Скарбонка духоўнасцi
Скарбонка духоўнасцi
З трапяткiм хваляваннем, глыбока ўсведамляючы адказнасць за свае словы, думкi, меркаваннi з нагоды аднаўлення i прачытання кнiгi ксяндза Уладзiслава Завальнюка "Родная мова ў духоўным жыццi Беларусi", асмельваюся падзялiцца сваiмi меркаваннямi па змесце названай кнiгi. Лiчу, што сам факт яе з’яўлення — ужо з’ява выключнай важнасцi i вялiкай каштоўнасцi для жыхароў нашай незалежнай краiны, якiя цiкавяцца месцам i роляй касцёла i царквы ў сённяшнiм грамадстве, станам духоўнага жыцця, перспектывай духоўнага выхавання. Кнiга напiсана на цудоўнай лiтаратурнай мове — даходлiва, шчыра, зацiкаўлена, аргументавана, асаблiва артыкул "Мова — душа народа". Адчуваецца , што перш чым вынесцi свае словы i выкласцi думкi на суд чытачоў, аўтар шмат дзе быў, многае пабачыў, пранёс праз уласнае сэрца i адчуў вялiкую патрэбу публiчна запрасiць да размовы i абмеркавання тых пытанняў, якiя даўно наспелi, i ў першую чаргу да вучоных-мовазнаўцаў для выпрацоўкi нацыянальнай беларускай тэрмiналогii. І зноў-такi з удзячнасцю хочацца сказаць, што першы крок у гэтым кiрунку зрабiў каталiцкi касцёл Беларусi ў асобе ксяндза Уладзiслава Завальнюка сваёй кнiгай, якая, не пабаюся гэтага слова, цалкам магла б стаць дысертацыяй па лiнгвiстыцы (беларусiстыцы). Тут даходлiва, пераканаўча, аргументавана ўсё выкладзена на практычную патрэбу ўсiх тых, хто хоча далучыцца да мудрасцi i вечных каштоўнасцяў Святога Пiсання, аб чым аўтар гаворыць у звароце-прадмове да кнiгi: "Настаў час павярнуцца аблiччам да мовы беларускай". Залатыя словы — словы ад шчырага сэрца, душы, паклiканыя на волю. Сапраўды, кнiгу стварыў надзвычай таленавiты аўтар, тонкi знаўца патрэб простага i шчырага ў сваiх духоўных пошуках чалавека. I стварыў у даступнай форме, у пяшчотнай манеры, звяртаючыся як роўны да роўнага, каб людзi не толькi зразумелi Боскае Слова, але i паверылi ў яго. Тут i аргументаваныя каментарыi да адпаведных выразаў i тэкстаў, падмацаваныя прыкладамi i вытрымкамi з розных крынiц, i перакананасцi да ўжывання пэўных слоў, пададзены слоўнiк iмён, якiя ўпамiнаюцца ў Новым Запавеце. З рэкамендацыямi, якiя з iх найбольш падыходзяць да беларускай мовы, а таксама тлумачальны i арфаграфiчны слоўнiкi, мадэлi моўнага этыкету i надзвычай багаты пералiк выкарыстанай лiтаратуры. Словам, зроблена вялiкая, патрэбная i адказная работа, дастойная самай высокай ацэнкi. Што ж да маёй ацэнкi кнiгi, тых тлумачэнняў i каментарыяў, якiя вынес на суд чытачоў ксёндз Уладзiслаў Завальнюк, то я цалкам падтрымлiваю i згодны далучыцца да словаў афiцыйных — рэцэнзентаў спадарынi В. Лемцюговай i спадара А. Мальдзiса. Я свядома не раблю нiякiх асаблiвых заўваг да перакладу Евангелля, бо лiчу, што пераклад рабiў вельмi квалiфiкаваны калектыў пад кiраўнiцтвам знаўцы сваёй справы. Мова перакладу Святога Евангелля лiтаратурная, выразная, чыстая, зразумелая, у вынiку чаго змест Кнiгi ўспрымаецца дастаткова лёгка. Кананiчна вытрыманая кожная частка, кожная структурная адзiнка. Не парушана пунктуацыйнае афармленне тэксту. Рыхтуюць да ўспрыняцця Святога Пiсання i ўступныя артыкулы да ўсiх чатырох частак Евангелля. Закончыць свае запiсы хачу цудоўнымi словамi ксяндза Уладзiслава Завальнюка: "Калi ты любiш па-сапраўднаму сваю Бацькаўшчыну, гэтае дрэва свайго жыцця i народа свайго, тады i па-сапраўднаму беражы i цанi родную мову, гэтыя плады, якiмi карыстаешся, каб жыць шчаслiва". Уладзiмiр ДЗIСКО, ветэран педагагiчнай працы, настаўнiк-метадыст вышэйшай катэгорыi. ветэран педагагiчнай працы, настаўнiк-метадыст вышэйшай катэгорыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З трапяткiм хваляваннем, глыбока ўсведамляючы адказнасць за свае словы, думкi, меркаваннi з нагоды аднаўлення i прачытання кнiгi ксяндза Уладзiслава З
|
|