Калi б Каталiцкi Касцёл у Беларусi меў 700 святароў, было б вельмi добра
На каляднай сустрэчы з журналiстамi архiбiскуп Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi Тадэвуш Кандрусевiч нагадаў галоўныя падзеi мiнулага года ў жыццi Касцёла ў Беларусi i падзялiўся тым, што на сёння яго асаблiва хвалюе. На каляднай сустрэчы з журналiстамi архiбiскуп Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi Тадэвуш Кандрусевiч нагадаў галоўныя падзеi мiнулага года ў жыццi Касцёла ў Беларусi i падзялiўся тым, што на сёння яго асаблiва хвалюе.— Гэта не прэс-канферэнцыя, — заўважыў журналiстам архiбiскуп, — хоць я i адкажу на ўсе вашы пытаннi, але галоўнае, дзеля чаго мы паклiкалi вас — гэта вiгiлiя — перадсвяточная трапеза, падчас якой мы памолiмся i падзелiмся памiж сабой аплаткам. I сапраўды, у зале Мiтрапалiтнай курыi, у якой сабралiся прадстаўнiкi СМI, замест канферэнц-стала стаяў пакрыты белым абрусам святочны стол з каляднай ёлкай i свечкамi, чайнымi кубачкамi i салодкiмi пачастункамi, а на маленькiм столiку побач — Вiфлеемская стаенка з Дзiцяткам Iсусам. Але ўсё ж такi трапеза пачалася з размовы пра галоўныя вынiкi мiнулага года для Каталiцкага касцёла ў Беларусi. Разам з тым, гэта быў i першы год служэння ў Беларусi мiтрапалiта Тадэвуша Кандрусевiча пасля вяртання з Маскоўскай архiдыяцэзii, якую ён да гэтага узначальваў. У красавiку 2008 года ўпершыню ў гiсторыi Каталiцкага касцёла ў Беларусi беларускiя студэнты ўзялi ўдзел у тэлемосце, якi аб’яднаў у супольнай малiтве Святога Айца Бенядыкта XVI i студэнцкую моладзь з дзесяцi краiнаў Еўропы i абедзвюх Амерык. — Магчыма, падобнага тэлемоста больш ужо i не адбудзецца, — заўважыў мiтрапалiт. — Ва ўсякiм разе — у такiм фармаце. Надзвычай важнай падзеяй не толькi для Касцёла, але i для краiны, стаў вiзiт дзяржаўнага сакратара Яго Святасцi Папы Бенядыкта XVI кардынала Тарчызiо Бэртонэ ў Беларусь у чэрвенi гэтага года. — Гэта другi чалавек у Ватыкане, ён шмат сустракаўся з беларускiмi вернiкамi, з прадстаўнiкамi ўлады, уключаючы Прэзiдэнта краiны. Дзякуючы гэтаму вiзiту наш Касцёл i Беларусь цяпер лепш ведаюць у свеце, — лiчыць архiбiскуп. Сярод важных падзей Яго Эмiнэнцыя назваў таксама першы Усебеларускi Дзень Моладзi, падчас якога група маладых вернiкаў пабывала ў Сiднэi (Аўстралiя), дзе адбылася кульмiнацыя 23-га Сусветнага дня Моладзi. Мiтрапалiт адзначыў таксама значнасць шасцi канферэнцый беларускiх бiскупаў, якiя адбылiся на працягу года i былi прысвечаны актуальным тэмам як Касцёла ў Беларусi, так i сусветнага Каталiцкага касцёла. За апошнi год Касцёлам была праведзена плённая выдавецкая дзейнасць — выдадзена каля 25 тытулаў новых кнiг. Мiтрапалiт выказаў задавальненне працай афiцыйнага сайта Рымска-Каталiцкага касцёла ў Беларусi catholic.by. Сёлета таксама ўпершыню зроблены пераклад на беларускую мову дакументаў II Ватыканскага сабора. Нагадаў мiтрапалiт i пра мiжнародную канферэнцыю ў ЗША, якая была прысвечана Божай Мiласэрнасцi — культу, якi нарадзiўся ў Вiльнi, i якi шануюць не толькi католiкi, але i хрысцiяне iншых канфесiй. Яшчэ адна падзея года, якi адходзiць, дала iмпульс у год наступны. 28 верасня адбылася беатыфiкацыя Мiхала Сапоцкага, якi нарадзiўся ў Беларусi i бацька якога пахаваны ў Барысаве. — Наша зямля дала святога! — падкрэслiў Тадэвуш Кандрусевiч. — I мы вырашылi ў красавiку наладзiць пiлiгрымку абраза Езуса Мiласэрнага разам з рэлiквiямi Мiхала Сапоцкага. З асаблiвымi эмоцыямi мiтрапалiт расказаў пра свой ўдзел у каталiцка-праваслаўным форуме ў Трэнта (Паўночная Iталiя), якi адбыўся 11—14 снежня. — Такi форум адбыўся ўпершыню у гiсторыi хрысцiянства ўвогуле, — заўважыў архiбiскуп. — Ён быў прысвечаны сям’i, i яго ўдзельнiкi пераканалiся, што дактрыны Каталiцкага Касцёла i Праваслаўнай Царквы ў гэтай галiне практычна супадаюць. Мы разам хочам лячыць гэты iнстытут, заклiкаем сусветныя ўрады праводзiць прасямейную палiтыку, але самае галоўнае, магчыма, праз агульны клопат удасца пераадолець многае з таго, што раздзяляе абедзве канфесii. З шэрагу таго, што хвалюе, мiтрапалiт назваў праблему з колькасцю каталiцкiх святароў у Беларусi. — Многiм ксяндзам з Польшчы, на жаль, не прадоўжана вiза, — сказаў ён. — Я разумею зацiкаўленасць дзяржавы ў тым, каб тут служылi беларускiя грамадзяне. Але паклiканасць да святарскага служэння — справа вельмi няпростая, i тут нельга аўтаматычна павысiць колькасць выпускнiкоў семiнарыi. Мы шмат робiм: за 20 гадоў колькасць беларускiх святароў узрасла з 40 да 290 чалавек. Але гэтага недастаткова. Сёння ў беларускiм Касцёле на 1,5 мiльёна вернiкаў прыходзiцца 440 святароў. Iдэальным лiчыцца, калi адзiн святар здзяйсняе душпастарства 1000 прыхаджан, але калi б у нас было 700 ксяндзоў, ужо было б вельмi добра. Гiстарычна склалася так, што менавiта ў Польшчы больш за ўсё паклiканняў — 30 працэнтаў ад усiх паклiканняў Еўропы. Таму нам прасцей за ўсё было б запрасiць польскiх ксяндзоў. Напрыканцы брыфiнгу Мiтрапалiт Тадэвуш Кандрусевiч нагадаў, што сэнс надыходнага свята — гэта нараджэнне Iсуса ў сэрцы кожнага чалавека, i пажадаў не згубiць сапраўднае адчуванне Вялiкай Падзеi ў перадсвяточнай мiтуснi. Завяршылася сустрэча з журналiстамi малiтвай, дзяленнем аплаткам, падчас якога ўсе жадалi адзiн аднаму тое, што лiчылi самым важным i неабходным, а таксама перадсвяточнай трапезай. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На каляднай сустрэчы з журналiстамi архiбiскуп Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi Тадэвуш Кандрусевiч нагадаў галоўныя падзеi мiнулага года ў жыццi Касцёла
|
|