21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Перанеслі водпуск

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Перанеслі водпуск

З мая гэтага года я працую ў краме. У лiстападзе мне сказалi, што ў мяне ёсць права на водпуск. Я напiсала заяву на водпуск з 1 снежня. 25 лiстапада мне паведамiлi, што з гэтай даты водпуск не дадуць, бо я не адпрацавала поўны год, а таксама ў сувязi з вытворчай неабходнасцю. Прапанавалi пайсцi з 22 снежня па 19 студзеня. Ці правамерна гэта? Я цяжарная i 19 студзеня пайду ў дэкрэтны водпуск.

Марына, г. Брэст.

г. Брэст.

Працоўны водпуск, як вызначана артыкулам 153 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (далей — ПК), прызначаны для адпачынку i ўзнаўлення працаздольнасцi, умацавання здароўя i iншых асабiстых патрэбаў работнiка. Даецца ён за работу на працягу працоўнага года (штогадова) з захаваннем былой работы i сярэдняга заробку. У выключных выпадках, калi поўны працоўны водпуск работнiку ў бягучым працоўным годзе можа неспрыяльна адбiцца на нармальнай дзейнасцi арганiзацыi, дапускаецца са згоды работнiка перанос часткi водпуску на наступны працоўны год. Другая частка працоўнага водпуску не можа быць меншай за 14 каляндарных дзён i даецца да заканчэння бягучага працоўнага года (арт. 170 ПК).

Згодна з артыкулам 166 ПК, працоўныя водпускi (асноўны i дадатковы) за першы працоўны год дазваляюцца не раней чым праз шэсць месяцаў працы ў наймальнiка. Да спаўнення шасцi месяцаў працы наймальнiк абавязаны дазволiць працоўны водпуск жанчыне па яе жаданнi перад водпускам па цяжарнасцi i родах або пасля яго. Таксама i пры складаннi графiка водпускаў на год наймальнiк абавязаны запланаваць яго па жаданнi жанчыны ў гэты ж час. Атрымаць водпуск у iншы час, не непасрэдна перад водпускам па цяжарнасцi i родах, магчыма пры наяўнасцi згоды наймальнiка. Аднак, напэўна, наймальнiк не змог так тэрмiнова знайсцi вам замену.

У якасцi даведкi. Працоўны год, за якi работнiку даецца працоўны водпуск, згодна з артыкулам 163 ПК, — гэта прамежак часу, роўны па працягласцi каляндарнаму году, але для кожнага работнiка датай яго адлiку з’яўляецца не 1 студзеня, а дата прыёму на працу.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З мая гэтага года я працую ў краме. У лiстападзе мне сказалi, што ў мяне ёсць права на водпуск. Я напiсала заяву на водпуск з 1 снежня. 25 лiстапада м
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика